Большой театр Беларуси

 

16 лiстапада 18:00

Рыхард Вагнер

ЛЯТУЧЫ ГАЛАНДЗЕЦ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

21 лiстапада 19:00

Мікалай Рымскі-Корсакаў

ЦАРСКАЯ НЯВЕСТА

опера ў 2 дзеях

.

Маскоўскія гастролі

 

Дзяржаўны акадэмічны тэатр класічнага балета народных артыстаў Расіі Наталлі Касаткінай і Уладзіміра Васілёва даўно ведаюць пад назвай Moscow Classical Ballet. Больш за паўстагоддзя Касаткіна і Васілёў стварылі тэатр са сваім рэпертуарам і сваёй трупай, які адрознівае арыгінальная харэаграфія і высокі клас выканання. Аснову рэпертуару складаюць уласныя спектаклі Касаткінай і Васілёва, самыя першыя з якіх былі пастаўлены яшчэ на сцэнах маскоўскага Вялікага і Марыінскага тэатраў. У розны час галоўныя партыі ў балетах выконвалі Мая Плісецкая, Міхаіл Барышнікаў, Святлана Захарава, Сяргей Палунін і многія іншыя. Сёння ў тэатры працуюць і павышаюць майстэрства больш як 70 артыстаў балета. У вядучых ролях - лаўрэаты міжнародных конкурсаў, народныя і заслужаныя артысты Расіі. "Усе жанры, акрамя сумнага!" - менавіта пад такім лозунгам, як напісана на афіцыйным сайце, жыве тэатр.

Мінскі глядач ведае спектаклі Moscow Classical Ballet. У мінулым годзе маскоўская трупа выступала на сцэне Музычнага тэатра. У свой час артыстам Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра класічнага балета апладзіравалі і гледачы беларускага Вялікага: на нашай сцэне Касаткіна і Васілеў прадстаўлялі вечар І.Стравінскага - балеты "Вясна святая" і "Жар-птушка". На гэты раз нас чакаюць тры спектаклі: 11 і 12 ліпеня – “Папялушка” С.Пракоф'ева; 13 і 14 ліпеня - "Капелія" Л.Дэліба; 15 і 16 ліпеня – "Дама з камеліямі" на музыку Дж.Вердзі (аранжыроўка П.Сальнікава).

 

***


«Папялушка» С.Пракоф'ева – адна з самых вядомых і любімых казак ва ўсім свеце. Чароўная гісторыя, якой ужо больш за тры стагоддзі, набывае жывыя колеры і фарбы ў спектаклі Наталлі Касаткінай і Уладзіміра Васілёва. У ім кожны знойдзе нешта для сябе. Тут і гісторыя двух любячых сэрцаў, якія адшукалі адзін аднаго насуперак усяму, і прытча аб бескарыслівай дабрыні, якая заўсёды бывае ўзнагароджана, і цуды, якія здараюцца, калі іх вельмі чакаеш… «Папялушка» парадуе багаццем лірычных вальсаў і эфектных нумароў. Маляўнічая танцавальная феерыя і па-сапраўднаму чароўная атмасфера - такім і павінна быць харэаграфічнае ўвасабленне знакамітай казкі. Дзеці знаходзяць веру ў цуды, а дарослыя на пару гадзін зноў становяцца дзецьмі. Нават ведаючы, што ўсё скончыцца добра, яны з заміраннем сэрца адлічваюць 12 удараў гадзінніка на каралеўскай вежы…
11 і 12 ліпеня – балет “Папялушка” С.Пракоф'ева.

 

 

***

"Капелію" часта называюць "апошнім французскім рамантычным балетам". Знакаміты балетмайстар Джордж Баланчын заўважыў, што калі "Жызэль" прызнана найвялікшай трагедыяй у гісторыі балета, то "Капелія" - найвялікшая балетная камедыя.

Сюжэт заснаваны на навэле Э.Т.А. Гофмана "Пясочны чалавек". Гэта гісторыя пра маладога чалавека, які закахаўся ў механічную ляльку. Дарэчы, гэтая гісторыя асабліва актуальная ў нашы дні: штучныя эталоны прыгажосці такія папулярныя ва ўсім свеце.


Танец у гэтым балеце аб'яднаў традыцыі французскай, італьянскай і рускай класічнай харэаграфіі. Як заўсёды ў пастаноўках Наталлі Касаткінай і Уладзіміра Васілёва, прыгожы старажытны балет набывае новае аблічча, становіцца дынамічным і захапляльным.

13 і 14 ліпеня - балет "Капелія" Л.Дэліба.



 

***

Твор Аляксандра Дзюма-сына “Дама з камеліямі” – сумная гісторыя куртызанкі Маргарыты Гацье – лягла ў аснову гэтага балета.


У рамана Аляксандра Дзюма-сына ўжо даўно існуе як мінімум адна знакамітая балетная адаптацыя. У канцы 1970-х гадоў з артыстамі Штутгарцкага балета балетмайстрам Дж. Ноймаерам была пастаўлена харэаграфічная версія рамана на музыку Фрэдэрыка Шапэна.

 

Музычнае рашэнне для балетнай пастаноўкі "Дамы з камеліямі" Наталлі Касаткінай і Уладзіміра Васілёва аказалася прынцыпова іншым: кампазітар Сальнікаў выканаў для балета новую аранжыроўку музыкі з легендарнай "Травіяты" Джузепе Вердзі.

«Разам з галоўнымі героямі, Альфрэдам і Маргарытай, вы адчуеце цеплыню і акрыленасць закаханасці, даведаецеся гароту расстання, здрыганецеся ад несправядлівасці лёсу і ўсё ж паверыце ў моцнае пачуццё пад назовам каханне, якое пераадольвае ўсе перашкоды, праўда, часам занадта позна…», абяцаюць пастаноўшчыкі.
15 і 16 ліпеня – балет “Дама з камеліямі” на музыку Дж.Вердзі (аранжыроўка П.Сальнікава).



Спектаклі ідуць у суправаджэнні фанаграмы.

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры