Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Вечары з “Серэнадай”

17 верасня сцэна Камернай залы будзе аддадзена ва ўладу чароўнай музыкі вальса.

Таццяна Траццяк, салістка Вялікага тэатра Беларусі, уладальніца медаля Францыска Скарыны: «Упэўнена: праграма “Я памятаю вальса гук цудоўны...”, назву якой даў вядомы радок са знакамітага раманса Мікалая Лістова, не расчаруе, а толькі зачаруе гледачоў. У канцэрце прагучаць любімыя старадаўнія рускія рамансы, і выдатныя французскія вальсы, і напоеныя сонцам неапалітанскія песні, і каларытная амерыканская музыка. Безумоўна, струнны квінтэт «Серэнада» выканае інструментальныя вальсы. Вечар даставіць задавальненне аматарам не толькі папулярнай, але і знатакам вытанчанай музыкі. Вядома, гледачы пачуюць мае любімыя рамансы – «Адцвілі хрызантэмы» і «Я кахаю вас вельмі моцна...». Але і новыя творы стануць для публікі прыемным адкрыццём».

Жанравае напаўненне вечара абяцае быць разнастайным: ад старажытных рускіх рамансаў артысты прыйдуць да сучаснай эпохі, да твораў кампазітараў, якія працавалі ў джазавым кірунку. Напрыклад, прагучаць кампазіцыі бельгійскага музыканта Жана Тылеманса і пранікнёныя вальсы Мішэля Леграна.

Застаецца дадаць, што ў канцэрце прымуць удзел струнны квінтэт «Серэнада» і вядучыя салісты оперы: Таццяна Траццяк, Інна Русіноўская, Васіль Мінгалёў, Аляксандр Краснадубскі.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры