Большой театр Беларуси

 

9 января 19:00

Вольфганг Амадей Моцарт

ВОЛШЕБНАЯ ФЛЕЙТА

опера в 2 действиях

Большой театр Беларуси

 

18 января 18:00

Гаэтано Доницетти

ЛЮБОВНЫЙ НАПИТОК

опера-буффа в 2 действиях

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

13 января 19:00

Окончание в 00:30

БАЛ НА СТАРЫЙ НОВЫЙ ГОД

УВАЖАЕМЫЕ ЗРИТЕЛИ! ПРОДАЖА ТОЛЬКО В КАССЕ ТЕАТРА!

Большой театр Беларуси

 

21 января 19:00

Джузеппе Верди

АИДА

опера в 4 действиях

Большой театр Беларуси

 

23 января 19:00

Джакомо Пуччини

ТОСКА

опера в 3 действиях

.

«Беларуская капэла» — Творчы калектыў (аддзел)
Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь



АФІЦЫЙНАЯ  ПРЭЗЕНТАЦЫЯ


    Творчы калектыў «Беларуская Капэла» у складзе Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь заснаваны загадам міністра культуры Беларусі 29 мая 1992 года на падставе пастановы Камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па культуры і захаванню гістарычнай спадчыны.
    Па формах дзейнасці «Беларуская Капэла» з’яўляецца дырэкцыяй фестывальных праграм і навукова-даследчым цэнтрам па вывучэнню беларускай музычнай спадчыны акадэмічных жанраў.
    Тэрмін «капэла» трактуецца як музычны калектыў у склад якога ўваходзяць музыканты (аркестр і салісты), спевакі (хор і салісты), артысты балета. За узор узаты капэлы беларускай магнатэрыі XVIII стагоддзя, найбуйнейшыя з якіх — Нясвіжская князёў Радзівілаў, Слонімская князя Міхала  Казіміра Агінскага, Гродзенская графа Антонія Тызенгаўза, Ружанская князёў Сапегаў — з’яўляліся культурнымі цэнтрамі еўрапейскага ўзроўня, а таксама замежныя (у тым ліку сучасныя) аналагі, у прыватнасці, такія сусветна вядомыя інстытуцыі, як Ляйпцыгскае «Бахаўскае таварыства», Зальцбургскі «Моцартэўм», Кёльнскі «Фонд Ёзэфа Гайдна», Варшаўскае Таварыства прыхільнікаў музыкі Станіслава Манюшкі.



АДРАС


НАВТ оперы і балета РБ.
Творчы калектыў “Беларуская Капэла”.
220029, г. Мінск. пл. Парыжскай Камуны, 1.
Рэспубліка Беларусь

 

СКЛАД  СУПРАЦОЎНІКАЎ  ПА  СТАНУ  НА  01. 08. 2019 г.


Скорабагатаў Віктар Іванавіч — заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзеячаў культуры і мастацтва, прафесар, ганаровы  акадэмік МАН Еўразіі — мастацкі кіраўнік.
Немагай Святлена Мікалаеўна — кандыдат мастацтвазнаўства — памочнік мастацкага кіраўніка.
Тамашэвіч-Каржанеўская Ганна Барысаўна (выступае як артыстка, навукоўца і рэдактар пад прозвішчам Каржанеўская) — лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзеячаў культуры і мастацтва, прафесар, ганаровы  акадэмік МАН Еўразіі – рэдактар (0,5 стаўкі).
Алоўнікаў Ігар Уладзіміравіч — народны артыст Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесар, ганаровы  акадэмік МАН Еўразіі — рэдактар (0,5 стаўкі).
Махаў Сяргей Аляксеявіч — лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзеячаў культуры і мастацтва — рэдактар (0,5 стаўкі).
Мантвалінскі Яўсей Зорахавіч — рэдактар (0,5 стаўкі).


КАНЦЭПЦЫЯ  ТЭРМІНА  «БЕЛАРУСКАЯ  МУЗЫЧНАЯ  КУЛЬТУРА»


Асноўнай задачай «Беларускай Капэлы» з’яўляецца аднаўленне гісторыі прафесійнай музычнай культуры Беларусі. Сэнс тэрміна «беларуская музычная культура» нам бачыцца наступным:
    Па-першае, культура беларускай дзяржавы. Беларусь для нас не толькі краіна з часу 25 сакавіка 1918-га года, але і папярэдніх эпох, калі слова «Беларусь» не ўжывалася ў назове дзяржавы. Гэта і культура Полацкага, Тураўскага і другіх старажытных беларускіх княстваў. Гэта і культура Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, у тым ліку ў складзе Рэчы Паспалітай абодвух народаў. Нельга забывацца пра беларускую культуралагічную прастору часоў Паўночна-Заходнега краю Расійскай імперыі і, адпаведна, Заходняй Беларусі міжваеннага часу ХХ стагоддзя.
    Па-другое, культура беларускага народа. Як вядома, арэал беларускага этнасу сягае за межы Рэспублікі Беларусь. Таму да паняцця «культура беларускага народа» трэба далучаць і адпаведныя праявы культуры Віленскага краю, Латгаліі, Смаленшчыны, Браншчыны, Чарнігаўшчыны, Беласточчыны. Да беларускага народа мы далучаем прадстаўнікоў народаў-небеларусаў, што стагоддзі жывуць на беларускай зямлі. Іх культура — частка агульнабеларускага працэсу, вартая нашай пільнай увагі.
    З паняцця «культура беларускага народа», у адрозненне ад пануючай у савецкі час канцэпцыі класавай барацьбы, мы не выкрэсліваем ні культавай, ні шляхецкай культуры, якім, адпаведна нядобрай памяці сацыяльнай дактрыны, адмаўлялі ў беларускім паходжанні: усё праваслаўнае — рускае, усё каталіцкае, а тым больш шляхецкае, — польскае (быццам бы беларусы нехрысці!). За беларусамі замацоўвалі тады толькі адну галіну культуры — фальклорную — сялянскую. А гісторыя акадэмічнай беларускай музычнай культуры, згодна савецкай канцэпцыі, пачалася пасля кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года!
    У паняцце «культура беларускага народа» мы вяртаем яе эмігранцкую плынь, бо культура беларускай эміграцыі таксама ўліваецца ў рэчышча агульнабеларускага культурнага працэсу (Мікола Равенскі, Мікола Куліковіч, Эльза Зубковіч і інш.).
    Згодна кацэпцыі, прынятай і зафіксаванай у энцыклапедычных культуралагічных выданнях  еўрапейскіх краін, мы далучаем да беларускай мастацкай гісторыі творчасць кампазітараў і музыкантаў-выканаўцаў небеларускага паходжання, якія істотна ўплывалі на развіццё беларускай музычнай культуры, напрыклад, кампазітараў: немца Яна Давіда Голанда, чэха Эрнста Ванжуры; спевака (паэта і кампазітара) італьянца Ахілеса Юзафа Банольдзі і іншых дзеячаў еўрапейскай культуры.


НАКІРУНКІ  ВЫКАНАЛЬНІЦКАЙ  ДЗЕЙНАСЦІ  «БЕЛАРУСКАЙ  КАПЭЛЫ»



Штогодні фестываль «Адраджэнне беларускай капэлы»


    Фестываль праводзіцца, як правіла, на працягу года. Звычайна прысвячаецца якой-небудзь тэматыцы, напрыклад: эпосе барока, эпосе класіцызма, эпосе рамантызма, сучаснай музыцы; альбо: рэлігійнай музыцы, творчасці асобных кампазітараў (Станіслаў Манюшка,  Міхал Клеафас Агінскі, Напалеон Орда, Антон Генрык Радзівіл) і г. д.
Сярод знойдзеных ці створаных у наш час (як і ў капэлах XVII-XVIII стст. — учора напісанае сёння выконваецца), даследаваных і выкананых з ініцыятывы «Беларускай Капэлы» творы буйной формы:


Оперы


Смольскі Дзмітрый (паводле Вардоцкага Р.)    «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас»;
Голанд Ян Давід                «Агатка, або Прыезд пана»;
Голанд Ян Давід                «Чужое багацце нікому не служыць»;
Манюшка Станіслаў                «Латарэя»;
Манюшка Станіслаў                «Галька» (дзвюх-актавая рэдакцыя);
Паізіелла Джаванні                «Уяўная каханка»;
Радзівіл Антон Генрык            «Фаўст»;
Шастаковіч Дзмітрый                «Клоп».


Оперы (фрагменты)

Агінскі Міхал Клеафас            «Зэліс і Валькур, або Банапарт у Каіры»;
Вардоцкі Рафаіл                  «Апалон-заканадаўца, або Рэфармаваны Парнас»;
Горскі Канстанцін                «Маргер»;
Казлоўскі Язэп                «Нованароджаны»;
Манюшка Станіслаў                «Графіня»;
Манюшка Станіслаў                «Ідылія» («Sielanka»);
Манюшка Станіслаў                «Карманьёл»;
Манюшка Станіслаў                «Cлова гонару» («Verbum nobile»);
Манюшка Станіслаў                «Страшны двор»;
Радзівіл Антон Генрык                  «Вялікі дзень у замку, або Сцэны трубадураў з 1144 года».



Балеты

Голанд Ян Давід, Радзівіл Мацей,
Казлоўскі Язэп, Ванжура Эрнст        «Тэагонія» — балет-дывертысмент;
Кузняцоў Вячаслаў                 «Паланэз» (балет на музыку М. Кл. Агінскага);
Кузняцоў Вячаслаў                «Развітанне з Радзімай» (2-я рэдакцыя балета
«Паланэз»);
Манюшка Станіслаў-Хадоска Алег        Харэаграфічная фантазія «Маляўнічы гасцінец —
паэтычны настрой»;
Манюшка Станіслаў                Дывертысмент з балета «Аднойчы на пастоі,
або Трыумф кахання».

 

Сімфоніі, сімфанічныя уверцюры, сюіты і да т.п.

 

Ананім XVIII ст. (ХІХ ст.?)           Сімфонія B-dur [Забельская] (камерны аркестр);
Альберціні Джааккіно            Сімфонія (сімфанічны аркестр);
Байдаў Уладзімір            «Litania universi» (камерны аркестр);
Байдаў Уладзімір            «Рэнесанс-сюіта» ў 8-мі частках (камерны аркестр);
Байдаў Уладзімір            «Сюіта ў гонар паўстанцаў 1863-64 гг. » (камерны аркестр);
Бельцюкоў Сяргей            «Вандроўкі па казках У. Караткевіча» (камерны аркестр);
Бельцюкоў Сяргей            Сімфонія № 3 (камерны аркестр);
Ванжура Эрнст            Фрагменты музыкі балета «Арлекін-нявольнік»
(камерны аркестр);
Гарэлава Галіна            «І сніў Адам» (камерны аркестр);
Літвіноўскі Аляксандр        Сюіта ў стылі барока (сімфанічны аркестр);
Лыбін Дзмітрый            «Класік-Авангард-сімфонія» (камерны ансамбль);
Капыцько Віктар                    «Біблейскія сцэны» (камерны аркестр);
Манюшка Станіслаў            «Байка» — уверцюра (сімфанічны аркестр);
Паплаўскі Яўген            «Quo vadis» — сімфанічная паэма (сімфанічны аркестр);
Плашына (XVIII ст.)               Серэнада № І для сімфанічнага аркестра;
Плашына (XVIII ст.)               Серэнада № ІІ для сімфанічнага аркестра;
Плашына (XVIII ст.)               Серэнада № ІІІ для сімфанічнага аркестра;
Рагоўскі Людамір            «Беларуская сюіта» (сімфанічны аркестр);
Радзівіл Мацей               «Дывертысмент» (для камернага аркестра);
Радзівіл Мацей               «Серэнада» (камерны аркестр);
Радзівіл Мацей               Шесць паланэзаў — цыкл (сімфанічны аркестр);
Сакалоўскі Якуб             Сімфонія F-Dur.

Канцэрты асобных інструментаў з акампанементам сімфанічнага аркестра
Гарэлава Галіна            Канцэрт для дзвюх труб з аркестрам;
Дашчынскі Юзаф            Канцэрт F-dur для фартэпіяна з аркестрам;
Ельскі Міхал                   Канцэрт № 2 для скрыпкі з аркестрам;
Ельскі Міхал                   «Танец духаў» для скрыпкі з аркестрам;
Ельскі Міхал                   «Танец смерці» для скрыпкі з аркестрам;
Залётнеў Алег                «Credo» Канцэрт для ўдарных інструментаў;
Зінгер Павел                Канцэрт для скрыпкі з аркестрам;
Куленты Ганна            Канцэрт № 1 для скрыпкі з аркестрам;
Кур’ян Уладзімір            Канцэрціна для цымбалаў з аркестром;
Яневіч Фелікс                Канцэрт для скрыпкі з аркестрам;
Янчанка Алег                Канцэрт для solo marimba з аркестрам.



Музыка да драматычных спектакляў


Казлоўскі Язэп               Музыка да трагедыі «Фінгал»
(сімфанічны аркестр, салісты, хор).


Араторыі, кантаты, харавыя цыклы


Ананімныя аўтары ХІІ ст.        «Хваласпевы ў гонар Еўфрасінні Полацкай» (хор, чытальнік);
Ананімныя аўтары XVIІ ст.           Жыровіцкі ірмалагіён (хор);
Ананімныя аўтары XVIІ ст.           Любчанскі канцыянал (хор);
Ананімныя аўтары XVII-XVIII стст.     «Псалтыр» на словы-пераклады Сімяона Полацкага (хор);  
Ананімныя аўтары XVIII ст.        Нясвіжскі канцыянал (хор);
Ананімныя аўтары XVIII ст.        Нясвіжская меса A-dur (хор);
Ананімныя аўтары XVIII ст.        Нясвіжскі рэквіем B-dur (хор);
Ананімныя аўтары XVIII ст.        З рукапісаў Слонімскага бернандзінскага кляштара (хор);
Ананімныя аўтары XХ ст.        Беларускі багагласнік (хор);
Анісімовіч Багдан (XVI ст.)           Супрасльскі ірмалагіён 1601 г. (хор);
Бельцюкоў Сяргей             «Усяночная» (хор);
Вацлаў з Шамотул             «Песні хвалы Боскай» (хор);  
Гайдн Ёзэф                «Стварэнне свету» (сімфанічны аркестр, хор, салісты);
Гірдо Эдвард                Меса ў гонар святога Андрэя Баболі (хор);
Грабэнбаўэр Дамінік            Антыфон святому Дамініку (да 1785 г.) (хор);
Дашчынскі Юзаф               «Вострабрамская літанія» (сімф. аркестр, хор, салісты);
Залётнеў Алег                 «Лiтургiя святога Iаанна Златавуста» (хор);
Зарэмба Ян                 Берасцянскі канцыянал (1558 г.) (хор);
Йон                    «Benedicamus» (Слонім, да 1785 г.) (хор);
Казлоўскі Язэп               «Te Deum laudamus» (сімф. аркестр, салісты, хор) (фрагменты);
Капыцько Віктар    Імша ў гонар святога Францішка Асізскага (камерны
інстументальны ансамбль, хор);
Капыцько Віктар            «Куранты» (паводле ананімных аўтараў XVII-XVIII стст.)
(камерны інструментальны ансамбль, хор, салісты);
Кузняцоў Вячаслаў            «Спевы  даўнейшых  ліцвінаў» (муж. хор, салісты, ансамбль
ударных);
Літвіноўскі Аляксандр        Меса (мужчынскі хор);
Манюшка Станіслаў            «Вострабрамская літанія № 1» (сімф. аркестр, хор, салісты);
Манюшка Станіслаў            «Вострабрамская літанія № 2» (сімф. аркестр, хор, салісты);
Манюшка Станіслаў            «Вострабрамская літанія № 3» (сімф. аркестр, хор, салісты);
Манюшка Станіслаў            «Вострабрамская літанія № 4» (сімф. аркестр, хор, салісты);
Манюшка Станіслаў            «Крымскія санеты» (сімфанічны аркестр, хор, соліст);
Міладоўскі Фларыян            Спевы для святой імшы (сімфанічны аркестр, хор);
Равенскі Мікола               Літургія (хор);
Равенскі Мікола               Паніхіда (хор);
Равенскі Мікола               «Сюіта» для хора, салістаў і фартэпіяна;
Равенскі Мікола               «Поры года» — харавы цыкл;
Рагачэўскі Андрэй            «Crucifixus surrexit»  — матэт на дзевяць галасоў. (к. 1630 г.);
Радзівіл Антон Генрык           «Requiem» (з оперы “Фаўст”)
(сімфанічны аркестр, хор, салісты);
Тарасевіч Ян                «Песні-жальбы» (харавы цыкл на сл. Якуба Коласа);
Хадоска Ігар     «Жальбы» [(Пасіоны) (Псальмы)] паводле твораў А. Герма-ноўскага, Катовіча, ананімных аўтараў XVII-XVIII стст. (сімфанічны аркестр, салісты, хор);
Цітоў Васіль                «Псалтир» на словы-пераклады Сімяона Полацкага (хор).



Кампазіцыі для салістаў-вакалістаў


Гарэлава Галіна            «Тры малітвы перад Грунвальдскай сечай» (мецца-сапрана,
ансамбль ударных інструментаў);
Голанд Ян Давід            «У гонар князя Караля Станіслава Радзівіла» — кантата
                     (камерны аркестр, салісты-вакалісты: сапрана, мецца-сапрана);
Зінгер Павел                «Літаніі» — кантата (мецца-сапрана, сімфанічны аркестр);
Кузняцоў Вячаслаў            «Кастусь Каліноўскі» — вакальна-сімф. паэма для барытона;  
Манюшка Станіслаў    «Ecce lignum crutis» — матэт у Вялікую пятніцу (для сола-барытона, хора і аргана);
Яськоў Канстанцін    «Кросны Макрошы» — сольная кантата для народнага жаночага голасу, струнных, ударных і фартэпіяна.



Розныя кампазіцыі буйной формы


Ананімныя аўтары XVI ст.           Віленскі сшытак 1600 г. Інструментальныя сюіты. (камерны
                     ансамбль, саліст — гітара);
Ананімныя аўтары XVIІ ст.           Полацкі сшытак 1640/70 г. Інструментальныя і вакальная сюіты.
                     (камерны ансамбль, салісты-вакалісты);
Багданаў Сяргей            Калядныя кампазіцыі (для электронных інструментаў);
Байдаў Уладзімір            «Грунвальд 1410» (музычна-літаратурная сюіта для камернага
                     ансамбля і чытальнікаў);
Голанд Ян Давід            Сюіта танцаў (1) (пералажэнне для камернага аркестра);
Голанд Ян Давід            Сюіта танцаў (2) (пералажэнне для камернага аркестра);
Капыцько Віктар                    «Серэнада» (камерны аркестр, чытальнікі);
Кур’ян Уладзімір            Струнны квартэт № 1;
Манюшка Станіслаў            Песні нашага касцёла (творы для аргана-solo);
Манюшка Станіслаў            Струнны квартэт № 1;
Манюшка Станіслаў            Струнны квартэт № 2;
Сонін Алег                Сімфонія № 4 (для фартэпіяна-сола);
Тарасевіч Ян                Вялікае канцэртнае трыо (скрыпка, віяланчэль, фартэпіяна);
Тызенгаўз Канстанцін         Сюіта танцаў (пералажэнне для камернага аркестра).


Монаграфічныя праграмы з твораў кампазітараў XVIII-XXІ стагоддзяў

 

Абеліёвіч Леў                        
Абрамовіч Антон
Агінскі Міхал Клеафас                
Агінскі Міхал Казімір
Алоўнікаў Ігар (фартэпіянныя транскрыпцыі)
Алоўнікаў Уладзімір
Багатыроў Анатоль                     
Гірдо Эдвард
Голанд Ян Давід
Горскі Канстанцін                     
Грушвіцкі Міхал
Ельскі Міхал
Казлоўскі Язэп                     
Капыцько Віктар
Манюшка Станіслаў                     
Орда Напалеон                     
Равенскі Мікола
Радзівіл Антон Генрык                 
Радзівіл Мацей
Солтан Уладзімір
Тарасевіч Ян                         
Тырманд Эдзі
Шастаковіч Дзмітрый
Шумілін Міхаіл
Яневіч Фелікс

 


У праграмах фестываляў “Адраджэнне беларускай капэлы” прагучалі творы беларускіх
і замежных (звязаных непасрэдна з культурай Беларусі) кампазітараў:


1.    Ананімныя аўтары ХII ст.
2.    Ананімныя аўтары XV ст.
3.    Ананімныя аўтары XVI ст.
4.    Ананімныя аўтары XVII ст.
5.    Ананімныя аўтары XVIII ст.
6.    Ананімныя аўтары ХІХ ст.
7.    Ананімныя аўтары ХХ ст.
8.    Абеліёвіч Леў (1912-1985)
9.    Абрамовіч Антон (1811-1854)
10.    Абрантовіч Фабіян (1884-1946)
11.    Агінская (Залуская) Амелія (1803-1858)
12.    Агінскі Караль (1690 (?)-1716)
13.    Агінскі Міхал Казімір (1728-1800)
14.    Агінскі Міхал Клеафас (1765-1833)  
15.    Агінскі Францішак Ксаверы (1801-1837)
16.    Агінская Эма (1810-1871)
17.    Аладаў Мікалай (1890-1972)
18.    Алоўнікаў Ігар (н. 1954)
19.    Алоўнікаў Уладзімір (1919-1996)
20.    Альберціні Джааккіно (Італія, 1746-1812)
21.    Андрэева Юлія (н. 1960)
22.    Анісімовіч Багдан (другая палова XVI ст.-пачатак XVII ст.)
23.    Анцаў Міхаіл (1865-1945)
24.    Астоя-Асташэўскі Войцах (Польшча, 1902-1975)
25.    Астоя-Асташэўскі Казімір (Польшча, 1864-1948)
26.    Багатыроў Анатоль (1913-2003)                     
27.    Багданаў Сяргей
28.    Базылік Цыпрыян (Польшча, каля 1535-пасля 1600)
29.    Байдаў Уладзімір (н. 1956)
30.    Бакфарк [Грэф] Валянцін (Венгрыя, 1507-1576)
31.    Бельцюкоў Сяргей (н. 1956)    
32.    Бутома Мікола (1905-1983)
33.    Бяляеў Андрэй
34.    Вагнер Генрых (1922-2000)
35.    Вайнберг Мечыслаў (1919-1996)
36.    Валынчык Антон (1896-1985)
37.    Ванжура Эрнст (Чэхія, 1750-1802)
38.    Вараб’ёва Вольга
39.    Вардоцкі Рафаіл (XVIII ст. Даты невядомыя)
40.    Вацлаў з Шамотул (Польшча, 1529 або 1533-1563 або 1573)
41.    Верасаў Зміцер
42.    Войцік Віктар (н. 1947)
43.    Галкоўскі Канстанцін (1875-1963)
44.    Гамулка Мікалай (Польшча, 1535-1609)
45.    Гарэлава Галіна (н. 1951)
46.    Гедыльтэр Генрых (1936-2013)
47.    Гембіцкі Алег (н. 1962)
48.    Германоўскі А. (XVII[?]-XVIII[?] ст. Даты невядомыя)
49.    Гірдо Эдвард (канец ХІХ ст.-1950-я гг. Даты невядомыя)
50.    Глебаў Яўген (1929-2000)
51.    Голанд Ян Давід (Германія, 1746-1827)
52.    Горскі Канстанцін (1859-1924)
53.    Грабэнбаўэр Дамінік (XVIII ст.)
54.    Грачанінаў Аляксандр (Расія, 1864-1956)
55.    Грушвіцкі Міхал (1828-1904)
56.    Грым Юзаф (1781-1844)
57.    Гураў Аркадзь (1956-2002)
58.    Дарохін Уладзімір (н. 1948)
59.    Дашчынскі Юзаф (1781-1844)
60.    Длугарай Войцэх (Польшча, 1550 [1557]-1619)
61.    Друкт Аляксандр (1949-1990)
62.    Дуссек Ян Уладзіслаў (Чэхія, 1760-1812)
63.    Дылецкі Мікалай (Україна, 1630-1680)
64.    Елісеенкаў Алег (н. 1958)
65.    Ельскі Аляксандр (1834-1916)
66.    Ельскі Караль (1780-1855)
67.    Ельскі Міхал (1831-1904)
68.    Жэлягоўскі Пётр (XVII ст. Даты невядомыя)
69.    Жывалеўскі Валерый (н. 1961)
70.    Залескі Ігнат (1829-1869)
71.    Залётнеў Алег (н. 1947)
72.    Залускі Іва (Вялікая Брытанія, н. 1939)
73.    Залускі Караль Бернард (Аўстрыя, 1834-1919)
74.    Зарэмба Ян (XVI ст.)
75.    Захлеўны Леанід (н. 1947)
76.    Зінчук Міхась
77.    Зубковіч Эльза (1895-1983)
78.    Зубрыч Андрэй (н. 1964)
79.    Зубцоў Сяргей (н. 1962)
80.    Іванова Таццяна
81.    Інчык Юзаф (1854-1886)
82.    Йон (XVIIІ ст. Даты невядомыя)
83.    Кажынскі Віктар (1812-1867)
84.    Казлоўскі Язэп (1757-1831)
85.    Капыцько Віктар (н. 1956)
86.    Каральчук Уладзімір (н. 1958)
87.    Каржанеўская Ганна (н. 1949)
88.    Карловіч Мечыслаў (Польшча, 1876-1909)
89.    Карловіч Ян (1836-1903)
90.    Карнелюк Ігар (н. 1962)
91.    Карповіч Алесь (1909-1992)
92.    Картэс Сяргей (1935-2016)
93.    Касцюшка Тадэвуш (1746-1817)
94.    Като Дыямед (Італія, перад 1570-пасля 1607)
95.    Катовіч (XVII[?]-XVIII[?] ст. Даты невядомыя)
96.    Качанскі [Сэлях] Вячаслаў (1885-1976)
97.    Кіслы Канстанцін (1898-1980)
98.    Кісцень Віктар (н. 1977)
99.    Клаўс Мікалай (1906-2001)
100.    Клумаў Аляксей (1907-1944)
101.    Клябан Крыштаф (каля 1555-пасля 1616)
102.    Крашэўскі Каятан (1827-1896)
103.    Крашэўскі Юзаф Ігнат (1812-1887)
104.    Кузняцоў Вячаслаў (н. 1955)
105.    Куліковіч [Шчаглоў] Мікола (1897-1969)
106.    Курмакін Анатоль (н. 1940)
107.    Кур’ян Уладзімір (н.1954)
108.    Кюі Цэзар (Расія, 1835-1918)
109.    Літвіноўскі Аляксандр (н.1962)
110.    Лукас Дзмітрый (1911-1979)
111.    Лукашэўскі Павел (н. 1968)
112.    Лучанок Ігар (1938-2018)
113.    Лыбін Дзмітрый (н. 1963)
114.    Ляўковіч Ігнат (ХІХ ст. Даты невядомыя)
115.    Магаліф Яўген (н. 1957)
116.    Манюшка Станіслаў (1819-1872)
117.    Марцінкевіч Каміла (1837- пасля 1887)
118.    Маціеўскі Ігар (Расія, н. 1941)
119.    Мдзівані Андрэй (н. 1937)
120.    Міладоўскі Фларыян (1819-1889)
121.    Мурашка Ларыса (н. 1951)
122.    Навіцкі Людвіг (каля 1830-1886)
123.    Насаеў Кірыла (1960-2018)
124.    Наско Эміль (н. 1944)
125.    Немагай Святлена (н. 1974)
126.    Орда Напалеон (1811-1883)
127.    Падкавыраў Пётр (1910-1977)
128.    Паплаўскі Яўген (н. 1959)
129.    Піхура Гай [Гай дэ Пікарда] (Францыя/Вялікая Брытанія,1931-2007)
130.    Плашына (XVIII ст. Даты невядомыя)
131.    Помазаў Віктар (1949-1986)
132.    Прохараў Якаў (1870-1942)
133.    Пукст Рыгор (1900-1960)
134.    Пшыбора Вітальд (1830-невядомая дата)
135.    Равенскі Мікола (1886-1953)
136.    Рагачэўскі Андрэй (канец XVI ст.-першая палова XVII ст.)
137.    Рагоўскі Людамір (1881-1954)
138.    Радзівіл Антон Генрык (1775-1833)
139.    Радзівіл Мацей (1751-1821)
140.    Радзівіл Соф’я (XIX ст. Даты невядомыя)
141.    Радкевіч Гедымін (1834-невядомая дата)
142.    Рак-Міхайлоўскі Сымон (1885-1937)
143.    Сава Язэп (Дата невядомая-1533)
144.    Сакалоў Сяргей (1947-2018)
145.    Сакалоўскі Марк Конрад (1818-1883)
146.    Сакалоўскі Якуб (XVIII ст. Даты невядомыя)
147.    Сакульскі Антон (1771-1840)
148.    Саломка А.
149.    Самохін Рыгор (1911-1944)
150.    Семеняка Юрый (1925-1990)
151.    Сімаковіч Ларыса (н. 1957)
152.    Сінякова Ніна (Беларусь/ЗША, н. 1974)
153.    Скрабецкі Лявон [Леан] (першая палова ХІХ ст.-пасля 1880)
154.    Слабадзінскі Савярын (ХІХ ст. Даты невядомыя)
155.    Смольскі Дзмітрый (1937-2017)
156.    Смялкоўскі Леанід (1933-1995)
157.    Солтан Уладзімір (1953-1997)
158.    Сонін Алег (н. 1948)
159.    Станкевіч Пётр (ХІХ ст. Даты невядомыя)
160.    Стаповіч Альбін (1894-1934)
161.    Стома Мікола (1954-2002)
162.    Стралецкі Павел
163.    Строцаў Дзмітрый
164.    Сурус Рыгор (н. 1942)
165.    Тарасевіч Ян (1889-1961)
166.    Туранкоў Аляксей (1886-1958)
167.    Тызенгаўз Канстанцін (1786-1853)
168.    Тырманд Эдзі (1917-2008)
169.    Тышкевіч Т. (ХІХ ст. Даты невядомыя)
170.    Тэраўскі Уладзімір (1871-1938)
171.    Фралоў Валерый (1941-1991)
172.    Хадоска Алег (н. 1964)
173.    Хадоска Ігар (н. 1940)
174.    Хайтоўскі Беньямін (1917-1966)
175.    Хмялеўскі Ігнат (ХІХ ст. Даты невядомыя)
176.    Цікоцкі Яўген (1893-1970)
177.    Чэмбэрджы Мікалай (1903-1948)
178.    Шадурскі Юзаф (Даты невядомыя)
179.    Шараў Канстанцін (1954-2017)
180.    Шахно Уладзіслаў (1841-1889)
181.    Шлег Людміла (н. 1948)
182.    Шнітман Товій (1879-1942)
183.    Штэйнберг Максіміліян (Польшча/Расія, 1883-1946)
184.    Шульц Ёган Абрахам Пэтэр (Германія, 1747-1800)
185.    Шумілін Міхаіл (1930-1959)
186.    Шуміліна Ірына (н. 1956)
187.    Шушкевіч Алена (н. 1964)
188.    Шымкевіч (XVIII ст.)
189.    Эскудэра Пэдро (Іспанія, ?-1868)
190.    Яневіч Фелікс (1762-1848)
191.    Янковіч Сяргей (н. 1955)
192.    Янчанка Алег (Расія, 1939-2002)
193.    Яськоў Канстанцін (н. 1981)

 


Манаграфічныя праграмы, прысвечаныя творчасці беларускіх паэтаў і пісьменнікаў:

Багдановіч Максім
Караткевіч Уладзімір
Крашэускі Юзаф Ігнат
Міцкевіч Адам
Полацкі Сімяон
Сёмуха Васіль
Сыракомля Уладзіслаў
Чачот Ян

 
Манаграфічныя праграмы, прысвечаныя беларускім мастакам:

 
Ваньковіч Валенцій
Шагал Марк


Музычна-літаратурныя канцэрты-спектаклі


Каржанеўская Ганна — аўтар сцэнара    Манюшка на Радзіме [4 варыянты].


Музычна-літаратурна-мульцімедыйныя праграмы


Дубянецкая Ірына — аўтар сцэнара        «Апостал». Да 80-годдзя У. Караткевіча;
Немагай Святлена — аўтар сцэнара        «Грунвальд 1410» («Шлях на Грунвальд»).
Да 600-годдзя Грунвальдскай сечы;
Дубянецкая Ірына — аўтар сцэнара        «А ўжо птушкі пяюць усюды».
Да 150-годдзя паўстання 1863-1864 гг.;
Немагай Святлена — аўтар сцэнара        «Сны над Віцебскам». Да 125-годдзя Марка Шагала.



Драматычныя, оперныя і балетныя спектаклі, у якіх ТК «Беларуская Капэла»

выступіла ў якасці навуковага і музычнага кансультанта

 


Дунін-Марцінкевіч Вінцэнт    «Ідылія» — спектакль НАТ імя Янкі Купалы (1993 г.);
Курэйчык Андрэй        «Пане Коханку» — спектакль НАДТ імя Максіма Горкага (2010 г.);
Радзівіл Уршуля        «Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл» — спектакль НАТ імя Янкі Купалы (2011 г.).



Пастаноўка 1999 года оперы Антона Генрыка Радзівіла «Фаўст» на сцене НАВТ оперы і балета Рэспублікі Беларусь адзначана Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзеячаў культуры і мастацтва.
Пастаноўка 2009 года оперы Яна Давіда Голанда «Чужое багацце нікому не служыць» на сцене НАВТ оперы і балета Рэспублікі Беларусь адзначана Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзеячаў культуры і мастацтва.
Пастаноўка 2009 года оперы Станіслава Манюшкі «Латарэя» на сцэне Беларускай Дзяржаўнай Філармоніі адзначана Польскім інстытутам у Мінску Прэміяй імя Ежы Гедройца.
Музычна-літаратурна-мульцімедыйныя праграмы канцэртна-тэатральнага сезона 2010/11 гг.: «Апостал» (праграма ў дзьвюх частках, прысвечаная 80-годдзю Уладзіміра Караткевіча) і «Шлях на Грунвальд», ажыццёўленыя на сцэне Беларускай Дзяржаўнай Філармоніі, адзначаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзеячаў культуры і мастацтва.



АРХІЎ  «БЕЛАРУСКАЙ  КАПЭЛЫ»


Захаванасць архіваў старадаўніх рукапісаў і старадрукаў, асабліва музычных, у Беларусі складае крыху болей чым 1%! Збіранне ўласнага архіва з’яўляецца адным з прэарытэтных кірункаў дзейнасці «Беларускай Капэлы». Дзеля папаўнення збораў супрацоўнікі «Беларускай Капэлы» працавалі (працуюць) у замежных бібліятэках і архівах (у тым ліку прыватных):
•    Бельгія — Брюссэль;
•    Вялікая Брытанія — Лондан;
•    Германія — Дюссэльдорф, Берлін, Дрэздэн, Мюнхен;
•    ЗША — Нью-Йорк;
•    Італія — Рым, Мілан;
•    Літва — Вільнюс;
•    Польшча — Варшава, Кракаў, Беласток, Люблін;
•    Расія — Масква, Пецярбург;
•    Францыя — Парыж.
Ад пачатку дзейнасці вядзецца збор матэрыялаў па трох напрамках:
– Нотныя зборы (нотныя выданні, а таксама арыгіналы — ксеракопіі альбо фотакопіі аўтографаў, старадрукаў і першадрукаў).
– Літаратурныя зборы (навуковая літаратура, беларускія і замежныя энцыклапедычныя выданні, літаратурныя і навуковыя працы беларускіх кампазітараў мінулага і г. д.).
–  Іканаграфічныя матэрыялы.
Сёння ў архіве «Беларускай Капэлы» захоўваецца вялікая колькасць музычных твораў (аўтографы, першадрукі; фотакопіі, ксеракопіі аўтографаў, першадрукаў). Гэта адна з найбагацейшых у краіне бібліятэка беларускай акадэмічнай музычнай спадчыны. У прыватнасці, сабраны досыць багатыя (амаль поўныя) зборы твораў Яна Давіда Голанда (1746-1827), Язэпа Казлоўскага (1757-1831), Міхала Клеафаса Агінскага (1765-1833), Міколы Равенскага (1886-1953), Яна Тарасевіча (1889-1961), Міколы Бутомы (1905-1983) і інш.
Сабранымі матэрыяламі карыстаюцца навукоўцы, выкладчыкі і студэнты спецыялізаваных музычных навучальных установаў, музыканты-выканаўцы з Беларусі і іншых краінаў свету.



СУПРАЦОЎНІЦТВА  З  ІНШЫМІ  АРГАНІЗАЦЫЯМІ


1. Акрамя уласных фестываляў «Беларуская Капэла» праводзіла (праводзіць) у якасці сузаснавальніка і, адпаведна, удзельніка:
– З 1993 па 2003 гг. — Міжнародны штогодні фестываль і конкурс «Магутны Божа» ў Магілёве (Скорабагатаў В. І. — намеснік старшыні журы конкурса харавых калектываў і конкурса вакалістаў, Каржанеўская Г. Б. — член журы). Мастацкім саветам «Беларускай Капэлы» былі распрацаваны патрабаванні конкурсаў харавых калектываў і вакалістаў. Выдадзены два нотныя зборнікі (для салістаў-вакалістаў і харавых калектываў).
– З 1995 па 2001 гг. — Міжнародны штогодні фестываль «Фэст старасвецкай культуры ў Дудутках» (супольна з фірмай «Дудуткі-тур» і выдавецтвам «Паліфакт»). Удзел «Беларускай Капэлы» ў фэстах складалі: канцэртная праграма — прэзентацыя чарговага выпуска нотнага зборніка серыі «Музыка старажытных сядзібаў» і аўдыазапісаў твораў прэзентуемых нотаў; выступленне на навуковай канферэнцыі з дакладам ці паведамленнем.
– З 1995 года супольна з Інстытутам Польскім у Мінску праводзяцца імпрэзы з цыклу «Музыка Літвы і Кароны». Перыядычна ладзяцца канцэртныя праграмы і навуковыя канферэнцыі.
– З 1999 па 2016 гг. — Конкурс вакалістаў імя Станіслава Манюшкі «Убельская ластаўка» — супольна з аддзелам культуры Чэрвеньскага райвыканкама. (Скорабагатаў В. І. — з 1999 па 2005 —член журы, з 2010 па 2016 — старшыня журы; Каржанеўская Г. Б. — член журы).  Мастацкім саветам «Беларускай Капэлы» сумесна з членамі журы распрацаваны патрабаванні да конкурсантаў. «Беларускай Капэлай» выдадзены пяць нотных зборнікаў арый і песень С. Манюшкі (кожнаму голасу асобна).
– У 1999 годзе супольна з Інстытутам Гётэ ў Мінску ажыццёўлена пастаноўка оперы «Фаўст» А.-Г. Радзівіла на лібрэта Ё.-В. Гётэ, а ў 2001 годзе — праграма «Вакальныя цыклы нямецкіх кампазітараў» у перакладзе Васіля Сёмухі вершаў гэтых цыклаў на беларускую мову.
– З 2005 года супольна з Музеем сям’і Агінскіх (г. Рэтавас, Літоўская Рэспубліка) праводзяцца сумесныя імпрэзы ў гонар прадстаўнікоў сям’і князёў Агінскіх. У тым ліку работа ў якасці членаў журы міжнароднага конкурсу вакалістаў і конкурсу піяністаў.
– У 2017 годзе супольна з Віцебскім Музычным таварыствам заснаваны Музычна-асветніцкі праект (фестываль) «Віцебскі арганны шлях» (Віцебск, Віцебская вобласць).
2. У фонд беларускага радыё штогод запісваюцца падрыхтаваныя за бягучы год праграмы.
Заўвага. Пераважная большасць вакальных твораў выконваюцца пад час канцэртаў ці спектакляў «Беларускай Капэлы» па беларуску, за выключэннем рэлігійных твораў, калі яны напісаны на традыцыйныя лацінскія ці царкоўнаславянскія тэксты. Зрэдку творы выконваюцца на мове арыгінала.
3. Супрацоўнікі «Беларускай капэлы» удзельнічалі (удзельнічаюць) ў фестывалях (з канцэрт-нымі выступленнямі і дакладамі на навуковых чытаннях):
•    Фестываль «Вакальная Акадэмія» ў Гомелі;
•    Фестывалі імя Міхала Клеафаса Агінскага ў Вільнюсе, Плунге, Рэтавасе (Літва);
•    Фестывалі імя Міхала Клеафаса Агінскага ў Мінску, Смаргоні, Маладзечна;
•    Фестываль імя Міхала Грушвіцкага ў Ракаве;
•    Фестываль імя Івана Салерцінскага ў Віцебску;
•    Фестываль імя Станіслава Манюшкі ў Кудове-Здруй (Польшча);
•    Фестываль «Убельская ластаўка» імя Станіслава Манюшкі ў Мінску, Чэрвені, Убелі;
•    Фестываль імя Яна Тарасевіча ў Беластоку, Саколцы (Польшча);
•    Фестываль «Музы Нясвіжа» ў Нясвіжы;
•    Музычныя вечары Вялікага тэатра ў Нясвіжскім палацы Радзівілаў;
•    Фестываль «Бонскае лета» ў Бонне (Германія);
•    Фестываль «Нямецка-беларускія музычныя спатканні» ў Золігене (Германія);
•    «Пецярбургская музычная паланістыка»;
•    Імпрэзы, ініцыяваныя ЮНЭСКА.
4. Ад пачатку дзейнасці ТК «Беларуская Капэла» супрацоўнічае з пасольствамі і консульствамі розных краін, дзе жылі (жывуць) беларускія кампазітары і выканаўцы, адкуль у Беларусь прыязджалі і працавалі кампазітары і выканаўцы, з якімі і цяпер звязана культура Беларусі.


Асобныя праграмы «Беларускай Капэлы» паказваліся ў:


•    Вільнюсе, Плунге, Рэтавасе (Літва);
•    Празе (Чэхія);
•    Берліне, Бонне, Золінгене, Ляймене, Кёльне (Германія);
•    Варшаве, Лодзі, Гданьску, Беластоку, Познані, Бельску-Падляшскім, Саколцы,
Кудове–Здруй (Польшча);
•    Майямі, Чыкага (ЗША);
•    Пецярбургу, Маскве (Расія);
•    Парыжы (Францыя);
а таксама ў
•    Іспаніі,
•    Кітаі,
•    Паўночнай Карэі,
•    Казахстане,
•    Швейцарыі.
5. «Беларуская Капэла» ладзіць навуковыя канферэнцыі, альбо круглы стол, альбо навуковыя чытанні па праблемах адраджэння айчыннай музычнай спадчыны. Удзельнікамі навуковых імпрэзаў «Беларускай Капэлы» былі замежныя выканаўцы, кампазітары і навукоўцы з Узбекістана, Аўстрыі, Азербайджана, Польшчы, Расіі, Ізраіля, Галандыі, Літвы, Фінляндыі.
Супрацоўнікі «Беларускай Капэлы» удзельнічаюць у навуковых канферэнцыях па праблемах гісторыі і тэорыі айчыннага музычнага мастацтва, што праводзяцца ў Беларусі і за яе межамі.


Замежныя кампазітары, чые творы прагучалі ў фестывальных праграмах
ТК «Беларуская   Капэла»:


1.    Ананім XVII ст. (Польшча)
2.    Ананімныя аўтары XVIII ст. Са збору Дзяржаўнага Архіва ў Ніццы
3.    Ананімныя аўтары са збору Бібліятэкі зямлі Верхняя Саксонія
    (Дрэздэн, Германія)
4.    Айвз Чарльз (ЗША, 1874-1954)
5.    Альбіноні Тамазо Джаванні (Італія, 1671-1750)
6.    Амербах Ілля Нікалай (Германія, ХVI ст.)
7.    Андэрсан Лерой (ЗША, 1908-1975)
8.    Арлоўскі Антоні (Польшча, 1811-1861)
9.    Арцёмаў Вячаслаў (Расія, н. 1940)
10.    Афенбах Жак (Францыя, 1819-1880)
11.    Аха Калеві (Фінляндыя, н. 1949)
12.    Багдановіч Базыль (Польшча, 1740-1817)
13.    Багінскі Збігнеў (Польшча, н. 1949)
14.    Баккэрыні Луіджы (Італія, 1743-1805)
15.    Балакіраў Мілій (Расія, 1836-1910)
16.    Бананчыні Джаванні Баттыста (Італія, 1670-1741)
17.    Барадзін Аляксандр (Расія, 1833-1887)
18.    Бах Ёган Себасцьян (Германія, 1685-1750)
19.    Бах Ёган Хрысціян (Германія, 1735-1782)
20.    Бах Карл Фiлiп Эмануiл (Германія, 1714-1788)
21.    Белліні Вінчэнцо (Італія, 1801-1835)
22.    Бенчыні П'етро Паоло (Італія, 1670-1755)
23.    Бетховен Людвіг ван (Германія, 1770-1827)
24.    Бём Франц Людвіг (Аўстрыя, 1788-1846)
25.    Біберган Вадзім (Расія, н. 1937)
26.    Бізэ Жорж (Францыя, 1838-1875)
27.    Брамс Ёганнэс (Германія, 1833-1897)
28.    Браўэр Лео (Куба, н. 1939)
29.    Брыттэн Бенджамін (Вялікая Брытанія, 1913-1976)
30.    Букстэхудэ Дзітрых  (Германія, 1637-1707)
31.    Буржуа Луі (Францыя/Швейцарыя, 1510-1560)
32.    Бэндэль Франц (Германія, 1833-1874)
33.    Бэрыё Шарль Агюст дэ (Бельгія, 1802-1870)
34.    Вагнер Рыхард  (Германія, 1813 -1883)
35.    Вайдберг Рон (Ізраіль, н. 1953)
36.    Варэн Карл Хайнц (Германія, 1933)
37.    Ведэль Арцемій (Украіна, к.1772-к.1808)
38.    Вейваноўскі Павел Ёзэф  (Чэхія, 1640-1693)
39.    Веняўскі Генрых (Польшча, 1835-1880)
40.    Веняўскі Юзаф (Польшча, 1837-1912)
41.    Вёльфль Ёзэф (Аўстрыя, 1773-1812)
42.    Вівальдзі Антоніо (Італія, 1678-1741)
43.    ла Вілья Паоло (Італія, ?-1900)
44.    Вольф Хуго (Аўстрыя, 1860-1903)
45.    Вольфарт Фрыц (Германія, 1833-1884)
46.    Вэбэр Карл Марыя (Германія, 1786-1826)
47.    Вэрдзі Джузэппэ (Італія, 1813-1901)
48.    Вюрфель Вільгельм (Чэхія/Польшча, 1790-1832)
49.    Вялецкі Тадэвуш (Польшча, н. 1954)
50.    Вяльгорскі Мацей (Расія, 1794-1866)
51.    Габенэк (Абенэк) Франсуа Антуан (Францыя, 1781-1849)
52.    Габрыэлі Джаванні (Італія, 1557-1612)
53.    Гайдн Ёзэф (Аўстрыя, 1732-1809)
54.    Галілей Вінчэнцо (Італія, 1520-1591)
55.    Галус Якаб (Славенія, 1550-1591)
56.    Гарчыцкі Гжэгаж (Польшча, 1664 ці 1667-1734)
57.    Гебіртіг Мардэхай (Польшча, 1877-1942)
58.    Гендэль Георг Фрыдрых (Германія, 1685-1759)
59.    Гершвін Джордж (ЗША, 1898-1937)
60.    Глінка Міхаіл (Расія, 1804-1857)
61.    Глюк Крыстоф Вілібальд (Германія/Аўстрыя, 1714-1787)
62.    Гнесін Міхаіл (Расія, 1883-1957)
63.    Годар Хрыстофер ()
64.    Грáдескі Эміль (Чэхія, н. 1953)
65.    Грыг Эдвард (Нарвегія, 1843-1907)
66.    Грубер Франц Ксавер (Аўстрыя, 1787-1863)
67.    Грэф Артур Дэ (Бельгія, 1862–1940)
68.    Гуммель Ёган Непамук (Аўстрыя, 1778-1837)
69.    Гуно Шарль (Францыя, 1818-1893)
70.    Дабжыньскі Ігнацы Фелікс (Польшча, 1807-1867)
71.    Даніцэцці Гаэтано (Італія, 1797-1848)
72.    Дворжак Антанін (Чэхія, 1841-1904)
73.    Джанго Рэйнхардт (Францыя, 1910-1953)
74.    Джардані Таммазо (Італія, 1733-1806)
75.    Джоплін Скотт (ЗША, 1868-1917)
76.    Джуліяні Маўро (Італія, 1781-1829)
77.    Дзешавоў Уладзімір (Расія, 1889-1955)
78.    Дзіенс Ралан (Францыя, 1955-2016)
79.    фон Дзіттэрсдорф Карл (Аўстрыя, 1739-1799)
80.    Дога Яўгені (Малдавія, н. 1937)
81.    Дорфман Ёсэф (Ізраіль, 1940-2006)
82.    Доўленд Джон (Англія, 1563-1626)
83.    Дрыго Рыкардо (Італія, 1846-1930)
84.    Дуткевіч Анджэй (Польшча, н. 1942)
85.    Дымлер Франц Антон (Германія, 1753-1827)
86.    Дэбюссі Клод (Францыя, 1862-1918)
87.    Дэліб Лео (Францыя, 1836-1891)
88.    Екімоўскі Віктар (Расія, н. 1947)
89.    Жыўны Войцах (Польшча, 1756-1842)
90.    Завадоўскі Пётр ()
91.    Запф О.
92.    Зеліньска Лідзія (Польшча, н. 1953)
93.    Зінгер Павел (Аўстрыя, н. 1962)
94.    Йокім Р.
95.    дэ Кабесон Антоніо (Іспанія, 1510-1566)
96.    Каваццоні Джыраламо (Італія, 1520-1565)
97.    Казадэі Сэкондо (Італія, 1906-1971)  
98.    Казэлла Альфредо (Італія, 1883-1947)
99.    Калівода Ян Вацлаў (Чэхія, 1801-1866)
100.    Кальцас Юрыўс (Латвія, н.1956)
101.    Камітас [Сагамо́н Сагаманя́н] (Арменія, 1869-1935)
102.    Капытман Марк (Ізраіль, 1929-2011)
103.    Караеў Фарадж (Расія/Азербайджан, н. 1943)
104.    Карновіч Ежы
105.    Каруллі Фэрдынандо (Італія, 1770-1841)
106.    Катоньскі Владзімеж (Польшча, 1925-2014)
107.    Каччыні Джуліо (Італія, 1551-1618)
108.    Керубіні Луіджы (Італія, 1760-1842)
109.    Кёлер Эрнэст (Італія, 1849-1907)
110.    Кларк Джэрэмайя (Англія, 1674-1707)
111.    Клеменці Муцыё (Італія, 1752-1809)
112.    Клячынскі Ян Баптыста (Аўстрыя, 1756-1828)
113.    Кноль Ішай (Ізраіль, ХХ ст. Даты невядомыя)
114.    Кнушавіцкі Віктар (Расія, 1906-1974)
115.    Кодаі Золтан (Венгрыя, 1882-1967)
116.    Контскі Антоні (Польшча, 1817-1889)
117.    Контскі Апалінарый (Польшча, 1825-1879)
118.    Контскі Караль (Польшча, 1815-1867)
119.    Крайслер Фрыц (Аўстрыя, 1875-1962)
120.    Краўзэ Зыгмунт (Польшча, н. 1938)
121.    Кролл Уільям (ЗША, 1901-1980)
122.    Крэйцэр Родольф (Францыя, 1766–1831)
123.    Куленты Ханна (Польшча, н. 1961)
124.    Курылевіч Анджэй (Польшча, 1932-2007)
125.    Курпіньскі Караль (Польшча, 1785-1857)
126.    Лафон Шарль Філіп (Францыя, 1781-1839)
127.    Лессэль Францішак (Польшча, 1780-1838)
128.    Леанкавалла Руджэро (Італія, 1857-1919)
129.    Лекок Шарль (Францыя, 1832-1918)
130.    Лемменс Жан Ніколя (Бельгія, 1823-1881)
131.    Лiст Фэранц (Венгрыя, 1811-1886)
132.    Ліпіньскі Караль (Польшча, 1790-1861)
133.    Лэсюр Даніэль (Францыя, 1908-2002)
134.    Лютаслаўскі Вітальд (Польшча, 1913-1994)
135.    Лютэр Марцін (Германія, 1483-1546)
136.    Мааяні Амі (Ізраіль, 1936-2019)
137.    Мак-Доўэл Эдуард (ЗША, 1860-1908)
138.    Малер  Гyстаў  (Аўстрыя, 1860 – 1911)
139.    Масканьі П'етро (Італія, 1863-1945)
140.    Масснэ Жюль (Францыя, 1842-1912)
141.    падрэ Марціні Джаванні Баттыста (Італія, 1706-1784)
142.    Марціну Бóгуслаў (Чехія, 1890-1959)
143.    Матушак Бэрнадэта (Польшча, н.1931)
144.    Маўрэр Людвіг (Германія, 1789-1878)
145.    Машкоўскі Маўрыцы (Польшча, 1854-1925)
146.    Мендэльссон-Бартольдзі Фелікс (Германія, 1809-1847)
147.    Мертц Ёган Каспар (Аўстрыя, 1806-1856)
148.    Мецакапо Эдуардо (Італія, 1832-1898)
149.    Мійё Дарыюс (Францыя, 1892-1974)
150.    Мікалай з Кракава (Польшча, XVI ст.)
151.    Мільчэўскі Марцін (Польшча, 1600(?)-1651)    
152.    Моцарт Вольфганг Амадэй (Аўстрыя, 1756-1791)
153.    Моцарт Леапольд (Аўстрыя, 1719-1787)
154.    Мэгюль Эцьен Ніколя (Францыя, 1763-1817)
155.    Мусаргскi Мадэст (Расія, 1839-1881)
156.    Навакоўскі Ёзаф ()
157.    Наскоўскі Зыгмунт (Польшча, 1846-1909)
158.    да Нола Джаванні Даменіко (Італія, 1510[20]-1592)
159.    Ньютан Джон (Англія, 1725-1807)
160.    Орык Жорж (Францыя, 1899-1983)
161.    Паганіні Нікколо (Італія, 1782-1840)
162.    Падгайц Яфрэм (Расія, н. 1949)
163.    Паізіэлла Джаванні (Італія, 1740-1816)
164.    Паладзіль Эміль (Францыя, 1844-1926)
165.    Палестэр Раман (Польшча, 1907-1989)
166.    Пануфнік Анджэй (Польшча, 1914-1991)
167.    Парумбэску Чыпрыян (Румынія, 1853-1883)
168.    Пахельбель Іаган (Германія, 1653-1706)
169.    Пах’ёла Сэпа (Фінляндыя, н. 1965)
170.    Пергалезі Джаванні Баттыста (Італія, 1710-1736)
171.    Пракоф’еў Сяргей (Расія, 1891-1953)
172.    Прыгожы Якаў (Расія, 1840-1920)     
173.    дэ Прэ Жоскен (Францыя, 1450-1521)
174.    Пуленк Франсіс (Францыя, 1899-1963)
175.    Пуччыні Джакомо (Італія, 1858-1924)
176.    П’яццолла Астар (Аргенціна, 1921-1992)
177.    Рассіні Джааккіно (Італія, 1792-1868)
178.    Рахманінаў Сяргей (Расія, 1873-1943)
179.    Розэнмюллер Ёган  (Германія, 1619–1684)
180.    Ромбэрг Бэрнхардт Генрых (Германія, 1767-1841)
181.    Рымскі-Корсакаў Мікалай (Расія, 1844-1908)
182.    Рыс Фердынанд (Германія, 1784-1838)
183.    Ружыцкі Людамір (Польшча, 1883-1953)
184.    Рэгер Макс (Германія, 1873-1916)
185.    Рэйснер І.
186.    Рэйнхардт  Джанго (Францыя, 1910-1953)
187.    Рэйха Антанін (Чэхія/Францыя, 1770-1836)
188.    Рэспігі Аттарыно (Італія, 1879-1936)
189.    Сабіа Альфонсо (Іспанія, 1221-1284)
190.    Сероцкі Казімір (Польшча, 1922-1981)
191.    Стравінскі Ігар (Расія, 1882-1971)
192.    Сальеры Антоніо (Італія/Аўстрыя, 1750-1825)
193.    Самбурскі Даніэль (Ізраіль,1909-1974)
194.    Саці Эрык (Францыя, 1866-1925)
195.    Свелінк Ян Пітэрсзон (Нідэдланды, 1562-1621)
196.    Свірыдаў Георгій (Расія, 1915-1998)
197.    Сіворы Камілло (Італія, 1815-1894)
198.    Скарлацці Алессандро (Італія, 1660-1725)
199.    Славенскі Ёсіп (Харватыя, 1896-1955)
200.    Соммэр Ханс (Германія, 1837-1922)
201.    Стравінскі Ігар (Расія, 1882-1971)
202.    Стралецкі Павел
203.    Суза Джон Філіп (ЗША, 1854-1932)
204.    Тансман Аляксандр (Польшча/Францыя, 1897-1986)
205.    Тарнапольскі Уладзімір (Расія, н. 1955)
206.    Таўзінг Караль (Польшча. 1841-1871)
207.    Твардоўскі Рамуальд (Польшча, н. 1939)
208.    Траян Вацлаў (Чэхія, 1907-1983)
209.    Трашэль Вільгельм (Польшча, 1823-1887)
210.    Тэнсуу Юка (Фінляндыя, ХХ ст. Даты невядомыя)
211.    Ульсон Отто (Швецыя, 1879-1964)
212.    Фамін Еўсцігней (Расія, 1761-1800)
213.    Фарэ Габрыэль (Францыя, 1845-1924)
214.    Фільд Джон (Ірландыя, 1782-1837)
215.    Флетчар Пэрсі (Англія, 1879-1932)   
216.    Фрaбэргер Ёган Якаб (Германія, 1616-1667)
217.    Франк Сэзар (Францыя, 1822-1890)
218.    Фрыд Рыгор (Расія, 1915-2012)
219.    Фрэскабальдзі Джыраламо (Італія, 1583-1643)
220.    Хейніё Мікка (Фінляндыя, н. 1948)
221.    Хамэршмідт Андрэас (Германія,1612-1675)
222.    Хассэ Ёган Адольф (Германія, 1699-1783)
223.    Хіндэміт Пауль (Германія, 1895-1963)
224.    Цітоў Васіль (Расія, каля 1650-1710/15)
225.    Цітц Антон Фердынанд (Аўстрыя, 1742-1810)
226.    Цопф Герман (Германія, 1826-1883)
227.    Цфасман Аляксандр (Расія, 1906-1971)
228.    Чайкоўскі Пётр (Расія, 1840-1891)
229.    Чурлёніс Мікалоюс Канстанцінас (Летува, 1875-1911)
230.    Чылеа Франчэско (Італія, 1886-1950)
231.    Чымароза Доменіко (Італія, 1749-1801)
232.    Шайдт Самуэль (Германія, 1587-1654)
233.    Шайдэман Генрых (Германія, 1595-1663)   
234.    Шапэн Фрыдэрык (Польшча, 1810-1849)
235.    Шапсыньскі Станіслаў Сільвестр (Польшча, Даты невядомыя)
236.    Шарпанцье Марк Антуан (Францыя, 1634-1704)
237.    Шастаковіч Дзмітрый (Расія, 1906-1975)
238.    Шнэйдэровас Анатоліас (Летува, н. 1945)
239.    Шнітке Альфрэд (Расія, 1934-1998)
240.    Штайбельт Даніэль (Германія, 1765-1823)
241.    Штраўс Аскар (Аўстрыя, 1870-1954)
242.    Шуберт Франц (Аўстрыя, 1797-1828)
243.    Шуман Робэрт (Германія, 1810-1856)
244.    Шчадрын Радыён (Расія, н. 1932)
245.    Шыманоўская Марыя (Польшча, 1815-1867)
246.    Шыманоўскi Караль (Польшча, 1882-1937)
247.    Шютц Генрых (Германія, 1585-1672)
248.    Экмалян Макар (Арменія, 1856-1905)
249.    Экслер Вальтэр (Галандыя, 1889-1937)
250.    Эльснер Ёзэф (Польшча, 1769-1854)
251.    Энгель Юлій (Йоэль) (Расія/Ізраіль, 1868-1927)
252.    Энгель Ян (Польшча, ?-1788)
253.    Эрвэ Жан Мішэль (Францыя, н. 1948)
254.    Юманс Вінсент (ЗША, 1898-1946)
255.    Яжэмбскі Адам (Польшча, к.1590-1649)
256.    Янаў-Яноўскі Фелікс (Узбекістан, н. 1934)
257.    Ян з Любліна (Польшча, XVI ст.)   
258.    Ярновіч Іван Манэ (Харватыя, 1747-1804)
259.    Ясінскі Марэк (Польшча, н.1949)

ПАРТНЕРЫ