Архiў навiн

Песні 1930-40-х гадоў

 – Напярэдадні і непасрэдна 9 Мая праводзіцца вялікая колькасць мерапрыемстваў, канцэртаў і спектакляў. Дзень Перамогі – вялікая падзея для кожнага з нас. Таму гэтым канцэртам мы, па-першае, працягваем серыю святочных вечароў, якія славяць 9 Мая, і аддаем абавязак памяці і павагі ўсім, хто абараніў нас, хто выйграў, хто перамог. А па-другое, хацелася б нагадаць не менш трагічную дату, калі Вялікая Айчынная вайна пачалася... Нагадаць, як выдатна мірнае неба і як страшна, калі прыходзіць бяда, калі знішчаецца жыццё... – распавяла рэжысёр-пастаноўшчык Галіна Галкоўская. Варта адзначыць, што менавіта Галіне Леанідаўне належыць ідэя ствараць у малой зале тэатралізаваныя імпрэзы. (Як прызнаецца сама рэжысёр, яна рада і шчасліва, што маладыя калегі працягваюць гэтую гісторыю.) Вось і 20 чэрвеня нас чакае тэатралізаваны канцэрт. – Гледачы, якія прыйдуць у Камерную зала, пачуюць як самыя вядомыя песні пра вайну, так і папулярныя кампазіцыі, якія выконваліся ў 1930-я гады: “У Черного моря…”, “Утомленное солнце”, “Шаланды, полные кефали…”, “Как много девушек хороших!”, “Песенка старого извозчика”, “Эх, Андрюша!”, “Темная ночь”, “Синий платочек” і многія іншыя. Сёння ствараюцца адзінкавыя кампазіцыі з такой культурай песні, дзе злучаюцца выдатныя тэксты і сапраўдная мелодыка. Яны патрабуюць і добрага вакалу для выканання. Таму ў канцэрце прымаюць удзел нашы выдатныя салісты: заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Анастасія Масквіна, лаўрэаты і дыпламанты міжнародных конкурсаў і фестываляў Ілля Сільчукоў, Алена Сало, Дзмітрый Капілаў, Наталля Акініна, Алена Таболіч, Аляксандр Жукаў, Ала Губа-Пласкіна, Таццяна Гаўрылава і Марына Аксёнцава. Асобную музычную фарбу ў канцэрт прыўнясе і артыстка аркестра нашага тэатра – скрыпачка Надзея Сянькевіч. За фартэпіяна – лаўрэат міжнароднага конкурсу канцэртмайстар Святлана Колас-Іванова.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры