Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Свята музыкі

Самая галоўная музычная падзея – Мінскі міжнародны Калядны оперны форум стартуе 15 снежня ў Вялікім тэатры Беларусі. Менавіта гэта і стала тэмай прэс-канферэнцыі 5 снежня.

– На працягу вось ужо васьмі гадоў мы не змяняем традыцыі – на Калядным форуме гледачы ўбачаць зорак сусветнай оперы ў прэм'ерных пастаноўках нашага тэатра, – распавёў генеральны дырэктар Уладзімір Паўлавіч Грыдзюшка. – Надзея Кучар, пераможца міжнароднага конкурсу оперных спевакоў Бі-Бі-Сі ў Кардыфе «Спявак свету», уладальніца двух «Залатых масак», наша суайчынніца, якая цяпер ззяе на сцэне Пермскай оперы, выканае партыю Царыцы ночы ў шэдэўры В.-А. Моцарта «Чароўная флейта» у рэжысёрскай інтэрпрэтацыі Ханса-Ёахіма Фрая. 15 снежня за дырыжорскі пульт ўстане Вільгельм Кайтэль, маэстра з Германіі. 16 снежня прэм'ер Марыінкі, заслужаны артыст Расіі і запрошаны саліст беларускага Вялікага Ахмед Агадзі прымерыць на сябе ролю Турыду ў оперы П. Масканьі «Сельскі гонар» у пастаноўцы Міхаіла Панджавідзэ. 18 снежня сваю інтэрпрэтацыю гісторыі фатальнай прыгажуні Кармэн прадставяць артысты Падляскай оперы. Але загалоўную партыю выканае прыма нашага тэатра – Аксана Волкава. 21 снежня ў пастаноўцы Андрэйса Жагарса (Латвія) «Травіята» Дж. Вердзі будзе ззяць Надзея Паўлава, салістка Пермскай оперы, якая заваявала сэрцы мінчан у фінале Каляднага конкурсу-2015, узяўшы не толькі Гран-пры, але і Прыз глядацкіх сімпатый. Ну а завершыцца форум Гала-канцэртам зорак сусветнай оперы 22 снежня.

Яшчэ адна традыцыя, якая, спадзяемся, працягнецца і ў далейшым, – падтрымка Опернага форуму нашым нязменным генеральным партнёрам – ААТ «Банк БелВЭБ».

– Мы рады працягнуць супрацоўніцтва Банка БелВЭБ і Вялікага тэатра Беларусі, якое пачалося ў 2011 годзе і заўсёды было цікавым, – адзначыў Старшыня Праўлення ААТ «Банк БелВЭБ» Мікалай Уладзіміравіч Лузгін на прэс-канферэнцыі. – За сваю гісторыю форум вырас у шматграннае свята мастацтва, якое спрыяе захаванню і прымнажэнню традыцый класічнай музыкі.

«Спявачка свету» Надзея Кучар выказала вялікую ўдзячнасць тэатру за магчымасць дэбютаваць на мінскай сцэне з партыяй Царыцы ночы: «Безумоўна, арыі з оперы «Чароўная флейта» я вывучыла вельмі даўно і спявала іх на самых розных пляцоўках. Але гэта былі выключна канцэртныя выступленні. У спектаклі я не спявала ніколі. Таму чакаю не дачакаюся адкрыцця форуму 15 снежня. Тым больш я была на прэм'еры гэтай оперы ў Мінску - мне вельмі спадабалася пастаноўка!»

Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Аксана Волкава падлічыла, што для яе спектакль Падляскай оперы стане ўжо 16-й пастаноўкай «Кармэн», у якой яна спявае загалоўную партыю: «Але гэта бясцэнны вопыт, таму што ў кожнага рэжысёра – свая Кармэн. А Оперны форум – гэта заўсёды цудоўнае свята музыкі, пра якое ведаюць далёка за межамі Беларусі».

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры