Архiў навiн

З Новым годам!

 

Дарагія сябры!

Прыміце самыя шчырыя віншаванні з надыходзячым Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым!

Тэатр - гэта невычэрпная крыніца натхнення, якая падахвочвае чалавека на новыя здзяйсненні. Тэатр - гэта духоўная скарбніца нацыі, мы стараемся падтрымліваць традыцыі, закладзеныя ў нашых сценах, і цэнім людзей, якія падзяляюць нашы памкненні.


Падышоў да канца 2023 год. І як заўсёды мы можам сказаць: якім бы складаным часам ні здаваўся нам пражыты перыяд, ён не пакінуў нас без важных набыткаў. Адыходзячы год падарыў Вялікаму тэатру Беларусі іскрыстае сонца "Дон Кіхота" і жыццярадаснасць "Севільскага цырульніка", таямнічасць "Ілюзій кахання" і сагравальнае святло "Іаланты". Мы разам правялі «Балетнае лета», адпачылі ў Замку Радзівілаў і сустрэлі Каляды шматгалоссем опернага форума. Мы ўдзячны кожнаму гледачу, які быў разам з намі сёлета і радаваўся нашым дасягненням. І мы шчаслівыя, што можам сустрэць светлыя святы Калядаў і Новага года разам з вамі, нашы дарагія гледачы!

Няхай навагоднія святы падораць вам радасць і чараўніцтва, няхай здзейсняцца ўсе патаемныя мары! Няхай кожны дзень новага 2024 года будзе сагрэты дабром і любоўю! Дужага вам здароўя, міру, дабра, дабрабыту, творчых ідэй, добрых навін і прафесійных поспехаў!

Да сустрэчы ў Вялікім тэатры Беларусі!

З любоўю да ўсіх нашых гледачоў,
Вялікі тэатр Беларусі

0
0
0
s2sdefault

Партнёры