– 12 верасня па старым стылі спаўняецца 110 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Шастаковіча, і гэтую дату ніяк нельга абыйсці бокам, тым больш што ў нашым тэатры, на жаль, нельга атрымаць асалоду ад опернай творчасці Шастаковіча... – кажа лаўрэат міжнародных конкурсаў уладальніца медаля Францыска Скарыны Таццяна Гаўрылава. – Ідэя гэтага канцэрта належыць канцэртмайстару Вользе Запольскай, менавіта яна і прапанавала зрабіць такі вечар памяці Дзмітрыя Дзмітрыевіча ў нашым тэатры. Праграма будзе разнастайнай: гледачы пачуюць геніяльныя творы кампазітара – віяланчэльную санату, прэлюдыю і фугу, а таксама сатырычныя вакальныя цыклы «Кракадзіл» і «Сатыры». Шматгранную творчасць Майстра ХХ стагоддзя мы хочам паказаць з розных бакоў...
Назвалі мы наш канцэрт "Пад маскай блазна...». Бо праз блазнерскую тэматыку што ў «Кракадзіле», што ў «Сатырах» Дзмітрый Шастаковіч кажа пра вельмі сур'ёзныя рэчы, пра якія шмат хто ў той час проста аддаваў перавагу маўчаць. Але кампазітар як чалавек, які тонка адчувае і лёгка ранімы, не мог не казаць – і, прыкрываючыся маскай блазна, скрозь прызму іроніі і сарказму, распавядаў пра тое, што яго хвалявала, – пра ролю мастака ў гэтым свеце...
Не сумняваюся, што ў Камернай зале на гэты канцэрт прыйдуць сапраўдныя музычныя гурманы, якія хочуць зноў пачуць гэтыя творы – ужо ў іншым выкананні – і адкрыць нешта новае для сябе. Але, вядома, мы рады будзем бачыць на вечары самую розную публіку, у тым ліку і тых, хто ўпершыню знаёміцца з геніем Шастаковіча.
13 верасня ў камернай зале для вас выступаюць: сапрана Таццяна Гаўрылава, лаўрэаты міжнародных конкурсаў барытон Дзяніс Янцэвіч, Алег Яцына (скрыпка), Аляксей Афанасьеў (віяланчэль) і Вольга Запольская (фартэпіяна).