Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

5 мая 11:00

Радзівон Шчадрын

КАНЁК-ГАРБУНОК

балет у 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

10 мая 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

11 мая 18:00

Джузепе Вердзі

АІДА

опера ў 4 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 мая 18:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

ЧАРОЎНАЯ ФЛЕЙТА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

19 мая 11:00

Глорыя Бруні

ПІНОКІА

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 мая 19:00

Джузепе Вердзі

ТРАВІЯТА

опера ў 4 дзеях

Царыца Тамара

 

«Яркае сапрана з асаблівымі вакальнымі фарбамі», «спявачка неверагоднай эмацыйнасці», «голас, здольны ўдыхнуць жыццё ў любую выяву» - гэта толькі малая крыха таго, якімі эпітэтамі заўсёды ўзнагароджвалі Тамару Глаголеву. Заслужанай артыстцы нашай рэспублікі былі падуладныя ўсе без выключэння ролі, і ў кожнай з іх яна была рознай. Даверлівая Таццяна, парывістая Аіда, кранальная Іаланта, закаханая Віялета, натхнёная Ліза, далікатная Надзея Яноўская...

 

«Я выдатна памятаю, як яна прыйшла да нас у тэатр, - успамінае загадчыца трупай оперы тэатра заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ніна Казлова. - Генадзь Праватораў, у той час - галоўны дырыжор тэатра, паклікаў мяне на праслухоўванне маладой спявачкі Тамары Глаголевай. Дзяўчынка незвычайнага абаяння проста ўразіла нас сваім прыгожым голасам. Спявала яна тады найскладаную арыю Царыцы ночы з «Чароўнай флейты» Моцарта. Зусім хутка яна бліскала ў вобразах Джыльды ў «Рыгалета», Леаноры ў «Трубадуры», Амеліі ў «Балі-маскарадзе», Лізаветы ў «Дон Карласе», Дэздэмоны ў «Атэла», Абігайль ў «Набука» Дж. Вердзі, Тоскі, Чыо-Чыо-сан, Турандот Дж. Пучыні, Мікаэлы ў «Кармэн» Ж. Бізэ і многіх-многіх іншых... Уяўляеце, які фенаменальны голас! А бо гэта рэдка бывае, каб спявачка з лірычнага перайшла рэпертуар моцнага драматычнага сапрана. Тамара - неверагодны працаголік. Яна і цяпер працягвае браць урокі, рыхтуе сольныя праграмы, дапамагае з канцэртамі іншым, займаецца, не спыняецца, пастаянна нешта шукае новае ў прафесіі...»

 

«Тамара Міхайлаўна - гэта прыклад адданасці і любові да оперы, - кажа канцэртмайстар лаўрэат міжнароднага конкурсу Таццяна Іванова. - Няшмат знойдзецца спявачак, якія на працягу свайго творчага жыцця захоўваюць голас такім жа свежым, чыстым і маладым. Тамара Міхайлаўна перапела практычна ўсе вядучыя партыі сапрана ў рэпертуары нашага тэатра, прычым многія оперы ставіліся выключна на яе, а часам яна была і адзінай выканаўцай той ці іншай ролі. Вельмі добрая вакальная школа дазваляла ёй спяваць розныя партыі - ад Царыцы ночы да Турандот. І пераканацца ва ўсім, што я сказала, можна, прыйшоўшы на сольны канцэрт артысткі 28 сакавіка. Тамара Глаголева парадуе гледачоў сваім талентам. У яе шмат выдатных партый, асабіста мне вельмі падабаецца ў яе выкананні Лізавета з "Дон Карласа». Арыя абавязкова прагучыць у гэты вечар».

 

Дадамо, што ў канцэрце гледачы пачуюць арыі з опер Дж. Вердзі, Дж. Пучыні, В. А. Моцарта, П. Чайкоўскага, М. Рымскага-Корсакава, а таксама творы Ф. Ліста, Ж. Бізэ, С. Рахманінава, Ф. Шуберта і інш. За раялем мы ўбачым Таццяну Іванову. У вечарыне таксама возьмуць удзел і артысты аркестра тэатра.

 

 

сольный коцерт тамары глаголевой

0
0
0
s2sdefault

Партнёры