Большой театр Беларуси

 

6 кастрычнiка 19:00

Іаган Штраўс

ЛЯТУЧАЯ МЫШ

аперэта ў 3-х дзеях (выконваецца з адным антрактам)

Большой театр Беларуси

 

30 кастрычнiка 11-00

Марк Мінкоў

Чароўная музыка

опера-казка ў 2-х дзеях

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

14 кастрычнiка 19.00 / 16 кастрычнiка 18.00

89-ы. Перад'юбілейны

 

Вечарам 25 мая гледачы ўбачаць сцэны са спектакляў, знакавых для гісторыі як самага Вялікага тэатра, так і культурнай спадчыны краіны ў цэлым. Безумоўна, у тым ліку прагучыць музыка Жоржа Бізэ з оперы "Кармэн". Менавіта з гэтага спектакля пачыналася гісторыя тэатра ў 1933 годзе.

 

«Гледачы, якія прыйдуць у Вялікі 25 мая, убачаць, якія магутныя творы сусветнай балетнай і опернай класікі ідуць на сцэне нашага тэатра і які багаты рэпертуар склаўся ў нас за гэтыя гады. У гэтым канцэрце, як ні ў якім іншым, будуць прадэманстраваны цэлыя сцэны, фрагменты, нумары з самых вядомых класічных твораў. Сапраўдныя майстры оперы і балета, фантастычны хор, аркестр, міманс, юныя артысты Дзіцячага музычнага тэатра-студыі - Вялікі пакажа сябе ва ўсю сваю моц», - распавяла рэжысёр-пастаноўшчык канцэрта ўладальніца медаля Францыска Скарыны Галіна Галкоўская.

 

Чароўная музыка, цудоўная харэаграфія балетных і цікавае рэжысёрскае рашэнне оперных спектакляў – сапраўдныя «хіты», адзін за адным, будуць радаваць публіку.

 

«Дзікае паляванне караля Стаха» Ул.Солтана, «Пікавая дама» П.Чайкоўскага, «Алека» С.Рахманінава, «Князь Ігар» А.Барадзіна, «Кашчэй Бессмяротны» і «Снягурачка» М.Рымскага-Корсакава, «Сельскі гонар » П.Масканьі, «Самсон і Даліла» К.Сен-Санса, «Набука» Дж.Вердзі, балеты «Вітаўт» В.Кузняцова, «Анюта» В.Гаўрыліна, «Дон Кіхот» Л.Мінкуса… У канцэрце прагучаць як вядомыя арыі і дуэты з опер бягучага рэпертуару, так і сцэны з прэм'ерных спектакляў, а таксама пастановак, якім апладзіравалі гледачы канца ХХ стагоддзя. "Мая задача - так падаць гэты найпрыгажэйшы інтэлектуальны від мастацтва, каб гледачу пасля прагляду сцэны з оперы або балета захацелася прыйсці на паўнацэнны спектакль", - падсумавала рэжысёр.

 

За дырыжорскім пультам у гэты вечар - Алег Лясун.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры