Большой театр Беларуси

 

15 i 16 лiпеня 19:00 | Спектакль Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра балета Барыса Эйфмана

Паводле рамана Ф. М. Дастаеўскага на музыку Г. Малера, Б. Цішчанкі

Злачынства і пакаранне

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

25 чэрвеня 19:00 | Год Чайкоўскага ў Вялікім тэатры Беларусі

ГАННА КАРЭНIНА

балет ў 2 дзеях на музыку Пятра Чайкоўскага

.

Я прыйшла ў тэатр служыць

 

З 4 студзеня 2022 года генеральным дырэктарам Вялікага тэатра Беларусі назначана Кацярына Дулава. Сёння калектыву тэатра Кацярыну Мікалаеўну прадставіў Міністр культуры нашай рэспублікі Анатоль Маркевіч.

 

«Гэта велізарны гонар – узначаліць калектыў, які я ведаю з дзіцячых гадоў… Статус Вялікага тэатра заўсёды быў надзвычай высокі. Хочацца, каб мы працягнулі працаваць яскрава, цікава, прадуктыўна, творча. Прыкладу для гэтага ўсе намаганні. Бо я прыйшла сюды служыць», – звярнулася да калектыва Кацярына Мікалаеўна.

 

Кацярына Дулава змяніла на гэтай пасадзе Вячаслава Гарбузава, які ўзначальваў Вялікі з мая 2021-га. Да гэтага прызначэння Кацярына Дулава 11 гадоў займала пасаду рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры