Архiў навiн

«Партрэты. Ісаак Дунаеўскі»

 

 

«Песня добрая тады, калі словы і музыка зліваюцца разам, калі іх нельга адарваць адно ад аднаго».
Ісаак Дунаеўскі.

 

«Цыркавы марш» і «Сэрца, табе не хочацца спакою…» з кінакамедыі «Вясёлыя хлопцы», «Песенька пра вясёлы вецер» і «Песенька пра капітана» з фільма «Дзеці капітана Гранта», «Зваць каханне не трэба…» з меладрамы «Маё каханне», «Вясна ідзе» з камедыі «Вясна», «Якім ты быў…» і «Ой, квітнее каліна…» з «Кубанскіх казакоў», песенька Пепіты і дуэт Тамаша і Філіпа з аперэты «Вольны вецер» – гэтыя і многія іншыя творы Ісаака Дунаеўскага прагучаць у Камернай зале 14 сакавіка. Заслужаная артыстка Беларусі Алена Сало запрашае на сваю новую праграму з цыкла "Партрэты", прысвечаную Ісааку Дунаеўскаму. У канцэрце прымуць удзел лаўрэат міжнародных конкурсаў Анастасія Храпіцкая (сапрана) і Ілля Пеўзнер (бас), за раялем – Ірына Бутэль. Плануецца, што ўпрыгожыць праграму заслужаная артыстка рэспублікі Ларыса Ласоцкая (флейта). Рэжысёрам выступіла Наталля Кузьмянкова.

 

«У тэатры павінна гучаць асаблівая музыка – зразумелая, меладычная, прыгожая, вартая гэтай сцэны і нашага слухача. І ўсё гэта ёсць у Ісаака Дунаеўскага, "Партрэт" якога мы пастараемся "намаляваць" у Камернай зале, - кажа оперная спявачка Алена Сало. – Кампазітар Васіль Салаўёў-Сівы пісаў пра творы Ісаака Асіповіча: «Спявак радасці, прамяністы лірык, ён не знайшоў у сваёй палітры фарбаў суровага пафасу». Гэтыя словы можна аднесці да творчасці Дунаеўскага нават у ваенныя гады. У суровы час ён быў батарэйкай, якая зараджала іншых. Упэўнена, яго песні нам дапамогуць і зараз, бо гісторыя цыклічная…

 

Нельга творчасць Дунаеўскага раўняць з лёгкай музыкай. Да ідэальнай песеннай формы ён дадаваў хупавую гармонію і маляўнічую інструментоўку – і яго творы станавіліся сапраўднымі шэдэўрамі.

 

«Маю творчасць я назаўжды прысвяціў маладосці», - пісаў Дунаеўскі. Для мяне гэтая праграма сапраўды стане зарадам маладосці. Спадзяюся, што гледачы таксама адчуюць яго ў кожным творы, што будзе гучаць у малой зале…»

0
0
0
s2sdefault

Партнёры