Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Міхаіл Малафій – Герцаг

Гэтую оперу многія музыканты называюць самай прыгожай з усіх створаных вялікім Дж. Вердзі. Сам геніяльны кампазітар лічыў, што з усіх сюжэтаў, на якія ён калі-небудзь пісаў музыку, лепшы – менавіта гэты.


31 мая на сцэну Вялікага тэатра ў галоўных ролях у оперы «Рыгалета» выйдуць народныя артысты Беларусі Уладзімір Пятроў (Рыгалета) і Васіль Кавальчук (Мантэроне), заслужаныя артысты рэспублікі Аксана Якушэвіч (Мадалена) і Алег Мельнікаў (Спарафучыле). У вобразе кранальнай Джыльды – лаўрэат міжнародных конкурсаў уладальніца медаля Францыска Скарыны Таццяна Гаўрылава. У ролі легкадумнага Герцага Мантуанскага – тэнар Львоўскай оперы Міхаіл Малафій. За дырыжорскім пультам – заслужаны артыст Украіны Віктар Пласкіна.


– Партыя Джыльды – адна з першых маіх роляў на опернай сцэне, таму для мяне яна вельмі важная. Акрамя таго, у гэтым вобразе я выходзіла на падмосткі самых розных тэатраў. І заўсёды вяртаюся да гэтай партыі з асаблівай цеплынёй, – кажа Таццяна Гаўрылава. – Безумоўна, мяняюся я – мяняецца і мая Джыльда. Магчыма, сыходзіць нейкая залішняя наіўнасць, у вобразе з'яўляюцца новыя фарбы – светлага суму і смутку. У пастаноўцы Вялікага тэатра Беларусі вобраз Джыльды – жывы, што мне вельмі імпануе. Яна наіўная, капрызная, не заўсёды памяркоўная. На сцэне не оперная гераіня, а жывая дзяўчына, са сваімі ўяўленнямі пра жыццё, са сваімі пачуццямі і эмоцыямі.


Таццяна Гаўрылава ўжо ў трэці раз сустрэнецца ў оперы «Рыгалета» з Міхаілам Малафіем. Львоўскі тэнар, запрошаны саліст Вялікага тэатра Беларусі, лаўрэат Першай прэміі і Прыза глядацкіх сімпатый II Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў, пераможца Competizione dell'Operа ў Лінцы (Аўстрыя) Міхаіл Малафій зноў спявае на сцэне беларускага Вялікага ў прызнаным шэдэўры Джузэпэ Вердзі.


– З Міхаілам працаваць заўсёды прыемна, – працягвае Таццяна. – Ён запальны, непасрэдны, і гэта вельмі падкупляе. Як партнёр Малафій дастаткова чулы. Галоўнае – заўсёды гатовы прызнаць свае промахі, калі яны здараюцца. Гэта сведчыць пра яго выключна як аб прафесійным артысце.

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры