Архiў навiн

Камерная зала. Пачатак

 

 

10 верасня ўтульная Камерная зала ім. Л.П. Аляксандраўскай адкрывае новы сезон праграмай "Шэдэўры оперы". Выдатныя артысты - салісты Вялікага тэатра выканаюць для вас сапраўдныя оперныя "хіты". Пачатак, як і заўжды па выходных, у 18:30.


Вядучыя майстры опернай сцэны, салісты, якія валодаюць яркай індывідуальнасцю, несумнеўным артыстызмам і сцэнічным абаяннем, выканаюць арыі, песні, балады з самых вядомых опер. Увазе слухачоў будуць прадстаўлены «жамчужыны» – выдатныя ўзоры рускай і заходнееўрапейскай музыкі – ад П.Чайкоўскага і А.Барадзіна да Дж.Пучыні, Дж.Вердзі, Дж.Расіні.


Так, прагучаць арыі Мефістофеля з «Мефістофеля» А.Бойта, Лэдзі Макбет з «Макбета» Дж. Вердзі, Ленскага з «Яўгена Анегіна» П.Чайкоўскага, Сэнты з «Лятучага Галандца» Р.Вагнера, Уладзіміра Ігаравіча з «Князя Ігара» А.Барадзіна, Гарыславы з «Руслана і Людмілы» М.Глінкі, Шарлоты з «Вертэра» Ж.Масне, Немарына з «Любоўнага напою» Г.Даніцэці, Лепарэла з «Дон Жуана» В.А.Моцарта і многія іншыя.


На сцэне – народная артыстка Беларусі Ніна Шарубіна, заслужаныя артысткі Рэспублікі Беларусь Аксана Волкава, Таццяна Траццяк, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Марыя Галкіна, Алена Золава, Анастасія Малевіч, Аляксандр Міхнюк, Андрэй Мацюшонак, Руслан Маспанаў, Андрэй Селюцін.


За раялем - лаўрэат міжнародных конкурсаў Анастасія Дубоўская. Рэжысёр праграмы - Наталля Кузьмянкова. Вядучая - Вольга Кажгаліева.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры