Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

"Гісторыя Кая і Герды". Упершыню ў Вялікім

 

 

"Снежная каралева" - адна з самых вядомых опер Сяргея Баневіча. Сусветная прэм'ера оперы адбылася 42 гады таму - 24 снежня 1980 года ў Ленінградскім тэатры оперы і балета ім. С.М. Кірава (цяпер - Марыінскі). Оперу чакаў шчаслівы сцэнічны лёс: яна знайшла сваё ўвасабленне на тэатральных пляцоўках самых розных гарадоў Расіі.

 

Лібрэта напісала Таццяна Калініна паводле «Снежнай каралевы» Ганса Хрысціяна Андэрсана – казкі-прытчы, вядомай кожнаму дзіцяці. Цікава, што прататыпам Снежнай каралевы стала... шведская оперная дзіва Ені Лінд, у якую неўзаемна быў закаханы Андэрсан.

 

«Гэтая гісторыя і опера ўслед за ёй роўна адрасаваная дарослым і дзецям, – кажа кампазітар С. Баневіч, – яна, падобна выхаваўчым раманам, апавядае пра тое, як лёгка страціць і як цяжка знайсці сябе».

 

"Мы пастараемся выкарыстоўваць у спектаклі сучасныя тэхналогіі, а таксама паказаць высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства, каб гледачам - як дзецям, так і дарослым - было цікава сачыць за гісторыяй, не адрываючыся", - дадала Ганна Маторная. Менавіта Ганна Дзмітрыеўна ўзначальвае пастановачную групу спектакля. Над операй разам з галоўным рэжысёрам працуюць: дырыжор Юрый Караваеў, мастакі Андрэй Меранкоў і Вольга Мельнік-Малахава (сцэнаграфія), Таццяна Лісавенка (касцюмы), Яўген Лісіцын (святло), Юлія Пінцак (па камп'ютарнай графіцы), балетмайстар Юлія Маркоўская, хор Аграновіч.

 

«Усе мы ведаем, што для дзяцей трэба рабіць усё гэтак жа, як і для дарослых, толькі нашмат лепш», – усміхаецца мастак Андрэй Меранкоў. Перад мастакамі стаіць няпростая задача: злучыць дуалізм стыхій, вобразаў, персанажаў - і адлюстраваць гэта ў сцэнічнай прасторы. Холад і цеплыня, лёд і полымя, полымя шчырага, кахаючага сэрца…

 

Над галоўнымі партыямі працуюць вядучыя салісты оперы: Аксана Волкава, Дар'я Гаражанка, Кацярына Міхнавец, Аксана Якушэвіч, Таццяна Гаўрылава, Анастасія Храпіцкая, Анастасія Міхнавец, Алена Золава, Дзмітрый Шабеця, Юрый Гарадзецкі, Андрэй Кліпо, Дзяніс Янцэвіч, Дзмітрый Капілаў, Андрэй Мацюшонак, Аляксандр Гелах, Віктар Мендзялеў, Вольга Маліноўская, Алена Сало, Ніна Шарубіна, Станіслаў Трыфанаў, Алена Таболіч, Крыскентыя Стасенка і інш.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры