Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

Трамантана-6

 

Сёлета фестываль "Трамантана" пройдзе шосты раз. Упершыню яркую музыку таленавітых сучасных кампазітараў можна будзе пачуць у Вялікім. (У папярэднія гады пляцоўкай праекта станавіліся Белдзяржфілармонія і залы Мастацкага музея.) З чаго пачынаўся гэты творчы праект і чаму варта прыйсці ў Камерную залу тэатра 25 студзеня, мы паразмаўлялі з музыкантам Міхаілам Канстанцінавым.

 

– У 2015-м я прапанаваў Галіне Канстанцінаўне Гарэлавай здзейсніць мару – прыдумаць і ўвасобіць на сцэне канцэрт сучасных беларускіх аўтараў, – успамінае Міхаіл. - Як ён будзе называцца і ў якім фармаце праходзіць, на першапачатковым этапе было незразумела - усё заставалася толькі на ўзроўні ідэі. Але паціху знаходзіліся аднадумцы, вырашылі, што напаўняць канцэрт будзем канцэптуальнымі, прарыўнымі творамі. Нас даўно звязвае вялікае творчае сяброўства з Уладзімірам Мітрафанавічам Кур'янам. І я папрасіў яго напісаць музыку для ўдарных і брас-квінтэта (дзякуючы гэтаму творчаму сімбіёзу і нарадзіўся наш калектыў «A.M.A.D.I.S. Brass»). Падумаў, будзе цікавае спалучэнне - ударных і духавых, і з той жа просьбай звярнуўся да Валерыя Воранава. Ён і напісаў сачыненне «Трамантана», якое на ўсіх зрабіла ўражанне. Яно так удала ўпісалася ў канцэпцыю канцэрта – і сваёй арыгінальнасцю, навізной, свежасцю, і назвай, што гэты вецер пераменаў занёс нас далей, ператварыўшы канцэрт у фестываль новай камернай музыкі. Сам праект прыносіць неймаверную радасць і шчасце творчасці.

 

– «Трамантана», бадай, адзіны фестываль, дзе можна пачуць сучасную камерную беларускую музыку…

 

– Так! Менавіта камерную. Хочацца, каб гучала гэтая музыка, каб нашых кампазітараў слухалі і чулі… Як вецер Трамантана кардынальна мяняе надвор'е, так наш творчы праект кардынальна мяняе погляд на многія музычныя рэчы і перш за ўсё – у выканаўцаў. Задумваўся ён як фестываль наватарскіх твораў. І сапраўды, у канцэрце 25 студзеня будзе гучаць новая музыка, кожны твор – прэм'ера. Тут і зараз будзе магчымасць выказацца кампазітарам, і, вядома, паказаць сябе выканаўцам.

 

Мяркуючы па афішы, 25 студзеня мы пачуем цікавыя творы. У канцэрце прагучыць «Прэамбула» Вячаслава Кузняцова, саната для марымбы Віктара Войціка, «Лавандавае поле пасля навальніцы…» Ігара Камара, вядома, музыка для брас-квінтэта і ўдарных. Якія сачыненні вы б адзначылі асобна?

 

– Улетку на фестывалі Юрыя Башмета прагучаў твор Валерыя Воранава для струннага аркестра і арганэлы. І мне яно так спадабалася, што я папрасіў кампазітара напісаць нешта падобнае для нашага фестывалю. І ён зрабіў дзіўную аўтарскую рэпліку – перакладанне для вібрафона, віяланчэлі і баяна. З упэўненасцю магу сказаць, што прагучыць яно ў тэатры больш цікава, чым з аркестрам. Бо тры салісты здольныя больш тонка і ясна выказаць усе драбнюткія нюансы, закладзеныя ў музыцы Воранава. Мне здаецца, гэта будзе больш эфектна, чым у Башмета.

 

Застаецца дадаць, што на сцэне ў гэты вечар мы ўбачым таленавітых музыкаў: Міхаіла Канстанцінава (ударныя), квінтэт «A.M.A.D.I.S. Brass» – Дзмітрыя Гарбачука (труба), Аляксандра Антонавіча (труба), Андрэя Міхалевіча (трамбон), Паўла Кунца (валторна), Віктара Ярыноўскага (туба), – Арсена Замтарадзэ (флейта), Аляксандра Кандрацьева (кантрабас), Віктара Пузыню (кларнет ), Івана Рэнанскага (віяланчэль), Антона Маляёнка (баян), Івана Андрухава (фартэпіяна), Ганну Дубовік (цымбалы), а таксама сапрана Дар'ю Тарасевіч. Рэжысёр канцэрта – Наталля Кузьмянкова.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры