Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

Іван Гынгазаў – Радамес

 

 

 

Пасля нядаўняга выступу саліста Маскоўскага тэатра "Гелікон-опера" Івана Гынгазава ў Мінску - у партыі Самсона ў оперы К.Сен-Санса "Самсон і Даліла" - мы атрымалі нямала прыемных водгукаў ад нашых любімых гледачоў.

 

«Дзякуй цудоўнаму Івану Гынгазаву за тое, што прыехаў да нас у Менск і парадаваў нас сваім Самсонам! Голас Івана - гэта бясконцая горная рака. Ён чысты, празрысты, але моцны, які не сустракае на сваім шляху ніякіх перашкод, які выносіцца рэхам прама ў неба. Івана хочацца слухаць і слухаць. Як добра, што наша памяць здольна ўтрымліваць усе перажытыя моманты. Не патрэбныя ні кампутары, ні дыскі, ні тэлепраграмы, каб яшчэ і яшчэ раз перажыць сённяшняга Самсона, настолькі яркім было выкананне Івана, усё і так яшчэ гучыць у мяне ў галаве. Дзякуй тэатру за тое, што запрашаеце да нас спевакоў такога ўзроўню…» Алена Крушава


«Іван Гынгазаў - вышэй усякіх хвал: такога захаплення і асалоды мы не зведвалі вельмі даўно. Брава!» Таццяна Шпакоўская


«Дзякуй Івану Гынгазаву! Сапраўдная асалода чуць такі голас – прыгожы, моцны, магутны – на беларускай сцэне...» Людміла Кацельнікава


Своеасаблівы падарунак да Новага года робіць Вялікі тэатр Беларусі для мінчан і гасцей нашага горада: 27 студзеня лаўрэат опернага "Оскара" - расійскай прэміі "Анегін", запрошаны саліст Вялікага тэатра Расіі (Масква) і Марыінскага тэатра (Санкт-Пецярбург) Іван Гынгазаў зноў у Мінску! На гэты раз пачуем маладога опернага спевака ў партыі Радамеса - у оперы Дж. Вердзі "Аіда".


Таксама галоўныя партыі ў гэты вечар выканаюць вядучыя салісты Вялікага тэатра: уладальніца медаля Францыска Скарыны Таццяна Пятрова, заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь Аксана Якушэвіч, Андрэй Валенцій, Аляксандр Кеда, народны артыст краіны Уладзімір Громаў, Іван Бярэзін і Клаўдзія Пацёмкіна. За дырыжорскім пультам – галоўны маэстра тэатра народны артыст Башкартастана Арцём Макараў.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры