Архiў навiн

«Буслы» прыляцелі

 

18 лістапада ў Нацыянальным акадэмічным тэатры ім. Янкі Купалы прайшло ўрачыстае закрыццё Рэспубліканскага конкурсу тэатральнага мастацтва "Нацыянальная тэатральная прэмія". «Буслоў» уручылі пераможцам вось ужо 7-ы раз. Віншуем калег з заслужанымі ўзнагародамі!

Опера С. Баневіча "Гісторыя Кая і Герды (Снежная каралева)" у пастаноўцы галоўнага рэжысёра тэатра Ганны Маторнай – лепшы спектакль для дзяцей і юнацтва.

 

 

Лепшы пастаноўшчык у секцыі музычнага тэатра - галоўны рэжысёр Вялікага тэатра Ганна Маторная, лепшы дырыжор - Юрый Караваеў (опера "Гісторыя Кая і Герды..."), лепшы мастак - Вячаслаў Окунеў (балет "Дон Кіхот").

 

Лепшы оперны спектакль – пастаноўка Г. Маторнай “Дзікае паляванне караля Стаха” В. Солтана.

 

 

 

Лепшы балетны спектакль - "Дон Кіхот" Л. Мінкуса ў пастаноўцы В. Елізар'ева.

 

 

Уладальнік узнагароды ў намінацыі "Лепшая жаночая роля ў музычным спектаклі" – заслужаная артыстка Беларусі, прыма-балерына Вялікага Людміла Хітрова (за ролю Кітры ў балеце "Дон Кіхот" Л. Мінкуса).

Спецыяльная ўзнагарода "За падтрымку тэатральнага мастацтва" была ўручана Алене Скрыпель. Дырэктар ТАА "Хелена Валеры", старшыня праўлення ГА "Беларуская асацыяцыя гімнастыкі" - старшыня Апякунскай рады Вялікага тэатра Беларусі.

Мы віншуем любімых калег, жадаем палёту і натхнення - для ўвасаблення на сцэне роднага Вялікага тэатра новых ідэй і творчых праектаў! Дзякуй за талент і радасць сустрэчы з выдатным, якія вы дорыце гледачам кожны вечар.

Упрыгожаннем гэтага вечара 18 лістапада сталі музычныя нумары, якія ў тым ліку падарылі салісты оперы і балета Вялікага тэатра: Людміла Хітрова, Антон Краўчанка, Анастасія Міхнавец, Дзяніс Янцэвіч.

 

Фота: асабісты архіў артыстаў, «СБ. Беларусь сегодня”, БелТА, “Мінск-Навіны”

0
0
0
s2sdefault

Партнёры