Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

Жар-птушкі з Грузіі

Вядучай салістцы Дзяржаўнага балета Грузіі Нуцы Чакурашвілі ўжо знаёмая беларуская сцэна: яна прымала ўдзел у праекце «Балетнае лета ў Вялікім». На сваёй роднай сцэне яна бліскае ў партыях Жызэлі ў аднайменным балеце А. Адана, Кітры («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Адэты-Адыліі («Лебядзінае возера” П. Чайкоўскага), Мары ( «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Паскуалы («Лауренсія» А. Крэйна) і многіх іншых. Як пішуць крытыкі, Нуца пышная ва ўсіх ролях, але асабліва пераканаўчая і эмацыйная ў вобразе Жар-птушкі ў балеце І. Стравінскага. У гэтым мы зможам пераканацца 11 сакавіка: Нуца Чакурашвілі выйдзе на сцэну беларускага Вялікага ў вячэрнім спектаклі ў 18:00.

Ніно Самадашвілі беларускія прыхільнікі балетнага мастацтва ўжо бачылі ў гэтай ролі – Жар-птушкі ў казачным балеце І. Стравінскага – на юбілейным вечары Андрыса Ліепы "Дзягілеў-гала". Але палюбілі цудоўную балярыну яшчэ раней – калі яна танчыла на сцэне Вялікага тэатра Беларусі ў легендарным балеце П. Чайкоўскага "Лебядзінае возера" партыю Адэты-Адыліі.

Ніно з дзяцінства займалася танцамі, праўда, нацыянальнымі – грузінскімі. А потым паступіла ў Дзяржаўную вучэльню балетнага мастацтва імя Вахтанга Чабукіяні. Дарэчы, гэта яе мама настаяла на тым, каб дачка пачала займацца або балетам, або фігурным катаннем. І дзяўчынка зрабіла свой выбар, пасля стаўшы салісткай балетнай трупы Тбіліскага тэатра оперы і балета імя З. Паліяшвілі.

Як прызнаецца сама Ніно, яна жыве па прынцыпе «Я гэта змагу і зраблю!» І даказвае, што сапраўды можа ўсё, кожны раз выходзячы на сцэну. Вядома, кошт любога поспеху – гэта выматвальныя трэніроўкі, боль, траўмы і слёзы. Самадашвілі успамінае, як пасля траўмы, не адужэўшы, ды яшчэ і з тэмпературай яна танчыла «Жызэль»: «Я не адчувала ног, але мне прыйшлося справіцца з гэтым – выйсці на сцэну і танчыць так, каб ніхто гэтага не заўважыў...» Таму што яна любіць сваіх гледачоў – а тыя адказваюць ёй узаемнасцю...

Убачыць Ніно Самадашвілі ў загалоўнай партыі балета І. Стравінскага «Жар-птушка» беларускія гледачы могуць 18 сакавіка двойчы – у дзённым і вячэрнім спектаклях – у 11 раніцы і 6 гадзін вечара.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры