Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

28 красавiка 18:00

Людвіг Мінкус

БАЯДЭРКА

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

«ContraBass-LIVE»

 

Назва канцэрту “ContraBass-LIVE” гаворыць сама за сябе. Гледачы сустрэнуцца з музыкантамі, якія бліскуча валодаюць ігрой на адным з самых буйных струнных інструментаў - басэтлі. Вялікія памеры і насычаны нізкі гук гэтага гіганта адразу прыкоўваюць увагу. Звычайны памер інструмента - 1,8 метра, а самы маленькі крыху буйней віяланчэлі. Без басэтлі нельга скласці паўнавартасны сімфанічны і камерны аркестр. Аднак басэтля цалкам свабодна выкарыстоўваецца і сольна - асабліва ў камерных ансамблях, шырэй - у джазавай музыцы.


У Камернай зале будзе прадстаўлена праграма з васьмі нумароў для басэтлі сола і басэтлі ў ансамблі з іншымі інструментамі. Госці пачуюць творы кампазітараў розных краін і эпох. Храналагічны прынцып у праграме саступае тэматычнаму - па сутнасці, гэта палітра густаў і пераваг кожнага з артыстаў.


У адзін вечар прагучаць Дывертысмент для флейты, скрыпкі і basso continuo чэшскага кампазітара эпохі класіцызму Яна Ванхаля і Фантазія на тэмы з оперы "Самнамбула" Беліні для басэтлі знакамітага італьянскага кампазітара, дырыжора і кантрабасіста ХIХ стагоддзя Джавані Батэзіні.


Госці пачуюць Канцэрт До мінор кампазітара Іагана Хрысціяна Баха – малодшага сына Іагана Себасцьяна Баха – і легендарную «Баркаролу» Пятра Ільіча Чайкоўскага.


У праграму ўключаны "Слон і камар" для флейты Пікала і басэтлі Генры Клінга - выбітнага валтарніста-віртуоза і педагога, кампазітара і аранжыроўшчыка, прафесара Жэнеўскай кансерваторыі - і Танга для скрыпкі і басэтлі аргенцінскага кампазітара ХХ стагоддзя, банданеаніста і аранжыроўшчыка Астара Пьяццолы.


Музыкі выканаюць таксама «Накцюрн» з балета «Бахчысарайскі фантан» Барыса Асаф'ева. У канцэрце будзе прадстаўлена і музыка аднаго з самых крэатыўных беларускіх кампазітараў – Трыўмфальнае arco і не трыўмфальнае pizzicato для басэтлі сола Уладзіміра Кур'яна.


Сваё высокае майстэрства прадставяць гледачам і слухачам артысты групы басэтляў сімфанічнага аркестра Вялікага тэатра Беларусі Павел Акавіцкі, Уладзімір Пулянкоў, Аляксандр Коўган, Павел Прыемка, Уладзіслаў Сенажэнскі, а таксама Наталля Мурзіна (флейта), Валянціна Трусевіч (скрыпка), Інэса Радзіён (фартэпіяна), Ірына Бутэль (фартэпіяна) і струнны квінтэт «Серэнада». Рэжысёр - Наталля Кузьмянкова. Вядучая - Вольга Кажгаліева.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры