Большой театр Беларуси

 

«Песні падарожжаў»

 

15 снежня Уладзімір Громаў запрашае гледачоў на свой сольны канцэрт: на сцэне малой залы тэатра народны артыст Беларусі выканае вакальныя цыклы Густава Малера («Песні вандроўнага чалядніка»), Ральфа Воана-Уільямса («Песні падарожжаў» на словы Роберта Люіса Стывенсана), а таксама фрагменты з паэмы «Русь, якая адчаліла» Георгія Свірыдава (на словы Сяргея Ясеніна), творы Франца Шуберта і Сяргея Рахманінава.

 

Як прызнаецца артыст, у сольным канцэрце ён захацеў выканаць штосці асаблівае: «Да камерных вакальных праграм я дакрануўся раней, чым выйшаў на вялікую сцэну роднага тэатра ў спектаклях. 15 снежня публіка пачуе тую музыку, якой мне хочацца падзяліцца не з абавязку службы, а па закліку сэрца... Так, гэтыя вакальныя цыклы я ўжо спяваў раней. Але, пагадзіцеся, калі мы перачытваем кнігу, кожны раз адкрываем яе для сябе нанова. Так і гэтыя творы, якія не так часта гучаць у нашым тэатры, ды і ў нашай краіне ў цэлым: яны ўвесь час жывуць у маёй галаве, душы, сэрцы, і ў розныя гады знаходжу ў гэтых творах нешта новае, чым абавязкова хочацца падзяліцца з публікай, падарыць ёй сваё прачытанне і бачанне. «Хітамі» гэтыя творы не назавеш – гэта сур'ёзная музыка, складаная для выканання, гэтыя вакальныя цыклы – для спелых салістаў. Мне здаецца, кожны з гледачоў знойдзе тут адказы на тыя пытанні, якія хвалююць яго цяпер. Калі публіка прыйдзе падрыхтаваная – добра, не – сумна сапраўды не будзе, настолькі гэта цікавая музыка. Магчыма, некаторыя адкрыюць для сябе пісьменніка Стывенсана з другога боку – як выдатнага паэта-лірыка». (Усміхаецца.)

 

Дадамо, што за раялем – лаўрэат міжнароднага конкурсу Наталля Котава. Вядучая – Вольга Кажгаліева.



 

Сольный концерт Владимира Громова

0
0
0
s2sdefault

Партнёры