Большой театр Беларуси

 

16 красавiка 19:00

Каміль Сен-Санс

САМСОН І ДАЛІЛА

опера ў 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

17 красавiка 19:00

Людвіг Мінкус

ДОН КІХОТ

балет у 3 дзеях

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Большой театр Беларуси

 

Вечары з маэстра Макаравым

 

«У кожнага музыкі сваё ўяўленне пра выкананую музыку: тэмп, характар, нюансы. У партытуры, напрыклад, напісана "хутка", але ва ўсіх гэта "хутка" рознае. Задача дырыжора – арганізаваць працэс, у якім задзейнічана вялікая колькасць людзей, растлумачыць кожнаму яго задачы, заразіць эмацыйна і трымаць сітуацыю пад кантролем падчас выступлення. Гэта як капітан карабля: карабель плыве сам, але ж нехта павінен быць за штурвалам…» – сказаў у адным інтэрв'ю Арцём Макараў.

 

Народны артыст Рэспублікі Башкартастан, галоўны дырыжор Башкірскай оперы зноў у Мінску – 7 і 28 лютага ён будзе дырыжыраваць спектаклямі Вялікага тэатра Беларусі – операмі "Багема" і "Пікавая дама" адпаведна. Беларуская публіка цёпла прыняла Макарава ў самы першы яго прыезд, калі ён дырыжыраваў операй Дж. Вердзі «Макбет». Таксама ў Мінску Арцём Валянцінавіч працаваў і над операй "Багема". І вось зараз – яшчэ два новыя спектаклі ў Вялікім – “Аіда” Дж. Вердзі і “Пікавая дама” П. Чайкоўскага, у якіх, магчыма, мы пачуем нешта новае.

 

Арцём Макараў скончыў Уфімскі інстытут мастацтваў, затым – аспірантуру па спецыяльнасці "оперна-сімфанічнае дырыжыраванне", прайшоў стажыроўку ў Маскоўскай кансерваторыі ім. П.І. Чайкоўскага. З 1997г. – канцэртмайстар опернай трупы Башкірскага тэатра оперы і балета, з 2002г. – дырыжор, з 2011г. – галоўны дырыжор тэатра. Музычны кіраўнік і дырыжор-пастаноўшчык спектакляў: “Школа закаханых, ці Так робяць усе жанчыны” В.А. Моцарта, «Кармэн» Ж. Бізэ, сусветнай прэм'еры оперы «Геаметрыя жыцця» С. Нізаметдзінава, аперэты «Герцагіня.G» Ж. Афенбаха і оперы «Vita Nuova» В. Мартынава. У рэпертуары: "Тоска", "Мадам Батэрфляй" Дж. Пучыні, "Аіда", "Травіята", "Трубадур", "Рыгалета", "Макбет" Дж. Вердзі, "Князь Ігар" А. Барадзіна, "Сельскі гонар" П. Масканьі, «Паяцы» Р. Леанкавала, «Яўген Анегін» П.І. Чайкоўскага, "Рэквіем", "Выкраданне з Сераля", "Ідамяней" В.А. Моцарта, «Дон Паскуале» Г. Даніцэці, аперэта «Лятучая мыш» І. Штраўса, балеты «Лебядзінае возера» П.І. Чайкоўскага, "Жызэль" А. Адана, "Марная засцярога" П. Гертэля. Музычны кіраўнік Міжнароднага фестывалю опернага мастацтва "Шаляпінскія вечары ва Уфе", адзін з ініцыятараў правядзення Першага Міжнароднага конкурсу вакалістаў ім. Ф.І. Шаляпіна. У 2003-2010гг. – дырыжор у Тэатры оперы і балета ў Анкары, запрошаны дырыжор Тэатра оперы і балета ў Стамбуле. Супрацоўнічаў з вядучымі сімфанічнымі аркестрамі Турцыі, выкладаў на кафедры вакальнага мастацтва ў Анатолійскім універсітэце ў Эскішэхіры. У 2013-2015гг. музычны кіраўнік Анталійскага тэатра оперы і балета. На фестывалі оперы і балета ў Аспендосе прадставіў спектакль “Травіята” Дж. Вердзі. Лаўрэат расійскай прэміі "Залатая маска".

0
0
0
s2sdefault

Партнёры