Архiў навiн

Няхай будзе баль!

 

 

Дарагія сябры! І ўсё ж такі Баль на стары Новы год адбудзецца! Праўда, крыху ў іншым фармаце.

Увесь вечар 13 студзеня 2024г. з 20:00 да 23:00 у Вялікім кіруе Баль Яго Вялікасць Танец. Усіх гасцей чакае насычаная танцавальная праграма. У першую гадзіну - пастановачны баль з традыцыйнымі паланэзамі, кантрдансамі, вальсамі і полькамі. Далей рушыць услед вольная танцавальная праграма для ўсіх жадаючых.

Безумоўна, паміж праграмамі можна будзе зрабіць сэлфі на памяць у прыгожых фотазонах, стаць сведкам рыцарскага паядынку, прыняць удзел у майстар-класах па бальных танцах ад вядучых салістаў балета і пачуць любімых салістаў оперы.

Фінальнай кропкай свята стане французская кадрыля, якая закруціць, як мы спадзяемся, усіх удзельнікаў Балю-2024.

За дырыжорскім пультам увесь вечар - Віталь Дубовік.



Сябры, звярніце ўвагу: білеты на Старанавагодні баль можна набыць ТОЛЬКІ Ў КАСАХ ТЭАТРА! Білеты ўжо ў продажы! Кошт аднаго білета - 150 руб.


Стаць удзельнікам Балю-2024 і прыходзіць на рэпетыцыі можна, як і ва ўсе папярэднія гады, толькі набыўшы білет. Графік рэпетыцый ужо апублікаваны на афіцыйным сайце тэатра:

Графік танцавальных рэпетыцый з гледачамі

 

 

 

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры