Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

Сонца Італіі

 

Трохі італьянскага сонца прывязуць з сабой у халодную беларускую зіму два музыканты 16 студзеня. Тэнар Вінчэнца Кастанца надзене на сябе вобраз мастака Каварадосі ў оперы Дж. Пучыні "Тоска" ў пастаноўцы М. Панджавідзэ. А за дырыжорскім пультам ўстане галоўны запрошаны маэстра нашага тэатра Джанлука Марчано.


Вінчэнца Кастанца нарадзіўся «з вулканам у сэрца» – у горадзе Сома-Везувія. Яму ўсяго 28 гадоў, але маладога спевака ўжо называюць «новым Павароці». І хоць сам музыка жартуе: «Людзі любяць перабольшваць», яго творчая біяграфія сапраўды ўражвае. Кастанца – уладальнік прэміі «Оперны Оскар» (Oscar Della Lirica 2014), а таксама пераможца конкурсу «Вердзіеўскія галасы» ў Бусэце. Ён паспеў папрацаваць з сусветна вядомымі рэжысёрамі Франка Дзефірэлі, Ліліянай Кавані, Лео Нуччы, дырыжорамі Даніэлем Орэнам, Даната Рэнцэці. Безумоўна, яго імя знаёма публіцы самых розных тэатраў па ўсёй Італіі, у тым ліку – знакамітага міланскага «Ла Скала». Ён выступаў у оперных тэатрах Гуанчжоу і Шанхая, Астаны і Амстэрдама, Берліна і Барселоны. У бліжэйшых яго планах – заваяваць Сан-Францыска, Мадрыд, Гамбург, Льеж. У яго багаты верзіеўскі рэпертуар: Рудольф ў «Луізе Мілер», Альфрэд ў «Травіяце», Габрыэль Адорна ў «Сімоне Боканегра», Малькольм у «Макбеце», Рычард ў «Балі-маскарадзе». Яго мара – праспяваць ў оперы «Андрэ Шэнье» У. Джардана, а таксама ў «Турандот» і «Дзяўчыне з Захаду» Дж. Пучыні. На беларускай сцэне мы пачуем яго ў «Тоске», у партыі Каварадосі.


«Голас – гэта Божы дар, – упэўнены Вінчэнца Кастанца. – Я памятаю, як перавярнулася мая прытомнасць, калі я пачуў знакаміты канцэрт трох тэнараў. Я быў у захапленні, стараўся іх пераймаць, седзячы каля тэлевізара. Да гэтага часу люблю гэта трыо: Павароці – за дасканалае валоданне голасам, Дамінга – за музычнасць, Карэраса – за неверагодны артыстызм». Хоць сваім кумірам называе італьянскага опернага спевака Марыё дэль Манака.


«Опера – гэта маё жыццё, менавіта на сцэне я сапраўдны, – працягвае малады тэнар. – Мне здаецца, я народжаны менавіта для гэтага: спяваць і дарыць сонечныя эмоцыі».

0
0
0
s2sdefault

Партнёры