Для новай пастаноўкі для дзяцей – оперы Г. Бруні «Пінокіа» – Вялікі тэатр Беларусі шукае салістаў на галоўныя партыі. Калі вы скончылі музычныя вышэйшыя навучальныя ўстановы (яшчэ навучаецеся ў іх) альбо працуеце ў прафесійных музычных тэатрах (канцэртных арганізацыях) і жывяце ў Мінску, чакаем вас 5 верасня да 14:00 у тэатры (пл. Парыжскай Камуны, 1).
Кастынг на партыі: Пінокіа (тэнар, сапрана), Джэпета (бас), Цвыркун (мецца-сапрана, драматычнае сапрана), Фея (сапрана), Кот (бас-барытон), Ліса (мецца-сапрана) – будзе праходзіць у суправаджэнні фартэпіяна. (Канцэртмайстар прадастаўляецца тэатрам.)
Звярніце ўвагу: салісты, апроч вакалістаў, якія прэтэндуюць на ролі Лісы і Ката, выконваюць на кастынгу дзве арыі: 1. з оперы «Пінокіа» (ноты канкрэтных партый оперы Г. Бруні будуць высланы асабіста кожнаму ўдзельніку, які запоўніў анкету, на яго электронны адрас); 2. любую арыю, якая дэманструе прафесійнае майстэрства артыста. Салісты, якія прыйдуць на кастынг роляў Ката і Лісы, выконваюць толькі адну арыю – на іх выбар. Добрая танцавальная падрыхтоўка прывітаецца.
Для таго каб прыняць удзел у кастынгу, запоўніце анкету (спампаваць ТУТ) і да 27 жнівеня дашліце яе разам с фотаздымкам на адрас: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.. Па дадатковую інфармацыю і для ўдакладнення якіх-небудзь пытанняў звяртайцеся па тэл.: (017) 334-07-72, (017) 360-02-85 (буднія дні з 9:00 да 18:00).
Да сустрэчы ў верасні! Усім – ўдачы!