Большой театр Беларуси

 

18 мая 18:00

Вольфганг Амадей Моцарт

ВОЛШЕБНАЯ ФЛЕЙТА

опера в 2 действиях

Большой театр Беларуси

 

19 мая 11:00

Глория Бруни

ПИНОККИО

опера в 2 действиях

В 10:15 в фойе бельэтажа – музыкальная программа «Играют дети».

Большой театр Беларуси

 

21 мая 19:00

Джузеппе Верди

ТРАВИАТА

опера в 4 действиях

Большой театр Беларуси

 

25 мая 18:00

Шарль Гуно

ФАУСТ

опера в 3 действиях

Большой театр Беларуси

 

28 мая 19:00

Николай Римский-Корсаков

ЦАРСКАЯ НЕВЕСТА

опера в 2 действиях

Большой театр Беларуси

 

29 мая 19:00

Адольф Адан

КОРСАР

балет в 3 действиях

Руководство

Скорабагатаў Віктар Іванавіч — мастацкі кіраўнік Творчага калектыва “Беларуская капэла” — аддзела Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь

 Нарадзіўся ў Мінску 15 лістапада 1951 года. У 1968 годзе скончыў СШ № 22 г. Мінска. У тым жа годзе паступіў у Мінскае музычнае вучылішча імя М. І. Глінкі (клас педагога сольных спеваў Даньшына Аляксандра Серафімавіча).
З сакавіка па лістапад 1969 года — выхаванец, а з лістапада 1968 па лістапад 1971 — матрос Ансамбля песні і пляскі двойчы Чырвоназнаменнага Балтыйскага флоту (г. Калінінград).
З лістапада 1971 па чэрвень 1972 г. — навучэнец I курса ММУ імя М. І. Глінкі (клас сольных спеваў дацэнта Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага Асколкава Сяргея Дзмітрыевіча).
У 1972 паступіў, а ў 1977 г. скончыў з адзнакаю Беларускую дзяржаўную кансерваторыю (клас сольных спеваў дацэнта Асколкава С. Д.).
У сезон 1980/81 гг. па стыпендыі ЮНЕСКО прайшоў стажыроўку ў Міланскім тэатры La Scala (клас прафесараў Джульеты Сіміяната і Эдоардо Мюллера).
У 1981 годзе паступіў, у 1984 скончыў асістэнтуру-стажыроўку пры Белдзяржкансерваторыі (клас сольных спеваў прафесара, н. а. СССР Ніжнікавай Тамары Мікалаеўны).
З 1977 па 2005 — саліст (лірычны барытон) Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. З 2005 па 2016 г. — рэжысёр НАВТ оперы і балета РБ.
З 1985 па 2009 год выкладаў у Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі імя А. В. Луначарскага (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі): з 1985 по 1987 — выкладчык, з 1987 па 1998 — старшы выкладчык, 1998-2003 — дацэнт, з 2003 па 2009 — прафесар кафедры сольных спеваў.
З 2010 года — прафесар кафедры сцэнічнай мовы, вакалу і пластычных дысцыплін Беларускай дзяржаўнай Акадэміі мастацтваў.
Сярод вучняў – лаўрэаты і дыпламанты нацыянальных і міжнародных конкурсаў: Аўраменка Аляксандр, Александровіч Маргарыта, Кананчук Алена, Важнік Аляксандр, Зубарава Наталля, Гарадзецкі Юрый, Сакольнік Галіна, Сітнік Ганна, Лукашэйка Алена, Золава-Гаўрыльчык Алена, Яравенка Аляксей.
З 1992 па сучасны момант заснавальнік і нязменны мастацкі кіраўнік творчага калектыву «Беларуская Капэла» у складзе НАВТ оперы і балета Рэспублікі Беларусь.

Узнагароды:
Віктар Іванавіч Скорабагатаў з’яўляецца дыпламантам Рэспубліканскага (Мінск, 1974) і Міжнароднага (Парыж, 1980), лаўрэатам Рэспубліканскага (Мінск, 1976, II прэмія), Міжрэспубліканскага (Таллінн, 1976, II прэмія ) і Усесаюзных (Рыга, 1976, I прэмія; Таллінн, 1979, IV прэмія) конкурсаў вакалістаў.
Узнагароджаны медалём «За воинскую доблесть в ознаменование 100-летия со дня рождения В. И. Ленина» (1970).
Заслужаны артыст Беларусі (1982).
Сярод узнагародаў: Ганаровая грамата Вярхоўнага савета БССР (1983); Дзяржаўная прэмія БССР (1990) у галіне тэатральнага мастацтва за ролю Беларэцкага ў оперы Уладзіміра Солтана «Дзікае паляванне караля Стаха»; Спецыяльная прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь для дзеячаў культуры і мастацтва (1999) за пастаноўку оперы «Фаўст» Антона Радзівіла і ўвасабленне ў ёй вобраза Мефістофеля. Узнагароджаны ганаровым дыпломам UNESCO за значны ўклад за захаванне музычнай спадчыны Беларусі (2011).

Творчыя і навуковыя дасягненні:
За гады працы салістам беларускай оперы В. І. Скорабагатаў выканаў 40 оперных і 7 драматычных роляў. Сярод оперных роляў: Жорж Жэрмон («Травіята» Д. Вэрдзі), Валенцін («Фаўст» Ш. Гуно), Малатэста («Дон Паскуале» Г. Даніцецці), граф Альмавіва і Фігаро («Вяселле Фігаро» В. Моцарт), Папагено («Чарадзейная флейта» В. Моцарт), Андрэй Балконскі («Вайна і Мір» С. Пракофьеў), Фігаро («Севільскі цырульнік» Д. Рассіні), Рабэрт («Іаланта» П. Чайкоўскі), Анегін («Яўген Анегін» П. Чайкоўскі), Ялецкі («Пікавая дама» П. Чайкоўскі), Бес («Чаравічкі» П. Чайкоўскі), Маэстро («Дырыжор аркестра» Д. Чымароза), Квартальны («Ледзі Макбэт Мцэнскага павета» Д. Шастаковіч), князь Арлоўскі («Кажан» І. Штраўс).

У рэпертуары таксама 38 барытонавых (басовых) партый кантатна-аратарыяльных жанраў. Сярод іх: Бах І. С. Кантата № 32 «Libster Jesu, mein Verlangen», Бах І. С. Кантата № 82 «Ich habe genug», Гамбэрыні Л. «Хрыстафор Калумб 12. 10. 1492»  (першае выкананне), Гайдн Й. «Missa cellensis», Манюшка С. «Свіцязянка», Моцарт В. А. «Requiem», Орф К. «Carmina Burana», Шастаковіч Д. «Клоп», Шуберт Ф. «Missa G – dur».
Камерны рэпертуар складаюць больш за 600 рамансаў і песень. Быў першым выканаўцам болей за 200 твораў розных жанраў беларускіх кампазітараў. Многія з іх прысвечаны Віктару Скорабагатаву. У фонд беларускага радыё запісаў звыш 400 твораў, агульным аб’ёмам 35 CD.
Як рэжысёр ажыццявіў пастаноўкі опер: Антон Радзівіл “Фаўст”, Дамініко Чымароза “Дырыжор аркестра”, быў мастацкім кіраўніком пастаноўкі оперы Яна Голанда “Чужое багацце нікому не служыць”.


Гастраляваў у ЗША, Канадзе, Даніі, Германіі, Францыі, Іспаніі, Італіі, Ірландыі, Ізраіле, Чэхіі, Польшчы, Эстоніі, Латвіі, Літве, Расіі, Украіне, Малдове, Азербайджане, Грузіі, Узбекістане.
З 1993 па 2003 г. — намеснік старшыні журы конкурснай праграмы штогодняга Міжнароднага фестываля «Магутны Божа» (г. Магілёў), з 1999 года член журы, а з 2010 па 2016 год — старшыня журы конкурса вакалістаў «Убельская ластаўка», прысвечанага творчасці Станіслава Манюшкі.
Віктар Іванавіч Скорабагатаў ганаровы член Міжнароднай Акадэміі Навук Еўразіі (IEAS, 1994).
З імем Віктара Скорабагатава і створанай ім «Беларускай Капэлы» звязана шматгадовая дзейнасць па росшуку, даследаванню, навуковых публікацый, канцэртна-тэатральным выкананні і гуказапісу твораў беларускай музыкі XII-XXІ стагоддзяў, выяўленню фактаў жыцця і творчасці таленавітых беларускіх кампазітараў і музыкантаў яшчэ не так даўно малавядомых ці нават невядомых увогуле шырокім музыкальным колам. Адкрытыя і ўведзеныя Скорабагатавым у культурны абіход сведчанні па-новаму асвячаюць цэлыя перыяды гісторыі нацыянальнага музычнага мастацтва і замацоўваюць яго годнае месца ў агульнаеўрапейскай класічнай спадчыне, шэраг жанравых форм, матываў і вобразаў якой нарадзіліся на землях Вялікага княства Літоўскага і пазней канвергентна развіліся ў краінах Заходняй Еўропы.
Віктар Скорабагатаў — галоўны рэдактар шэрагу серый нотных выданняў, якія ажыццяўляе «Беларуская Капэла» с 1996 года: «Беларускі гістарычны нотазбор», «Музыка старажытных сядзібаў», «Збор твораў Міколы Равенскага», член рэдакцыйнай калегіі «Збора твораў Яна Тарасевіча». У пералічаных серыях выйшлі з друку больш за 70 нотных зборнікаў, кардынальна змяніўшых культаралагічную сітуацыю (улучна адукацыйную сферу) у адносінах музычнага мінулага Беларусі.

Працы:
Віктар Скорабагатаў, Уладзімір Мархель, «Сялянскія песенькі» ў «Хатнім спеўніку» — песні Станіслава Манюшкі на вершы Яна Чачота // Мн., 1996;
Віктар Скорабагатаў. Зайгралі спадчынныя куранты. // Мн., 1998;
Віктар Скорабагатаў. Опера А. Радзівіла «Фаўст» на лібрэта Ё. Гётэ. (На беларускай і нямецкай мовах). // Мн., 1999;
Віктар Скорабагатаў. Абышоўся без славы… Кампазітар Ян Тарасевіч. // Мн., 2001;
Віктар Скорабагатаў. Антон Генрык Радзівіл і яго опера “Фаўст”. Навукова-папулярнае выданне. 116 ст. з iлюстрацыямi. Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь; НАВТ оперы і балета РБ; ТК “Беларуская Капэла”. Ум.-др. арк. 6,1. Ул.-выд. арк. 4,5. Тыраж 500 экз. //  Мiнск, 2017. КАЎЧЭГ.
Віктар Скорабагатаў, Уладзімір Мархель, Ганна Каржанеўская. «Манюшка на Радзіме». Навукова-папулярнае выданне. 60 ст. з iлюстрацыямi. Тыраж 99 экз. //  Убель, 2019.
Звыш 250 публікацый у навуковых выданнях (на беларускай, рускай, англійскай, нямецкай, польскай, літоўскай мовах).
Творы Уладзіміра Караткевіча на опернай сцэне. Да 90-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча.  [У кнізе прадстаўлены артыкулы В. Скорабагатава пра творчую постаць Уладзіміра Караткевіча, аналіз пастановак опер 1978 г. “Сівой легенды” Д. Смольскага і 1989 г. “Дзікага палявання караля Стаха” У. Солтана; лібрэта абедзвюх опер з фотаздымкамі прэм’ерных афіш, а так сама з рэпетыцый і спектакляў НАВТ оперы і балета РБ.] Міністэрства культуры РБ, НАВТ оперы і балета РБ, Творчы калектыў “Беларуская Капэла”. Навукова-папулярнае выданне. 102 ст. Ум. друк. арк. 5.93. Ул.-выд. арк. 5. Наклад 99 ас. // Мінск. Выдавецтва “Каўчэг”. 2020 г.
Публікацыі ў перыядычным друку.

Аб ім:
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. Мн., 1987. Т. 5. с.7;
Беларусь: Энцыклапедычны даведнік. Мн., 1995. С. 665;
Вайткевіч Вячаслаў. Адкрывальнік нашай Троі; Каржанеўская Ганна. Ад зямлі невядомай – да зямлі запаветнай. // Часопіс «Мастацтва» № 12/2001 г.;
Беларуская Энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14. Мн., 2002. С. 466-467;
Большая энциклопедия Большого театра Беларуси. Без подписи. Скоробогатов Виктор Иванович. с. 518.// Мінск. “Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі”. 2013;
Культура Беларусі. Энцыклапедыя. Том 6 (М-Я). Без подпісу. Скорабагатаў Віктар Іванавіч. ст.ст. 349-350.// Мінск. “Беларуская Энцыклапедыя імя Пятруся Броўкі”. 2015;
Регина Кудревич. Maestro di capella. Или юбилейный очерк о Викторе Скоробогатове и “Беларускай капэле” по случаю её 25-летия. // Журнал “Партер” [Большой театр Беларуси]. №№ 5-6 (60-61) – май-июнь 2016 г.
Энцыклапедыя “Уладзімір Караткевіч”. Вячаслаў Рагойша. Віктар Скорабагатаў. // Мінск, “Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі”, 2021.
Публікацыі ў перыядычным друку.

ПАРТНЕРЫ