Архiў навiн

Герман - Міхаіл Пірагоў

 

У свой першы прыезд у Мінск Міхаіл Пірагоў уразіў беларускую публіку моцным выкананнем партыі Калафа ў оперы Дж. Пучыні «Турандот». 28 лютага чакаем спевака ў новай ролі - Германа ў драме П.Чайкоўскага "Пікавая дама".


«У маім уяўленні Герман - адчайны і некантралюемы чалавек, які паддаўся сваёй слабасці, жаданню выйграць у што б там ні стала. І гэты згубны запал атрымаў над ім перамогу…» – кажа заслужаны артыст Рэспублікі Бурація, саліст Новасібірскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета, запрошаны саліст «Новай Оперы» (Масква) і Вялікага тэатра Расіі, лаўрэат расійскай нацыянальнай прэміі «Залатая маска» - Міхаіл Пірагоў.


Пасля музычнага вучылішча ва Улан-Удэ Міхаіл навучаўся ў Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі. Салістам Новасібірскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета ён стаў у 2021-м. Да гэтага Пірагоў спяваў на сцэнах Краснаярскага тэатра оперы і балета імя Д.А. Хварастоўскага, Бурацкага і Саратаўскага акадэмічных тэатраў оперы і балета, выступаў у Марыінскім тэатры. У яго рэпертуары - партыі Каварадосі ("Тоска"), Хазэ ("Кармэн"), Вадэмона ("Іаланта"), Уладзіміра Ігаравіча ("Князь Ігар"), Пінкертона ("Мадам Батэрфляй"), Манрыка ("Трубадур") і інш


Галоўныя партыі ў гэты вечар выканаюць народныя артысты Беларусі Анастасія Масквіна (Ліза), Уладзімір Громаў (Граф Томскі), заслужаныя артысты рэспублікі Аляксандр Кеда (Сурын), Алена Сало (Гувернантка), а таксама Янаш Нелепа (Чэкалінскі), Дзмітрый Трафімук (Нарумаў), Алена Таболіч (Маша), Андрэй Мацюшонак (Распарадчык). Упершыню ў ролі Графіні выйдзе заслужаная артыстка Аксана Якушэвіч. Таксама дэбютуюць Андрэй Кліпо (Князь Ялецкі), Дар'я Гаражанка (Паліна), Аляксандр Гелах (Чапліцкі), Анастасія Міхнавец (Прылепа). За дырыжорскім пультам у гэты вечар - народны артыст Рэспублікі Башкартастан галоўны дырыжор Башкірскай оперы Арцём Макараў.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры