Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

Елізар'еў рыхтуецца да «Стварэння свету»

 

У сярэдзіне лістапада Валянцін Елізар'еў распачаў працу над новай рэдакцыяй легендарнага балета «Стварэнне свету». Убачыць харэаграфічнае палатно майстра можна будзе ў снежні. Прэм'ера аўтарскай версіі спектакля, які жыве ў Вялікім вось ужо 43 гады, прызначаная на 8 снежня.

 

Музыку да балета сам кампазітар Андрэй Пятроў напісаў па матывах папулярных у Саюзе малюнкаў французскага мастака Жана Эффеля, у якога біблейская гісторыя Адама і Евы расказана ў гумарыстычным ключы. У 1971 годзе на сцэне Кіраўскага (цяпер – Марыінскага) тэатра з'явіўся балет «Стварэнне свету», пастаўлены Наталляй Касаткінай і Васілём васільева. Партыю Адама выконваў Міхаіл Барышнікаў.

 

– Калі я пазнаёміўся з музычным матэрыялам, мне ён здаўся дзіўна глыбокім, – кажа мастацкі кіраўнік тэатра, народны артыст СССР, прафесар Валянцін Елізар'еў. – І я думаў, як можна раскрыць гэтую тэму глабальна, надаўшы ёй сусветны характар. Як адважыцца і расказаць пра чалавецтва ў цэлым, пра тое, што яго можа чакаць у будучыні...

 

Як прызнаецца Валянцін Мікалаевіч, ён з зачараваннем працаваў над спектаклем са сваімі выдатнымі суаўтарамі – кампазітарам Андрэем Пятровым, дырыжорам Уладзімірам Машэнскім, мастаком Яўгенам Лысікам. Дарэчы, Пятроў спецыяльна для нашага тэатра стварыў музычную рэдакцыю спектакля. Бо ў арыгінале гэта трохактны балет. Але кампазітар так натхніўся задумай Елізар'ева, што нават дапісваў нейкія фрагменты. А на прэм'еры ў Мінску ў 1976 годзе, віншуючы артыстаў і пастаноўшчыкаў, Андрэй Пятроў не мог схаваць сваіх эмоцый і сказаў, што гэты спектакль можна назваць, бадай, самым удалым з усіх, што на той момант існавалі ў Савецкім Саюзе і за мяжой. Так лічылі і гледачы: на кожным спектаклі быў аншлаг. Цікавая гісторыя адбылася і на гастролях у Польшчы. Пасля паказу балета «Стварэнне свету» на сцэне Вялікага тэатра ў Варшаве да Валянціна Елізар'ева з віншаваннямі падыходзілі, як бы цяпер сказалі, істэблішмэнт і селебрыці. Але аднаго чалавека і яго словы харэограф памятае да гэтага часу. На спектаклі прысутнічаў польскі кардынал Караль Вайтыла. Цяпло усміхаючыся, ён падышоў да Елізар'ева, паціснуў яму руку і коратка сказаў: «Дзякуй вам за Бога». Літаральна праз некаторы час кардынала абралі Рымскім Папам, якога ўвесь свет ведае як Яна Паўла Другога.

 

– Сучаснага чалавека заўсёды будзе хваляваць біблейская тэма, закранутая ў спектаклі, – працягвае Валянцін Елізар'еў. – Бог стварыў чалавецтва, а ўжо яно, у сваю чаргу, стварае сучасны свет, у якім павінна жыць надзея і існаваць гармонія... Збіраюся рабіць новую аўтарскую рэдакцыю балета, таму што разумею: паставіць спектакль у тым выглядзе, у якім ён існаваў дзесяцігоддзі, мне не цікава. Ды і ў тэатры змяніліся пакаленні артыстаў, вось ад іх індывідуальнасцяў і творчых магчымасцяў і буду адштурхоўвацца, каб глыбей раскрыць тэму чалавека і чалавецтва ў цэлым. Вярнуцца да гэтай працы мне неверагодна цікава...

 

Дырыжор-пастаноўшчык новай працы – маэстра Вячаслаў Чарнуха-Воліч. «Для таго каб ацаніць маштаб гэтай пастаноўкі, трэба вярнуцца ў тое грамадства, у якім мы жылі, у грамадства, у якім згадванне Бога было пад забаронай, у той час, калі былі зачыненыя храмы ўсіх канфесій і рэлігій, – кажа Вячаслаў Іванавіч. – Тэма Стварэння свету – з Богам, анёламі, дэманамі, пеклам і раем – была вельмі смелай. Гэта быў неверагодны крок як з боку кампазітара, так і з боку харэографа. З'яўленне гэтага спектакля стала рэвалюцыяй, якая адбылася ў нашай свядомасці. Гэта азнаменавала канец эпохі таталітарызму і атэізму і вяртанне ўсіх нас да вечных каштоўнасцяў – культурным і тэалагічным. Неабходна ўсвядоміць, наколькі смелыя былі тады маладыя мастакі, якія стварылі гэтае палатно і вынеслі яго на падмосткі Мінска, горада досыць спакойнага і кансерватыўнага. А бо гісторыя, апісаная ў «Стварэнні...», дастаткова бунтарская... Застаецца толькі сказаць: брава, Пятроў! Брава, Елізар'еў!..»

 

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры