Архiў навiн

"Жызэль". Версія №6

 

 

Прэм'ера балета А.Адана адбылася 28 чэрвеня 1841 года ў Акадэміі музыкі і танца ў Парыжы - з гэтага моманту "Жызэль" чакаў небывалы поспех. Ужо ў 1842-м спектакль быў пастаўлены ў Пецярбургу французскім балетмайстрам Антуанам Ціцюсам Дошы (Ціцюс). Далей "Жызэлі" апладзіравалі ў Лондане, Мілане, Бостане. Але, мабыць, менавіта Марыус Петыпа ў 1884-м для Марыінскага тэатра стварыў такую рэдакцыю балета, што да гэтага часу ён па праве лічыцца трэцім аўтарам харэаграфіі "Жызэлі" - пасля Жана Каралі і Жуля Перо.

 

На сцэне Вялікага тэатра Беларусі было пяць пастановак балета: з 1953-га (дырыжор Т.Каламійцава, балетмайстар К.Мулер) у вобразе Жызэлі выходзілі легенды балета Ніна Млодзінская і Лідзія Ражэнава, у ролі Альберта бліскалі Яўген Глінскіх, Сямён Дрэчын, Сямён Дрэчын; з 1966-га (дырыжор І.Абраміс, балетмайстар Н.Фёдарава) партыі Жызэлі і Альберта выконвалі адпаведна Ніна Давыдзенка, Клара Малышава, Ірына Савельева, Валянцін Давыдаў, Леанід Чахоўскі; з 1976-га (дырыжор Я.Вашчак, балетмайстар Д.Арыпава) – у галоўных ролях выходзілі Людміла Бржазоўская, Таццяна Яршова, Аляксандр Мартынаў, Юрый Траян, Уладзімір Камкоў; з 1987-га (дырыжор Л.Лях, балетмайстар І.Калпакова) гэтыя партыі таксама танчылі Натэла Дадзішкіліяні, Інэса Душкевіч, Таццяна Шаметавец, Уладзімір Іваноў, Юзэф Раўкуць; у 2012-м гэтая пастаноўка (дырыжор М.Калядка, балетмайстар М.Далгушын) набыла назву «Жызэль, або Вілісы», і на сцэну выходзілі Марына Вежнавец, Вольга Гайко, Юлія Дзятко, Ірына Яромкіна, Людміла Кудраўцава, Кацярына Алейнік, Алег Яромкін, Антон Краўчанка, Канстанцін Кузняцоў, Ігар Аношка і інш.

 

У маі 2022-га ў Вялікім галоўны балетмайстар тэатра Ігар Колб прадставіў мастацкай радзе сваё бачанне балета А.Адана «Жызэль». Цікава, што гледачы пачуюць у падрыхтоўцы прэм'еры музыку па-дэ-дэ, якая не гучала ў папярэдніх пяці пастаноўках, гэтая – шостая. Над ёй працуюць пастаноўшчыкі: дырыжор М.Калядка, балетмайстар І.Колб, мастак У.Окунеў. "Гэта містычны балет, таму будзем старацца здзіўляць публіку самымі рознымі спецэфектамі", - падкрэсліў Ігар Колб. Плануецца, што ў асобных сцэнах спектакля прымуць удзел жывёлы, напрыклад, сабакі. "Мне здаецца, гэта будзе добрым дапаўненнем дзеяння і не пяройдзе ў разрад цыркавога прадстаўлення", - дадаў Ігар Паўлавіч. Гледачы ўбачаць прэм'еру ў новым тэатральным сезоне. У канцы верасня на беларускай сцэне ажыве легенда аб вілісах - загінуўшых незамужніх дзяўчынах, якіх здрадзілі іх умілаваныя. Цяпер яны вымушаны помсціць за сябе, захапляючы мужчын у свой смяротны танец.

 

Выканаць галоўныя партыі ў новай пастаноўцы рыхтуюцца: Людміла Хітрова, Дыяна Багатава (Жызэль), Эвен Капітэн, Канстанцін Геронік, Дзяніс Шпак (Альберт), Марына Вежнавец, Вераніка Аўчыннікава, Валерыя Грудзіна (Мірта), Ігар Артамонаў, Юрый Кавалёў, Антон Краўчанка (Ганс) і інш.

1953 г. Жизель - Н. Млодзинская, Альберт - Е. Глинских, Мать - Е. Власова

 1953 г. Жизель - Н. Млодзинская, Альберт - Е. Глинских, Мать - Е. Власова

 

1953 г. Па-де-де В. Миронов

 1953 г. Па-де-де В. Миронов

 

966 г. Жизель - Л. Ряженова, Альберт - Л. Чеховский

 1966 г. Жизель - Л. Ряженова, Альберт - Л. Чеховский

 

1976г. Танец вилис. Н. Дадишкилиани

 1976г. Танец вилис. Н. Дадишкилиани

 

1980 г. Жизель - И. Душкевич

 1980 г. Жизель - И. Душкевич

 

1979 г. Жизель - Л. Бржозовская, Альберт - Ю. Троян

 1979 г. Жизель - Л. Бржозовская, Альберт - Ю. Троян

 

Сцена сумасшествия. Жизель - Л. Бржозовская, Мать - Алла Тризно

 Сцена сумасшествия. Жизель - Л. Бржозовская, Мать - Алла Тризно

 

1981 г. Жизель - И. Душкевич, Альберт - А. Курков

 1981 г. Жизель - И. Душкевич, Альберт - А. Курков

 

1985 г. Жизель - Л. Бржозовская, Альберт - Ю. Троян

 1985 г. Жизель - Л. Бржозовская, Альберт - Ю. Троян

 

После спектакля

 После спектакля

 

1987 г. Мирта - Т. Шеметовец

 1987 г. Мирта - Т. Шеметовец

 

1987 г. Жизель - Т. Ершова, Альберт - Ю. Раукуть

 1987 г. Жизель - Т. Ершова, Альберт - Ю. Раукуть

 

1987 г. Л. Бржозовская

 1987 г. Л. Бржозовская

 

Ю.Ковалев (Ганс) и Н.Филиппова (Мирта)

 Ю.Ковалев (Ганс) и Н.Филиппова (Мирта)

 

Балет Жизель

 2017 г.

 

2019 г. Т.Уласень и М.Вежновец

 2019 г. Т.Уласень и М.Вежновец

 

2019 г. Людмила Хитрова

 2019 г. Людмила Хитрова

0
0
0
s2sdefault

Партнёры