Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

Прэм'ера аперэты І.Штрауса «Лятучая мыш»

 

У афішы беларускага Вялікага з'явіцца аперэта, якая з поспехам ідзе на вядучых сцэнах свету, напрыклад, у «Метрапалітэн-опера» ў Нью-Ёрку ці ў Каралеўскім «Ковент-Гардэне» у Лондане. І ўсё-такі ў Мінску гледачам распавядуць зусім іншую гісторыю.

На сцэне Вялікага тэатра Беларусі з'явіцца Бэтмен! Такі вобраз проста абавязаны быць у новай пастаноўцы «Лятучая мыш», лічыць венгерскі рэжысёр Міклаш Габар Керэньі, вядомы як Керо. Для новай пастаноўкі будзе створана каля 250 незвычайных нарадаў. (Мастак па касцюмах Агнеш Дзярмаці (Венгрыя) працавала ў Оскароносный фільме Іштвана Сабо «Мефістофель».) Керэньі шчаслівы зноў звярнуцца да такога цікавага матэрыялу. Яго «Лятучыя мышы» лётаюць на самых розных сцэнах свету. Але беларуская пастаноўка абяцае быць асаблівай.

Цікава, што, як і ў арыгінальнай партытуры, партыю князя Арлоўскага на беларускай сцэне выканае... мецца-сапрана. Арлоўскі выступіць тут адной з цэнтральных фігур. А ўсё, што будзе адбывацца на сцэне, ладзіцца з адзінай мэтай: пацешыць гаспадара балю. Прадстаўляючы канцэпцыю спектакля ў Мінску, Керо звярнуў увагу, што сцэнаграфія будзе складанай, але таму - цікавай гледачу.

Менавіта Керо, мастацкі кіраўнік Будапешцкага Тэатра аперэты і мюзікла, разам з італьянскім маэстра - галоўным запрошаным дырыжорам нашага тэатра Джанлука Марчано і ўзначалілі пастановачную групу. Рэпетыцыі ўжо пачаліся!.. Прэм'ера аперэты караля вальсаў Іагана Штраўса на сцэне беларускага Вялікага запланаваная на 16 красавіка. Наступныя паказы - 17 і 18 красавіка.

Міклаш Габар Керэньі нарадзіўся ў Будапешце ў 1951 годзе, скончыў аддзяленне опернага спеву у мясцовай кансерваторыі і працягнуў адукацыю ў Венгерскай тэатральнай акадэміі, атрымаўшы дыплом «рэжысёра музычнага тэатра». У Венгерскім дзяржаўным оперным тэатры, дзе Керо прапрацаваў 10 гадоў, рэжысёр паставіў класічныя оперы: «Лятучы галандзец» Р. Вагнера, «Дон Карлас» і «Макбет» Дж. Вердзі, «Фаўст» Ш. Гуна і інш. А ўжо быўшы мастацкім кіраўніком, дырэктарам і рэжысёрам Будапешцкага тэатра аперэты і мюзікла, Міклаш Габар дадаў у афішу такія спектаклі, як: «Каралева Чардаша» і «Графіня Марыца» І. Кальмана, «Краіна ўсмешак» Ф. Легара, «Рамэа і Джульета» С. Левая , «Элізабэт» Ж. Прэсгюрвіка, «Рудольф» Ф. Ўайлдхорна, «Лятучая мыш» І. Штрауса і інш.

Яго спектаклі ідуць у Зальцбургу, Санкт-Пецярбургу, Празе, Вене, Тэль-Авіве, Бухарэсце, Мюнхене... А цяпер - і ў Мінску!.. Сам Керо абяцае, што на беларускай сцэне гледачы ўбачаць унікальную пастаноўку: «Мы ствараем спектакль, які захавае традыцыі першай аперэты 1874 года, але таксама убярэ ў сябе ўсё самае лепшае з таго, што існуе на сёння». Складаныя лабірынты, паваротны круг, незвычайныя візуальныя эфекты, цікавая харэаграфія - усё будзе працаваць для ўвасаблення задумы рэжысёра. «І ўсё-ткі на чале кута стаіць музыка! Яна - выдатная!»- падкрэсліў Керен.

Дадамо, што ў беларускім Вялікім ўжо ішла «Лятучая мыш» І. Штрауса. Над аперэтай ў далёкім 1961 м працавалі: дырыжор Т. Каламійцава, рэжысёр В. Броўкін, мастак Е. Чамадураў, хормайстар А. Кагадзееў.

Да ўвагі:

Над новай пастаноўкай аперэты И.Штрауса «Лятучая мыш» ў Вялікім тэатры Беларусі будуць працаваць: Джанлука Марчано (дырыжор-пастаноўшчык), Міклаш Габар Керэньі (рэжысёр-пастаноўшчык), Тамаш Ракаі (мастак-пастаноўшчык, сцэнаграфія), Агнеш Ева Дзярмаці (мастак-пастаноўшчык, касцюмы), Петэр Шамфаі (мастак па святлу), Ніна Ламановіч (хормайстар-пастаноўшчык), Вольга Костэль (балетмайстар-пастаноўшчык).

Галоўныя партыі рыхтуюць вядучыя салісты оперы: Анастасія Масквіна, Алена Сало, Ірына Кучынская, Алена Сіняўская, Алена Таболіч, Марына Ліхашэрст, Клаўдзія Пацёмкіна, Дыяна Трыфанава, Наталля Акініна, Кацярына Міхнавец, Крыскенція Стасенка, Марына Аксёнцова, Васіль Мінгалёў, Аляксандр Краснадубскі, Сяргей Лазарэвіч, Дзяніс Янцэвіч, Аляксандр Міхнюк, Аляксандр Гелах, Андрэй Мацюшонак, Віктар Мендзелеў, Юрый Балацько, Янаш Нялепа, Дзмітрый Капілаў, Ілля Пеўзнер, Андрэй Сялюцін, Андрэй Кліпо і інш.

 

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры