Архiў навiн

Вялікі тэатр - дзецям Беларусі

 

Маляўнічыя фотазоны - з рэквізітам з дзіцячых спектакляў; гасціныя, дзе можна будзе сустрэць казачных персанажаў і пазнаёміцца з імі; рэпетыцыі Дзіцячай музычнай студыі і… прэм'ернага спектакля “Севільскі цырульнік”; музычны і танцавальны майстар-класы; паказы каля тэатра; шоу мыльных бурбалак, жанглёры і артысты на хадулях…

1 чэрвеня, у Міжнародны дзень абароны дзяцей, Вялікі тэатр Беларусі адчыняе дзверы для вялікіх, маленькіх і самых маленькіх гледачоў. На працягу пяці гадзін – з 14:00 да 19:00 – будуць працаваць самыя розныя пляцоўкі. Трапіць у тэатр можна будзе за сімвалічную плату.

Толькі ў гэты дзень можна будзе апынуцца "На прыёме ў Караля", або "У гасцях у Снежнай каралевы" - у горадзе Адэнсе, або на "Кірмашы казак"; падпяваць разам з артыстамі, якія будуць выконваць усім вядомыя дзіцячыя песні; пачуць музычную казку С.Пракоф'ева "Пеця і Воўк"; разгадаць цікавыя музычныя загадкі; паўдзельнічаць у інтэрактыўных гульнях; здзейсніць «Падарожжа ў свет музыкі і казкі»; акунуцца ў "Салодкае жыццё"; пабываць у “Майстэрні мастака” і нават стварыць… эскіз касцюма (!) да спектакля.

Фінальнай кропкай свята для дзяцей стане светлавы паказ на пляцоўцы каля галоўнага ўваходу ў тэатр – сваім майстэрствам здзівяць артысты тэатра вогненных і светлавых паказаў "Элементаль".

У акцыі "Вялікі тэатр - дзецям Беларусі" прымуць удзел практычна ўсе творчыя калектывы тэатра. Праграмы ў самых розных лакацыях тэатра для гледачоў рыхтуюць: рэжысёры – уладальніца медаля Францыска Скарыны Галіна Галкоўская, Наталля Бараноўская, Наталля Кузьмянкова, Вольга Бураўлёва, Марыя Ісаева (пад агульным кіраўніцтвам галоўнага рэжысёра тэатра Ганны Маторнай), мастакі-пастаноўшчыкі Любоў Сідзельнікава, Кацярына Булгакава, балетмайстар-пастаноўшчык заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Юлія Дзятко.

 

Кошт білетаў: для непаўналетніх (да 18-ці гадоў) – 5 руб., для членаў шматдзетных сем'яў – 3 руб., для астатніх катэгорый грамадзян – 7 руб.

Непаўналетнія ва ўзросце да 14 гадоў дапускаюцца на мерапрыемства толькі ў суправаджэнні дарослых!

Дзеці да 3-х гадоў змогуць патрапіць на свята  бясплатна.



Білеты можна набыць у дзень правядзення акцыі ў касах тэатра з 10:00!

 

Дарагія сябры! Звярніце ўвагу, што продаж білетаў на свята "Вялікі тэатр - дзецям Беларусі" 1 чэрвеня заканчваецца ў 17:30..

Інфармацыя для арганізацыі групавога наведвання мерапрыемства – тэл. +375 17 379-11-56, +375 33 901-28-89

 

 

 

 

 

+375 17 379-11-56

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры