Большой театр Беларуси

 

4 красавiка 19:00

Джаакіна Расіні

СЕВІЛЬСКІ ЦЫРУЛЬНІК

камічная опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

6 красавiка 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 красавiка 18:00, 14 красавiка 11:00

Сяргей Баневіч

ГІСТОРЫЯ КАЯ І ГЕРДЫ (СНЕЖНАЯ КАРАЛЕВА)

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

90 гадоў Яўгену Глебаву

З імем Яўгена Глебава звязаны выдатныя дасягненні сучаснага беларускага музычнага мастацтва. Творчасць Я. Глебава неверагодна шматгранная і ахоплівае, бадай, усе жанры. Яго творы адзначаюцца высокім прафесійным майстэрствам, арыгінальнасцю задумы, сілай пачуццяў. Галоўныя тэмы творчасці Я. Глебава — Чалавек, Жыццё, Сучасны Свет — адлюстроўваюць разнастайныя праявы гуманістычных ідэй і ахопліваюць шырокае кола мастацкіх з’яў. Вобразы высокай літаратуры і паэзіі, старажытнасць і фальклор знайшлі ўвасабленне ў сімфоніях, аперэтах, операх, балетах, аркестравых п’есах, жанравых мініяцюрах. Невычэрпная творчая энергія і безупынная інтэлектуальная напружанасць дазволілі Я. Глебаву адлюстраваць у сваіх сачыненнях самыя нечаканыя тэмы і сюжэты, дзе побач з героямі твораў А. дэ Сэнт-Экзюперы, Ш. дэ Кастэра знаходзяцца беларускі салдат Іван, Машэка, Наталька... Як сапраўдны сучасны мастак, кампазітар пашырае межы пераемнасці, не парываючы з нацыянальнымі вытокамі, а калі зварочваецца да мінулага, актуалізуе яго і звязвае з сучаснымі падзеямі.

Кампазітарскі стыль Я. Глебава адметны шэрагам спецыфічных рысаў, якія абумоўлены прыродай яго таленту і ўласнымі мастацка-эстэтычнымі поглядамі. Перш-наперш, Я. Глебаў — Мастак XX стагоддзя, які мае індывідуальную манеру пісьма і сваё адчуванне інструментальных фарбаў. Гэта, памножанае на багатую творчую фантазію і на арыгінальную «глебаўскую» інтанацыю, стварае асаблівы строй музыкі, які дапаўняецца дасканаласцю эстэтычнай формы і хараством музычнага выказвання. На ўсіх творах кампазітара ляжыць адбітак непаўторнасці і самабытнасці.

Яўген Глебаў працаваў у самых розных музычных жанрах, але адным з найбольш грунтоўных стаў яго ўклад у развіццё беларускай балетнай музыкі. Усе балеты кампазітара былі ўвасобленыя на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. На працягу 55 гадоў былі пастаўлены: «Мара» (1961 - балетмайстар-пастаноўшчык А.Андрэеў, дырыжор-пастаноўшчык Л.Любімаў), «Альпійская балада» (1967 - балетмайстар-пастаноўшчык А.Дадзішкіліані, дырыжор-пастаноўшчык Г.Дугашаў), «Выбранніца» (1969 - балетмайстар-пастаноўшчык А.Дадзішкіліані, дырыжор-пастаноўшчык Т.Каламійцава), «Курган» (1982 - балетмайстар-пастаноўшчык Г. Маёраў, дырыжор-пастаноўшчык А. Анісімаў), «Ціль Уленшпігель» (1974 - балетмайстар-пастаноўшчык А.Дадзішкіліані, дырыжор-пастаноўшчык Т.Каламійцава; 2004 /«Легенда пра Уленшпігеля»/ - балетмайстар-пастаноўшчык В.Елізар`еў, дырыжор-пастаноўшчык В.Воліч), «Маленькі Прынц» (2016 - балетмайстар-пастаноўшчык А.Ціхамірава, дырыжор-пастаноўшчык А.Лясун).

Пастаноўка ў Вялікім тэатры Беларусі оперы Я.Глебава “Майстар і Маргарыта”, якую ажыццявілі ў 1992 годзе дырыжор-пастаноўшчык А.Анісімаў і рэжысёр В.Цюпа, таксама стала знакавай падзеяй у культурным жыцці краіны.

Разнастайнасць тэм, сюжэтаў, вобразаў, непаўторнасць індывідуальнай манеры і высокі прафесіяналізм робяць музыку Яўгена Глебава значнай з’явай сучаснага музычнага мастацтва і вылучаюць імя кампазітара ў шэраг вядучых мастакоў еўрапейскай культуры.



“Кампазітар самага высокага класа, ад народзін надзелены талентам, які не часта сустракаецца нават на нашай, ніколі не беднай на таленты зямлі… Ні на каго не падобны, нікога не паўтарыўшы, ён упісаў сваю, надта глебаўскую старонку ў гісторыю беларускага, ды і ўсяго сусветнага музычнага мастацтва”
В. Быкаў

“Я лічу, што Глебаў пакінуў пасля сябе вялізны след у беларускай культуры, і гэта ўжо ёсць факт гісторыі”
В.Кузняцоў

“Глебава яшчэ трэба адкрыць нанова, пачуць у яго музыцы непаўторна асабістае, беларускае і разам з тым ўніверсальнае, тое, што пры яго жыцці заглушалася шумам часу”
Ю.Златкоўскі

“Самы таленавіты, самы пладавіты, самы рознабаковы, самы эрудыяваны, самы папулярны. Такім недасягальным Яўген Глебаў застаецца і па сённяшні дзень”.
У.Арлоў

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры