Архiў навiн

«Таямніцы беларускай Кармэн»

 

ГЕНЕРАЛЬНЫЙ ПАРТНЕР ПРОЕКТА

 

ПАРТНЕР ПРОЕКТА

 

 

 


25 мая, у рамках юбілейных мерапрыемстваў, прымеркаваных да 90-годдзя Вялікага тэатра Беларусі, перад пачаткам оперы "Кармэн" Ж. Бізэ - спектакля, які лічыцца візітнай карткай тэатра, у 17:30 адбудзецца паказ фільма "Таямніцы беларускай Кармэн", прысвечанага беларускай опернай спявачцы народнай артыстцы СССР Ларысе Пампееўне Аляксандроўскай



Фільм зняў вядомы беларускі рэжысёр-дакументаліст Уладзімір Бокун для Другога нацыянальнага тэлеканала (АНТ) пры падтрымцы Вялікага тэатра Беларусі. Паказ адбудзецца для гледачоў, якія прыйдуць на спектакль 25 мая, у Дзень нараджэння беларускага Вялікага тэатра.



Галоўныя партыі ў оперы "Кармэн" у гэты вечар выканаюць: Кармэн - Аксана Волкава, Хазэ - Дзмітрый Шабеця, Мікаэла - Анастасія Масквіна, Эскамільё - Станіслаў Трыфанаў, Цуніга - Дзмітрый Капілаў, Фраскіта - Дыяна Трыфанава, Мэрсэдэс - Таццяна Пятрова, Данкайра - Сяргей Лазарэвіч, Рамендадо - Аляксандр Гелах, Маралес - Аляксандр Краснадубскі.



Дырыжор - Мікалай Калядка.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры