Большой театр Беларуси

 

16 лiстапада 18:00

Рыхард Вагнер

ЛЯТУЧЫ ГАЛАНДЗЕЦ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

21 лiстапада 19:00

Мікалай Рымскі-Корсакаў

ЦАРСКАЯ НЯВЕСТА

опера ў 2 дзеях

.

#ЗОЛОТОЙФОНДБТ

 

З 12 чэрвеня ў суполцы #ЗОЛОТОЙФОНДБТ глядзіце анлайн-трансляцыю фільма-оперы Дзмітрыя Смольскага “Францыск Скарына”

 

Шаноўныя гледачы! Мы працягваем супрацоўніцтва з Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй і прапануем вам паглядзець фільм-оперу Дзмітрыя Смольскага “Францыск Скарына”.

 

Парадокс  у тым, што гэтая опера ніколі не ставілася на сцэне. Фанаграма оперы была запісана ў 1988 годзе на Беларускім радыё (дырыжоры Б.Райскі і А.Лапуноў), а ў 1990 годзе Беларускае тэлебачанне зняла аднайменны фільм-оперу з удзелам драматычных артыстаў і выкарыстаннем радыёзапісу (лібрэта оперы С.Клімковіч, аўтар тэлевізійнага сцэнарыя Э.Ахрэмчык, рэжысёр Г.Нікалаеў).

 

“Францыск Скарына” адносіцца да жанру камернай лірычнай оперы, у цэнтры якой – вобраз беларускага асветніка і першадрукара, яскравай асобы еўрапейскага Адраджэння Францыска Скарыны. Дзмітрый Смольскі стварае своеасаблівы музычна-гістарычны партрэт, які “малюецца” паступова, у творчым праяўленні. Перад намі паўстае не застылы партрэт, а вобраз рэальнага чалавека, творцы, які жыве ў бесперапыннай барацьбе за свае ідэі.

 

Кароткі змест оперы. Старажытны Полацк. Юны Скарына марыць пра будучае, якое ён бачыць у спасціжэнні навук, што адкрываюць таямніцы свету і жыцця на зямлі. У хуткім часе яго мары збываюцца. Ён вучыцца ў Кракаўскім, а затым Падуанскім універсітэтах. Яму прысвоена вучоная ступень доктара навук. Далейшы шлях Скарыны звязаны з адкрыццём друкарняў у Празе, Вільні, дзе ён друкуе свае працы, перакладае і выдае Біблію на славянскай мове, перадаючы праз кнігу веды людзям. Непрыяцелі апаганьваюць імя і дзеянні Скарыны, спальваюць друкарні, кнігі. Але Скарына не змяняе сваіх поглядаў і застаецца верным ідэям асветы.

 

Музычныя партыі ў фільме выканалі: Францыск Скарына – Аркадзь Саўчанка (іграе І.Дзянісаў), Лукаш – Міхаіл Жылюк (іграе А.Жук), Дарота – Тамара Пячынская (іграе Т.Мужэнка), Маргарыта – Наталля Кастэнка (іграе А.Адзінцова), Адвернік – Леанід Івашкоў (іграе Я.Крыжаноўскі), Сымон – Віктар Чарнабаеў (іграе І.Васільчанкаў), Шпілер – Эдуард Пелагейчанка (іграе У.Гідлеўскі), Альбрэхт – Міхаіл Рысаў (іграе С.Герасімаў), Гляроўскі – Мікалай Майсеенка (іграе В.Філатаў), Мусаці – Васіль Кавальчук (іграе Л.Гідравічус), Вучоны – Юрый Смірноў (іграе Ю.Шульга). Хор і аркестр Дзяржтэлерадыё Беларусі.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры