Дарагія сябры!
Віншую вас з Міжнародным днём тэатра!
З Тэатрам звязана ўсё наша жыццё,
ён – і праца, ён – і дом.
На сцэне нашага Тэатра выступалі многія выбітныя выканаўцы сучаснасці.
Але сапраўдная яго слава і гонар – гэта вы, тыя, хто кожны дзень стварае яго гісторыю.
Жадаю вам моцнага здароўя, шмат-шмат шчаслівых хвілін, гром апладысментаў і шмат усмешак удзячных гледачоў, натхнення ў творчасці і ў штодзённым служэнні мастацтву!
Няхай кожны дзень, праведзены ў нашым родным Вялікім тэатры, будзе для вас незвычайным! Усім прыхільнікам тэатра – незабыўных вечароў у велічным будынку на Траецкай гары!
Генеральны дырэктар Уладзімір Грыдзюшка