Большой театр Беларуси

 

9 студзеня 19:00

Вольфганг Амадэй Моцарт

Чароўная флейта

опера ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

23 студзеня 19:00

Джакама Пучыні

ТОСКА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

18 студзеня 18:00

Гаэтана Даніцэці

Любоўны напой

опера-буффа ў 2 дзеях

Большой театр Беларуси

 

13 студзеня 19:00

ПАВАЖАНЫЯ ГЛЕДАЧЫ! ПРОДАЖ ТОЛЬКI ў КАСАХ ТЭАТРА!

Вялікі навагодні баль

Большой театр Беларуси

 

16 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

МАКБЕТ

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

21 студзеня 19:00

Джузепе Вердзі

АIДА

опера ў 4 дзеях

.

Цібальд – Дзяніс Клімук



Ён нарадзіўся ў Брэсце, але больш за 20 гадоў аддаў Мінску. Спачатку вучыўся ў харэаграфічным каледжы, потым танчыў у беларускім Вялікім. 12 сезонаў ён служыў гэтай сцэне. Затым яму апладзіравалі гледачы Грузіі, Эстоніі, Расіі. Цяпер ён вядучы саліст Тэатра балета імя Леаніда Якабсона ў Санкт-Пецярбургу. Але, нават з'ехаўшы, ён усё роўна ніколі не пакідаў родны тэатр: ён стаў прататыпам для фігуры Апалона ў скульптурнай кампазіцыі, што вянчае будынак Вялікага, - мастак Генадзь Буралкін менавіта ў ім убачыў прыгажосць грэчаскага бога сонца, апекуна мастацтваў. Ён прызнаецца: кожны раз вяртаючыся ў Мінск - ён вяртаецца дадому.

 

19 студзеня партыю Цібальда ў балеце С. Пракоф'ева «Рамэа і Джульета» у пастаноўцы В. Елізар'ева выканае Дзяніс Клімук.

 

- Мінск - мой дом, я тут вырас. Вялікі - мой тэатр. Да паступлення сюды на службу я марыў аб ім, будаваў планы аб сваёй кар'еры. Танцаваць на гэтай сцэне было жаданай марай, якая неадступна пераследвала мяне ў вучылішчы. Будынак - прыгожы, сцэна - узрушаючая, гледачы - лепшыя, рэпертуар - класны, які не губляе сваёй актуальнасці да гэтага часу і заўсёды цікавы, - кажа Дзяніс Клімук і прызнаецца, што сумуе па Мінску і тэатры. – Калі сустракаюцца нейкія публікацыі, навіны пра Вялікі тэатр Беларусі, узгадваю сезоны, што правёў тут. Колькі было станцавана! Колькі падзей звязана з ім! З радасцю прыехаў сюды - станцаваць партыю Тибальда, якую нельга забыцца - яна ў мяне да гэтага часу ў нагах. Гэта ж такая роля! У ёй настолькі багатая палітра эмоцый і фарбаў, што тысячу разоў можна выконваць - і кожны раз яна будзе іншая. Можаш размалёўваць яе, як захочаш, столькі ў ёй тонкасцяў і нюансаў. Неабавязкова быць мегазлодзеем, як, напрыклад, Ротбарт, хоць і ў Злым геніі можна знайсці розныя грані. Бо Зло можа быць вельмі абаяльным.

 

Дадамо, што галоўныя партыі ў спектаклі 19 студзеня выканаюць: Ірына Яромкіна (Джульета), Эвен Капітэн (Рамэа), Канстанцін Геронік (Меркуцыо), Кірыл Фурман (Ларэнца), Ігар Артамонаў (Парыс), Тара Курачы (Бенволіо). За дырыжорскім пультам - Мікалай Калядка.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры