Архiў навiн

Шэдэўры харавой музыкі

 

 

 

 

Гэты канцэрт выклікаў вялікі рэзананс сярод прыхільнікаў сапраўднага музычнага мастацтва. Для тых, хто не паспеў патрапіць на гэтую праграму ў лютым, і для тых, хто хацеў бы стаць сведкам сапраўднага харавога спектакля яшчэ раз, - Вялікі тэатр Беларусі ў свой юбілейны год паўтарае праграму "Шэдэўры харавой опернай музыкі" 11 красавіка.

 

"Снягурачка" Мікалая Рымскага-Корсакава, "Кветка шчасця" Аляксея Туранкова, "Аскольдава магіла" Аляксея Верстоўскага, "Барыс Гадуноў" Мадэста Мусаргскага, "Алека" Сяргея Рахманінава, "Пікавая дама" Пятра Чайкоўскага, "Атэла", "Травіята" Джузепе Вердзі, "Сельскі гонар" П'етра Масканьі, "Кармэн" Жоржа Бізэ - знакамітыя хоры і сцэны з гэтых узрушаючых музычных палотнаў ва ўсёй іх пышнасці выканае хор Вялікага тэатра.



Рэжысёр-пастаноўшчык сапраўднага свята музыкі - уладальніца медаля Францыска Скарыны Галіна Галкоўская. За дырыжорскім пультам Сімфанічнага аркестра ўбачым Юрыя Караваева.



«Ці можна ўявіць Оперны тэатр без хору? Канечне не! – усміхаецца народная артыстка Беларусі, галоўны хормайстар Вялікага тэатра Ніна Ламановіч. - Харавы калектыў - гэта прыгожыя галасы, чысціня інтанацый, рытмічная дакладнасць, выразнасць выканання, высокі прафесіяналізм артыстаў, якія праз спевы павінны перадаць розныя пачуцці і эмоцыі. Менавіта таму хор на сцэне – самая сапраўдная дзейная асоба… У рэпертуары тэатра – каля 40 опер на мове арыгінала. Я люблю кожную пастаноўку! І люблю ўсе спектаклі, якія ствараю. Бо гэты "будынак" я будавала не адзін дзясятак гадоў, а як можна без трапятання ставіцца да сваёй працы?.. Ды і наогул, штосьці рабіць без кахання - немагчыма. Ёсць асаблівыя для мяне пастаноўкі – оперы Вердзі, напрыклад, вялізныя харавыя палотны…»



Дададзім, што ў гэты вечар на сцэну таксама выйдуць народныя артысты Беларусі Ніна Шарубіна і Сяргей Франкоўскі, уладальнік медаля Францыска Скарыны Дзмітрый Шабеця, артысты міманса, балета і Дзіцячага музычнага тэатра-студыі.

 

Шедевры хоровой музыки

 

Концерт в театре оперы и балета

Концерт в Минске, шедевры хоровой музыки

Шедевры хоровой музыки. Концерт в оперном театре Беларуси

0
0
0
s2sdefault

Партнёры