Уладзімір Громаў

Барытоны

Даты найбліжэйшых спектакляў

  • лаўрэат Міждзяржаўнай прэміі "Зоркі Садружнасці" (2023)
  • лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтваў (2022)
  • народны артыст Беларусі (2020)
  • лаўрэат Нацыянальнай тэатральнай прэміі Рэспублікі Беларусь у намінацыі "Лепшая мужчынская роля ў музычным спектаклі" за выкананне ролі Марселя ў пастаноўцы оперы "Багема" (2018)
  • заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь (2012)
  • уладальнік медаля Францыска Скарыны (2008)
  • дыпламант Міжнародны конкурс вакалістаў у Белградзе (Сербія, 2002)
  • лаўрэат II прэміі Рэспубліканскага конкурсу вакалістаў імя С. Манюшкі (Беларусь, Мінск, 2001)

Біяграфія

Скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь і Украіны М. Жылюка), у 2003 г. – магістратуру акадэміі музыкі.

З 2000 года - саліст Вялікага тэатра Беларусі.

У 2008 годзе за заслугі ў развіцці нацыянальнай культуры і мастацтва ўзнагароджаны медалём Францыска Скарыны, у 2012 годзе ўдастоены ганаровага звання "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь". У 2018 годзе Уладзімір Громаў стаў лаўрэатам Нацыянальнай тэатральнай прэміі Рэспублікі Беларусь у намінацыі "Лепшая мужчынская роля ў музычным спектаклі" за выкананне ролі Марселя ў пастаноўцы оперы "Багема" (рэжысёр А. Ціцель). У 2020 годзе ўдастоены ганаровага звання "Народны артыст Беларусі". У 2021 годзе за актыўны ўдзел у правядзенні значных грамадска-культурных мерапрыемстваў Уладзіміру Громаву была аб'яўлена Падзяка Міністра культуры Рэспублікі Беларусь. У 2022 годзе за стварэнне высокамастацкіх вобразаў у прэм'ерных спектаклях Вялікага тэатра Беларусі ў 2020-2021 гг. удастоены Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтваў. У 2023 годзе Уладзімір Громаў стаў лаўрэатам Міждзяржаўнай прэміі "Зоркі садружнасці, якая прысуджаецца прадстаўнікам дзяржаў Садружнасці за найбольш значныя поспехі ў сферы гуманітарнай дзейнасці, якія адпавядаюць узроўню сусветных дасягненняў.


З'яўляецца членам журы рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Актыўна канцэртуе, удзельнічае ў міжнародных і рэспубліканскіх фестывалях, сярод якіх: Міжнародны фестываль "Пхеньянская вясна" (2000 г.), Рэспубліканскі конкурс вакалістаў імя С. Манюшкі (Беларусь, Мінск, 2001 г., II прэмія), Міжнародны конкурс вакалістаў у Бялградзе (г. Югаславія 2002 г., дыплом), Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Ісламскай Рэспубліцы Іран (2003 г.), Дні культуры горада Мінска у г. Кіеве (Украіна), Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Таджыкістан (2007 г.). З 2005 года пастаянны ўдзельнік Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар" (Беларусь, Віцебск).


РЭПЕРТУАР

Эбн-Хакія - "Іаланта" П. Чайкоўскага
Беларэцкі – "Дзікае паляванне караля Стаха" У. Солтана
Белькорэ - "Любоўны напой" Г. Даніцэці
Валянцін - "Фауст" Ш. Гуно
Гульельма – "Вілісы. Фатум" Дж. Пучыні
Князь Ігар Святаслававіч - "Князь Ігар" А. Барадзіна
Рыгалета – "Рыгалета" Дж. Вердзі
Аманасра – "Аіда" Дж. Вердзі
Рэната – "Баль-маскарад" Дж. Вердзі
Макбет − "Макбет" Дж. Вердзі
Скарпія – "Тоска" Дж. Пучыні
Марсэль, Шанар – "Багема" Дж. Пучыні
Пінг – "Турандот" Дж. Пучыні
Фігара – "Севільскі цырульнік" Дж. Расіні
Граф - "Вяселле Фігара" В. А. Моцарта
Сільвіа – "Паяцы" Р. Леанкавала
Маралес, Эскамільё – "Кармэн" Ж. Бізэ
Альфіа - "Сельскі гонар" П. Масканьі
Яўген Анегін - "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага
Томскі - "Пікавая дама" П. Чайкоўскага
Гразной – "Царская нявеста" М. Рымскага-Корсакава
Сальеры – "Моцарт і Сальеры" М. Рымскага-Корсакава
Іван-Каралевіч – "Кашчэй Бессмяротны" М. Рымскага-Корсакава
Мізгір – "Снягурачка" М. Рымскага-Корсакава
Алека – "Алека" С. Рахманінава
Сіняя Барада – "Сіняя Барада і яго жонкі" В. Капытько
Папрышчын – "Цыдулкі вар'ята" В. Кузняцова
Гаспар - "Рыта, або Пірацкі трыкутнік" Г. Даніцэці
Кізгайла – "Сівая легенда" Д. Смольскага
Шарплес – "Мадам Батэрфляй" Дж. Пучыні
Воўк – "Церам-Церамок" І. Польскага
Партыі саліруючага барытона ў кантаце К. Орфа "Карміна Бурана", Нямецкім рэквіеме І. Брамса, "Stabat mater" Дж. Расіні і іншых творах кантатна-аратарыяльнага жанру. У камерным рэпертуары – рамансы, вакальныя цыклы Д.Смольскага, Г.Свірыдава, Р.Воан-Уільямса і інш.


ГАСТРОЛІ

Рэгулярна запрашаецца ў Азербайджанскі дзяржаўны акадэмічны тэатр оперы і балета імя М.Ф.Ахундава. У 2013 годзе выканаў партыю Графа ў прэм'ерным паказе "Вяселле Фігара" В. А. Моцарта (дырыжор Э. Куліеў), на працягу наступных гадоў пастаянна ўдзельнічаў у спектаклях Азербайджанскай оперы. Так, у сезоне 2017-2018 саліст выканаў вядучыя партыі ў спектаклях "Тоска", "Багема", "Мадам Батэрфляй", "Севільскі цырульнік", "Жаніцьба Фігара".
Удзельнік Гданьскага музычнага фестывалю – партыя саліруючага барытона ў Нямецкім рэквіеме І. Брамса, дырыжор Эрнст Вэн Ціл (2013 г.).
У кастрычніку 2022 года выканаў партыю Яўгена Анегіна ў оперы "Яўген Анегін" П. Чайкоўскага на Фестывалі опернага мастацтва імя А. Эшпая на сцэне Марыйскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета імя Эрыка Сапаева
Выступаў з канцэртамі камернай музыкі і ў суправаджэнні аркестраў Беларусі і Расіі ў Германіі, Іспаніі, Іране, КНДР, Люксембургу, Францыі, Польшчы, Украіне, Казахстане, Таджыкістане. Гастраляваў з трупай тэатра ў Расіі, Германіі, Тайландзе, Вялікабрытаніі.

 


 

Партнёры