Трэці канцэрт у рамках Міжнароднага арфавага фестывалю «Дзве сталіцы. Мінск – Масква» пройдзе ў Камернай зале Вялікага тэатра 20 лістапада. У праграме прагучаць творы Баха, Глінкі, Чайкоўскага, Глазунова, Штраўса, Брытэна, Ульяніча і інш.
На сцэне – знакамітыя музыкі:
Янкеліка СУШКОВА-ІРЫНА, дырэктар акадэміі імя Майманіда РДУ імя А. Н. Касыгіна, кандыдат культуралогіі, прафесар, ганаровы работнік вышэйшай прафесійнай адукацыі;
Лізавета МЕРНАЯ, салістка Вялікага тэатра Расіі, лаўрэат I прэміі Першага міжнароднага конкурсу імя В. Г. Дулавай, пераможца конкурсу арфістаў RCM, Лондан;
Таццяна ЕМЕЛЬЯНАВА, салістка аркестра Дзяржаўнай акадэмічнай сімфанічнай капэлы Расіі, лаўрэат міжнародных конкурсаў;
Надзея СЯРГЕЕВА, аўтар ідэі і мастацкі кіраўнік Міжнароднага арфавага фестывалю «Дзве сталіцы. Мінск – Масква», уладальнік прэміі Урада Масквы, выкладчык Маскоўскага дзяржаўнага інстытута імя Шнітке, лаўрэат міжнародных конкурсаў;
Вераніка ГРАБОЎСКАЯ, артыстка аркестра Вялікага тэатра Беларусі, мастацкі кіраўнік Міжнароднага арфавага фестывалю «Дзве сталіцы. Мінск – Масква», лаўрэат міжнародных конкурсаў;
Аліна АЛЯКСЕЕВА, лаўрэат міжнародных конкурсаў, стыпендыят урада Масквы, студэнтка Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных.
У канцэрце таксама бяруць удзел лаўрэаты міжнародных конкурсаў: Ірына Скварко, Кацярына Шапачка, Наталля Мурзіна, Дзіяна Сядова, Станіслава Бялова, Алена Малышава, Ксенія Качэргіна, Любоў Храпіцкая і Ясна Глотава.
Начало концерта в 19:30.