Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

Год гістарычнай памяці

 

Без мінулага не можа быць будучыні, будучыні тэатра ў тым ліку. 2022 год аб'яўлены Годам гістарычнай памяці. Але, можна сказаць, што памяць, гісторыя і пераемнасць пакаленняў - галоўныя слупы, на якіх стаіць тэатр, і галоўныя прычыны, чаму тэатр жывы.

Таму кожны год мы ўзгадваем імёны, якія ўпісаны залатымі літарамі ў гісторыю нашага тэатра.

Таму кожны год 25 траўня ў Вялікім гучыць музыка Жоржа Бізэ – менавіта операй «Кармэн» у 1933 годзе адкрываўся Оперны тэатр. У галоўнай партыі - Ларыса Аляксандраўская.

Таму кожны сезон у афішы тэатра - спектаклі-прысвячэнні выдатным артыстам оперы і балета, а таксама бенефісы знакамітых выканаўцаў.

Таму мы ганарымся пастаноўкамі, сюжэты якіх узяты з нашай гісторыі.

Таму музыку Смольскага і Солтана слухаць без слёз немагчыма - настолькі прыгожыя іх творы - оперы "Сівая легенда" і "Дзікае паляванне караля Стаха", у аснове якіх - аповесці класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча.

Таму кожны раз прыходзячы ў тэатр, гледачы з цікавасцю ўглядаюцца ў старыя афішы ці фатаграфіі - ужо стала добрай традыцыяй арганізоўваць выставы ў фае тэатра, прысвечаныя памятным ці юбілейным дат, прэм'ерам ці іншым падзеям.

Таму канцэрты да Дня Перамогі заўсёды становяцца асаблівымі як для гледачоў, так і для артыстаў, бо сярод работнікаў тэатра былі тыя, хто ў 1941–1945 гадах ваяваў, хто прайшоў вайну ў дзейным войску або ў партызанскім атрадзе… і хто не вярнуўся ў Мінск, таму што загінуў у баях, у канцлагерах, падчас бамбёжкі. У 1975 годзе артыстамі і кіраўніцтвам Вялікага тэатра Беларусі каля цэнтральнага ўваходу была закладзена алея Пяці дубоў - у памяць аб артыстах тэатра, якія загінулі падчас Вялікай Айчыннай вайны…

Сёлета мы не можам не казаць пра спектакль-доўгажыхар – казачную гісторыю М.Мінкова “Чароўная музыка”, якую на нашай сцэне паставіла рэжысёр Галіна Галкоўская 25 гадоў таму.

І не можам не ўзгадаць Яўгена Глінскіх, заслужанага артыста БССР, аднаго з першых прынцаў на сцэне тэатра ў балетах Чайкоўскага, Адана, Пуні, Асаф'ева. Ён - той, хто пачынаў пісаць гісторыю беларускага балета. 11 студзеня споўнілася 100 год з дня яго нараджэння.

У лютым на нашай сцэне – “Дзікае паляванне караля Стаха”. У канцы мінулага года другая пастаноўка оперы В.Солтана ў гісторыі тэатра (рэжысёр Ганна Маторная) перамагла ў Рэспубліканскім конкурсе на лепшы культурны праект патрыятычнай тэматыкі ў намінацыі "Лепшы спектакль музычнага тэатра".

Безумоўна, гледачы заўсёды з нецярпеннем чакаюць нацыянальныя балеты на сцэне тэатра: пастаноўкі Юрыя Траяна “Вітаўт” – пра Вялікага князя ВКЛ, пра героя “Песні пра Зубра” і бітвы пад Грунвальдам – і “Анастасія” – пра Жанну д'Арк Белай Русі, жанчыну-ваяўніцу княгіню Слуцкую.

Беларуская музыка кожны год гучыць падчас Вечароў Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў. Не стане выключэннем і гэты, 2022-гі.

Тэатр рыхтуе і новы праект - "Залатыя старонкі беларускай класікі", заснаваны на творах Агінскага, Глебава, Багатырова, Семянякі, Смольскага, Кузняцова, Солтана.

А вось новая, прарыўная, канцэптуальная музыка ляжыць у аснове фестывалю "Трамантана", ідэйным натхняльнікам і падзвіжнікам якога стаў музыкант Міхаіл Канстанцінаў. І можа, зусім невыпадкова, што на шостым годзе свайго жыцця праект набыў новы дом – Камерную залу Вялікага тэатра.

У мінулым годзе ў тэатры з'явілася новая традыцыя - праводзіць канцэрты да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 3 ліпеня найлепшыя салісты оперы і балета выступяць на сцэне роднага тэатра.

Партнёры