Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Конкурс вакалістаў-2017: Пачатак

 

Генеральный партнер

 

 

231 удзельнік – гэта статыстыка Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў, які ў Вялікім тэатры пройдзе ўжо ў 4-ы раз з 14 па 20 снежня! Беларусь, Расія, Грузія, Узбекістан, ЗША, ПАР, Арменія, Азербайджан, Ізраіль, Казахстан, Кітай, Манголія, Францыя, Германія, Латвія, Малдова, Польшча, Украіна – маладыя артысты з гэтых краін выказалі сваё жаданне прыняць удзел у вакальным спаборніцтве. Плануюць да нас прыехаць не толькі сапрана і барытоны (якіх, як і заўсёды, большасць), але і бас-барытоны, а таксама тэнары, на якіх дырэктара опер заўсёды глядзяць з надзеяй.

Нагадаем, што конкурс вакалістаў праходзіць у тры туры, першыя два – з канцэртмайстрам, трэці (фінал) – у суправаджэнні аркестра. У фінале конкурсу ўдзельнікі выконваюць адну з галоўных партый у сцэнах з опер класічнага або сучаснага рэпертуару, а дапамогуць ім у гэтым зоркі беларускага Вялікага. Дарэчы, ацаніць вакальны талент шчасліўчыкаў, якія дайшлі да 3-га тура, зможа не толькі высокае журы конкурсу, але гледачы – 20 снежня ў вялікай зале тэатра на Гала-канцэрце фіналістаў, дзе акрамя дыпломаў і ўзнагарод будзе ўручаны і Прыз глядацкіх сімпатый.

Уладальнік Гран-пры конкурсу атрымае грашовы прыз у памеры 10 000 долараў ЗША, лаўрэат I прэміі – 8 000 долараў ЗША, лаўрэат II прэміі – 6000 долараў ЗША, а лаўрэат III – 4 000 долараў ЗША. Але самае галоўнае, многія маладыя артысты конкурсу атрымаюць столь каштоўныя ў свеце мастацтва запрашэння ў вядучыя оперныя тэатры і кампаніі. Бо вызначаць лепшых з лепшых будзе больш чым кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі дырэктара оперных тэатраў, імпрэсарыа і вядомыя музычныя дзеячы.

Узначаліць журы генеральны дырэктар Вялікага тэатра Ўладзімір Паўлавіч Грыдзюшка. Зноў мы ўбачым Нікаласа Пэйна, дырэктара «Опера Еўропа» (Брусель, Бельгія), Джона Элісана, рэдактара часопіса «Опера» (Лондан, Вялікабрытанія), Пламена Карталава, дырэктара Сафійскага нацыянальнага тэатра оперы і балета (Балгарыя), Валерыя Серкіна, прадстаўніка міжнароднага артыстычнага агенцтва «TACT», г. Амстэрдам (Нідэрланды), Крыстафа Мейера, генеральнага дырэктара Нямецкай оперы на Рэйне, г. Дзюсельдорф/Дуйсбург (Германія), Ханса-Ёахіма Фрая, старшыні міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў італьянскай оперы Competizione dell'Opera, Піліпа Мэстра, прэзідэнта і мастацкага кіраўніка музычнага фэсту «Лірычныя ночы ў Мармандзе" і Міжнароднага конкурсу вакалістаў у Мармандзе (Францыя), Джанлука Марчано, галоўнага запрошанага дырыжора Вялікага тэатра Беларусі, мастацкага кіраўніка фестывалю «Аль-Бустан» у г.Бейрут, Андрэя Пятрова, генеральнага дырэктара агенцтва «ArtMaks» (Германія), Аксану Волкаву, заслужаную артыстку Рэспублікі Беларусь, Віктара Пласкіну, галоўнага дырыжора Вялікага тэатра Беларусі, Ніну Казлову, заслужаную артыстку Рэспублікі Беларусь, загадчыцу трупы оперы Вялікага тэатра Беларусі, Ніну Ламановіч, народную артыстку Беларусі, галоўнага хормайстра Вялікага тэатра Беларусі. Упершыню «судзейскую мантыю» мінскага вакальнага конкурсу ў гэтым годзе прымераць Роберт Кёрнэр, дырэктар па мастацка-пастановачных пытаннях Ліёнскай нацыянальнай оперы (Францыя), Эркі Пехк, мастацкі кіраўнік Міжнароднага фестывалю опернай музыкі PromFest у г.Пярну (Эстонія).

Вялікі тэатр Беларусі чакае ўсіх удзельнікаў і жадае маладым таленавітым спевакам поспехаў!

Афіцыйныя старонкі Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў у сацыяльных сетках:
ВКонтакте - Vk.com/vocalcompetition
Facebook - Facebook.com/vocalcompetition

 

 

 

 

 

ПАРТНЁРЫ ПРАЕКТА

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры