Архiў навiн

Адгадайце артыста!

 

Дарагія сябры! Нашыя любімыя гледачы! Сапраўдныя прыхільнікі Вялікага тэатра Беларусі! Мы працягваем ўпадабаны вам конкурс «Адгадайце артыста!» Вялікі дзякуй за ваш удзел, лісты і адказы! Іх вельмі прыемна атрымліваць!

Сёння мы разыгрываем запрашальны квіток на прэм'ерны спектакль – оперу «Макбэт» Джузепе Вердзі рэжысёра Міхаіла Панджавідзе.

Вам неабходна адгадаць двух артыстаў, якія выканалі партыі Ледзі Макбэт і Макдуфа ў пастаноўцы Маргарыты Ізворска-Елізар'евай 1992 года «Шэкспір і Вэрдзі».

Джыльда і Тоска, Віялета і Дэздэмона, Аіда і Чыа-Чыа-Сан, Турандот і Таццяна, Іаланта і Марфа – гэтая заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь выканала практычна ўсе вядучыя сапранавыя партыі. Дарэчы, менавіта для яе ў Беларусі ўпершыню былі пастаўлены оперы «Набука» і «Турандот». Цяпер яна загадчыца Камернай залай імя Ларысы Александроўскай ў беларускім Вялікім. Тут, у гэтай ўтульнай гасцінай, сапраўдныя аматары камернага жанру таксама могуць чуць яе чароўны голас у розных канцэртах.

«Голас дзіўнай прыгажосці», «непаўторная тонкая музычнасць» – менавіта так казалі пра гэтага заслужанага артыста Рэспублікі Беларусь. Неверагодны поспех лірычнаму тэнару прынеслі партыі Таміна, Герцага, Рычарда, Хазэ, Ленскага, Пінкертона, Каварадосі. Менавіта пра яго творчасць ў 1994 годзе быў зняты дакументальны фільм «Голас».

Ці назавеце вы гэтых спевакоў на фотаздымках?

Дасылайце вашыя варыянты адказаў да 15 чэрвеня на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., з паметкай «Фотаконкурс. «Макбэт». Не забудзьцеся пазначыць свае імя, прозвішча і нумар мабільнага тэлефона. Пераможца (яго імя мы вызначым метадам выпадковага выбару з прынцыпова правільных адказаў) адправіцца 19 чэрвеня на оперу «Макбэт» Джузэпэ Вэрдзі ў Вялікі тэатр Беларусі!

Вынікі розыгрышу будуць апублікаваны на афіцыйным сайце – http://bolshoibelarus.by – і на старонцы «Вконтакте» - vk.com/bolshoibelarus - Вялікага тэатра Беларусі. Ўладальніку запаветнага квітка (на дзве асобы) патэлефануюць па ўказаным нумары тэлефона ў лісце.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры