Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

28 красавiка 18:00

Людвіг Мінкус

БАЯДЭРКА

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Новая «Спячая прыгажуня»

 

Народны артыст СССР харэограф Валянцін Елізар'еў плануе прадставіць прэм'еру балета Пятра Чайкоўскага на сцэне Вялікага тэатра Беларусі ў сакавіку. Гэта будзе пятая пастаноўка «Спячай прыгажуні» на беларускай сцэне.

 

Упершыню гэты спектакль у Вялікім з'явіўся ў 1954-м (дырыжор І. Абраміс, балетмайстар К. Мулер). У галоўных партыях выходзілі зараз ужо легенды балета Ніна Млодзінская, Аляксандра Нікалаева, Тамара Караваева, Бася Карпілава, Лідзія Ражэнава, Тамара Узунова, Яўген Глінскіх, Сямён Дрэчын, Валерый Міронаў. У 1970-м дырыжор Т. Каламійцава і балетмайстар Н. Фёдарава прадставілі сваю пастаноўку. Выканаўцамі вядучых партый сталі бліскучыя Людміла Бржазоўская, Ніна Давыдзенка, Клара Малышава, Юрый Траян, Вольга Лапо, Віктар Саркісьян. У 1990-м дырыжор А. Анісімаў і балетмайстар І. Калпакова зноў запрасілі гледачоў у казку. На гэты раз у галоўных ролях выходзілі не менш знакамітыя Натэла Дадзішкіліяні, Інэса Душкевіч, Таццяна Яршова, Уладзімір Доўгіх, Веніямін Захараў, Таццяна Шаметавец.

 

У 2001-м у пастановачным тандэме выступілі дырыжор М. Калядка і харэограф В. Елізар'еў, а на сцэну выходзілі Вольга Гайко, Людміла Кудраўцава, Ігар Артамонаў, Аляксандр Фурман, Марына Вежнавец, Руслан Мінін. Гэты спектакль жыве ў Вялікім 22 сезоны. (Апошні яго паказ адбыўся 3 кастрычніка гэтага года.) Час, пагодзіцеся, не малы. "Але балет "Спячая прыгажуня" павінен быць заўсёды ў форме", - падкрэсліў на мастацкай радзе Валянцін Елізар'еў, гаворачы аб новым спектаклі. Нагадаем, што харэограф за апошнія два гады прадставіў публіцы сваё чытанне і "Лебядзінага возера", і "Шчаўкунка". Прэм'еру «Спячай прыгажуні» Валянцін Мікалаевіч рыхтуе ў Вялікім ужо ў сакавіку 2022-га, гэта будзе своеасаблівы падарунак гледачам да Дня тэатра. Такім чынам харэограф завершыць працу над «балетным трыпціхам» Чайкоўскага.

 

Мастак-пастаноўшчык новага спектакля - Вячаслаў Окунеў. Народны мастак Расіі працаваў і над дзвюма папярэднімі пастаноўкамі ў Вялікім. На гэты раз сцэнаграфія і касцюмы адсылаюць нас да двух цудоўных і такіх розных напрамкаў эпох: з аднаго боку, раскошнага барока, з другога - строгага класіцызму.

 

«Гэтая пастаноўка будзе па-сапраўднаму хупавай і вытанчанай. І вядома, іншай, усё ж такі за гэтыя гады і я змяніўся. Спадзяюся, гледачы ўбачаць погляд харэографа XXI стагоддзя», - сказаў на заканчэнне Валянцін Елізар'еў.

Ігар Артамонаў і Вольга Гайко

Людміла Кудраўцава

Сямён Дрэчын у партыі прынца Дэзірэ, 1954 г.

Лідзія Ражэнава перад спетаклем, 1954 г.

Людміла Бржазоўская ў партыі Аўроры, 1987 г.

Людміла Бржазоўская ў ролі Аўроры, Юры Траян у ролі Прынца Дэзірэ. 1970 г.

Таццяна Яршова ў партыі Аўроры, 1990 г.

Таццяна Яршова ў ролі Аўроры, Юзаф Раўкуць у ролі Прынца Дэзірэ, 1970 г.

Спячая прыгажуня. Таццяна Яршова ў ролі Аўроры, Юзэф Раўкуць у ролі Прынца Дэзірэ. 1990 г.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры