Архiў навiн

Адгадайце артыста!

Увага, пытанне: ці угадаеце вы артыстку на фатаграфіі? (На здымку – сцэна з балета "Дон Кіхот"). Гэта заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь бліскала на сцэне беларускага Вялікага ў вобразах Блудніцы з «Карміны-Бурана», Зарэмы з «Бахчысарайскага фантана», Феі Карабас са «Спячай прыгажуні», Дзяўчыны з «Балеро» і шматлікіх іншых яркіх партыях. Сёння яна перадае свой бясцэнны вопыт маладым артыстам балета як балетмайстар-рэпетытар Вялікага, а таксама з'яўляецца загадчыцай балетнай трупы нашага тэатра. Такім чынам, якая артыстка на здымку ў ролі Мэрсэдэс з балета Мінкуса «Дон Кіхот»?

Дасылайце вашыя варыянты адказаў да 15 чэрвеня на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., з паметкай «Фотаконкурс. «Дон Кіхот». Не забудзьцеся пазначыць свае імя, прозвішча і нумар мабільнага тэлефона. Пераможца (яго імя мы вызначым метадам выпадковага выбару з прынцыпова правільных адказаў) адправіцца 20 чэрвеня на балет Людвіга Мінкуса «Дон Кіхот» ў Вялікі тэатр Беларусі!

Вынікі розыгрышу будуць апублікаваны на афіцыйным сайце – www.bolshoibelarus.by – і на старонцы «Вконтакте» –vk.com/bolshoibelarus – Вялікага тэатра Беларусі. Ўладальніку запаветнага квітка (на дзве асобы) патэлефануюць па ўказаным нумары тэлефона ў лісце.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры