Архiў навiн

Імгненні 2016 года. Падзеі і асобы

Студзень. У ноч на Стары Новы год у сёмы раз прайшоў Вялікі навагодні Баль. У самым пачатку святочнага вечара пасля параду зорак Вялікага тэатра Беларусі адбылося традыцыйнае ўручэнне Навагодніх тэатральных прэмій ад «Беларуска-Швейцарскага Банка «БелСвісБанк». Лепшым салістам оперы быў прызнаны заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Станіслаў Трыфанаў, лепшым салістам балета - заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Яромкіна. У намінацыі «Лепшы артыст хору» перамог Міхаіл Абрамчык, лепшым артыстам аркестра стала ўладальнік медаля Францыска Скарыны Ларыса Ласоцкая (флейта), а лепшым артыстам кардэбалета быў названы Дзмітрый Шэмет.


Студзень. Аўтарскі калектыў Вялікага тэатра Беларусі ў складзе галоўнага мастака Аляксандра Касцючэнка і галоўнага рэжысёра Міхаіла Панджавідзе ўдастоены спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь за значныя дасягненні ў развіцці сучаснага опернага мастацтва і пастаноўку спектакля "Царская нявеста".



Студзень. Народная артыстка Украіны Таццяна Анісімава выканала на сцэне тэатра загалоўную партыю ў оперы "Аіда".



Студзень. Опера «Набука» прысвячаецца юбілею Ніны Шарубінай, якая выканала ў спектаклі партыю Абігаіль



Студзень. Салістка Азербайджанскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета Нігяр Ібрагімава выканала загалоўную партыю ў балеце «Жызэль, або Вілісы».


Студзень. Вядучая салістка оперы, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Ніна Шарубіна атрымала званне «Народны артыст Беларусі». Ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны вядучы саліст оперы народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў, медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны генеральны дырэктар тэатра Уладзімір Грыдзюшка і галоўны рэжысёр Міхаіл Панджавідзе, медалём "За працоўныя заслугі" ўзнагароджаны мастак-дэкаратар Дзям'ян Тоўсцік.

Люты. Партыю Герцага Мантуанскага ў оперы «Рыгалета» Дж.Вердзі выканаў народны артыст Узбекістана, уладальнік Гран-пры I Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў Раміз Усманаў.



Люты. 30-годдзе творчай дзейнасці народны артыст Беларусі Уладзімір Пятроў адзначае трыма спектаклямі: «Пікавая дама», «Царская нявеста» і «Рыгалета».



Люты. На сцэне Вялікага тэатра Беларусі адбылося адкрыццё IV фестывалю "Уладзімір Співакоў запрашае ..." з удзелам народнай артысткі Расіі, народнай артысткі Абхазіі Хіблы Герзмава.



Люты. Партыю Калафа ў оперы "Турандот" выканаў народны артыст Украіны Аляксандр Гурэц.



Люты. Опера "Лятучы галандзец" адбылася з удзелам аўстрыйскіх музыкантаў: дырыжора Манфрэда Майерхофера і опернага саліста Курта Рыдлі ў партыі Даланда.  


Сакавік. Упершыню ў Вялікім тэатры Беларусі - прэм'ера балета Іржы Кіліана «Маленькая смерць».




Сакавік. Опера «Макбэт» Дж.Вердзі ўпершыню пастаўлена на сцэне Вялікага тэатра Беларусі.



Сакавік. Загалоўную партыю ў оперы "Іаланта» выканала салістка тэатра "Санктъ-Петербургъ Опера", лаўрэат II прэміі Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў Валянціна Федзянёва.



Сакавік. Праект "Чытаем Караткевiча разам» упершыню сабраў у камернай зале тэатра зорак спорту, кіно, тэлебачання, тэатра і эстрады на вечары, прысвечаным Уладзіміру Караткевічу.



Сакавік. Вялікі тэатр Беларусі - самы папулярны ў краіне! Да Міжнароднага дня тэатра Нацыянальны статыстычны камітэт падрыхтаваў справаздачу, згодна з якім у Вялікі тэатр Беларусі стаў самым наведвальным у 2015 годзе.


Сакавік. Загалоўную партыю ў оперы "Тоска" выканала салістка Маскоўскага музычнага тэатра імя К.С.Станіслаўскага і У.І.Неміровіча-Данчанкі Наталля Мурадымава.



Красавік. Гісторыя прынцэсы Турандот знайшла свой фінал. Опера "Турандот" Джакама Пучыні пастаўлена ў новай рэдакцыі - з фіналам. Партыю Ліў у оперы "Турандот" выканала заслужаная артыстка Казахстана, салістка тэатра "Астана Опера" Жанат Бактай.



Красавік. Партыю Сільвіа ў оперы «Паяцы» выканаў саліст Тбіліскага тэатра оперы і балета, лаўрэат III прэміі Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў Лаша Сесіташвілі.



Красавік. Опера «Царская нявеста» прысвячаецца 80-годдзю выдатнага беларускага барытона народнага артыста СССР Аркадзія Саўчанкі (1936-2004).



Красавік. Партыю Караля Рэнэ ў оперы "Іаланта" выканаў артыст Маладзёжнай опернай праграмы Вялікага тэатра Расіі лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксандр Рославец.



Красавік. Партыю Графа Рычарда ў оперы «Баль-маскарад» выканаў саліст Львоўскага нацыянальнага акадэмічнага тэатра оперы і балета, лаўрэат I прэміі і ўладальнік Прыза глядацкіх сімпатый Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў Міхаіл Малафій.



Красавік. Выдатная спявачка народная артыстка СССР Ірына Багачова выканала партыю Графіні ў оперы "Пікавая дама". У партыі Лізы выступіла лаўрэат міжнародных конкурсаў Марыя Галкіна.



Красавік. Выкананне ўнікальнага па маштабнасці і прыгажосці твора - Рэквіема Дж.Вердзі - прымеркавана да 30-годдзя Чарнобыльскай трагедыі. 

 

Май. Балетная трупа Вялікага тэатра Беларусі ўпершыню прыняла ўдзел у якасці галоўнага госця на Міжнародным балетным фестывалі ў Эстоніі.



Май. У Вялікім тэатры Беларусі адбылося адкрыццё выставы мастака Алены Вантрыйон-Макарэвіч.



Май. Опера Джузепе Вердзі «Аіда» прысвячаецца памяці народнага артыста Беларусі, галоўнага хормайстра тэатра ў 1960-1993 гг. Аляксея Кагадзеева. У 2016 годзе яму б споўнілася 90 гадоў...



Май. Свой дзень нараджэння Вялікі тэатр Беларусі зноў адзначае Днём адчыненых дзвярэй. У гэты дзень на бясплатныя экскурсіі ў тэатр прыйшло больш за дзве тысячы гледачоў - прыхільнікаў опернага і балетнага мастацтва.



Май. У дзень нараджэння тэатра операй "Кармэн" дырыжыруе іспанскі маэстра Даніэль Мантане.




Май. Праект «Вялікі тэатр - дзецям» упершыню выехаў за межы тэатра, падарыўшы свята асаблівай публіцы - выхаванцам дапаможнай школы-інтэрната № 10 г.Мінска.



Чэрвень. Ганаровага звання "Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь" удастоены Алена Сало і Аксана Якушэвіч.



Чэрвень. Нацыянальны балет «Вітаўт» пакарыў Маскву! Авацыямі сустрэла публіка пастаноўку Юрыя Траяна і беларускіх выканаўцаў.


Чэрвень. Фестываль "Балетнае лета ў Вялікім" адкрыла прэм'ера балета "Каханне і смерць" у пастаноўцы Вольгі Костэль.



Чэрвень. «Балетнае лета ў Вялікім» зноў парадавала сустрэчай з новымі і ўжо вядомымі імёнамі свету харэаграфіі. Завяршыў «Балетнае лета» Гала-канцэрт зорак сусветнага балета.




Чэрвень. На тры дні сусветна вядомая рэзідэнцыя беларускіх князёў Радзівілаў ператварылася ў культурны цэнтр Беларусі. Тут у 7-ы раз прайшоў фестываль "Вечары Вялікага тэатра ў замку Радзівілаў".



Чэрвень. Пайшоў з жыцця Сяргей Картэс - народны артыст Беларусі, кампазітар, чыя творчасць на працягу чатырох дзесяцігоддзяў была звязана з Вялікім тэатрам Беларусі.



Жнівень. Вялікі тэатр Беларусі з вялікім поспехам прадставіў оперу «Яўген Анегін» на міжнародным фестывалі «Біргіта» у сталіцы Эстоніі Таліне.


Верасень. Новы сезон Вялікі тэатр Беларусі адкрыў прэм'ерай оперы «Вяселле Фігара» В.А.Моцарта.



Верасень. Партыю Марфы ў оперы "Царская нявеста" выканала лаўрэат міжнародных конкурсаў, пераможца конкурсу "Спявак свету" беларуска Надзея Кучар.



Верасень. Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Бундзелева адсвяткавала свой юбілей выкананнем партыі Мікаэлы ў оперы "Кармэн".



Верасень. Партыю Герцага ў оперы «Рыгалета» выканаў славацкі тэнар Міхаіл Лехоцкі.



Верасень. У трэці раз на беларускай сцэне пастаўлены шэдэўр балетнага мастацтва - "Пахіта" Людвіга Мінкуса.



Кастрычнік. Свой творчы і жыццёвы юбілей заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь канцэртмайстар оперы Георгій Карант адзначыў канцэртам у камернай зале імя Л.П.Александроўскай.


Кастрычнік. Загалоўную партыю ў оперы "Аіда" выканала салістка тэатра "Астана Опера" Жупар Габдуліна.


Кастрычнік. Партыю Ленскага ў оперы "Яўген Анегін" выканаў лаўрэат міжнародных конкурсаў Міхаіл Малафій. Дырыжор - Аркадзь Берын.


Кастрычнік. Операй «Царская нявеста» дырыжыруе народны артыст Беларусі Аляксандр Анісімаў.


Лістапад. Партыю Гамзатці ў балеце «Баядэрка» выканала салістка тэатра «Астана Опера» Анэль Рустэмава.


Лістапад. Заслужаная артыстка Азербайджана, салістка Азербайджанскага тэатра оперы і балета Афаг Абасава выканала партыю Неды ў оперы «Паяцы».


Лістапад. Загалоўную партыю ў оперы «Мадам Батэрфляй» выканала салістка «Астана Опера» Айгуль Ніязава.


Лістапад. Галоўныя партыі ў балеце "Лебядзінае возера" выканалі салісты тэатра "Астана Опера" Айгерым Бекетаева і Алжас Тарланаў.


Лістапад. Уладальнікамі ўзнагарод Нацыянальнай тэатральнай прэміі сталі пастаноўкі Вялікага тэатра Беларусі, а таксама нашы бліскучыя артысты.


«Лепшы оперны спектакль» - «Царская нявеста», «Лепшы спектакль балета» - «Маленькі прынц». «Лепшая мужчынская роля ў спектаклі оперы» - Станіслаў Трыфанаў у партыі Гразнога («Царская нявеста» Мікалая Рымскага-Корсакава). «Лепшая жаночая роля ў спектаклі оперы» - Аксана Волкава за партыю Кармэн у аднайменнай оперы Жоржа Бізэ. «Лепшая мужчынская роля ў спектаклі балета» - Канстанцін Геронік за выкананне ролі Маленькага прынца ў аднайменнай пастаноўцы. «Лепшая жаночая роля ў спектаклі балета» - Людміла Хітрова за выкананне ролі Лауренсіі ў аднайменным балеце Аляксандра Крэйна. Спецыяльным Прызам Беларускага саюза тэатральных дзеячаў «Натхненне» ўзнагароджаны першы намеснік генеральнага дырэктара Вялікага тэатра Беларусі Уладзімір Рылатка.



Лістапад. Калектыў Якуцкага тэатра оперы і балета ўпершыню выступае на сцэне Вялікага тэатра Беларусі.

Лістапад. Упершыню ў Вялікім тэатры Беларусі - выстава слуцкіх паясоў і выступленне фолк-групы HardWood - перад спектаклем «Сівая легенда».


Лістапад. Пераможцы прыза глядацкіх сімпатый II Мінскага міжнароднага Каляднага конкурсу вакалістаў Надзея Паўлава і Міхаіл Малафій выканалі галоўныя партыі ў оперы "Травіята".


Лістапад. У рамках XXIX Міжнароднага фестываля сучаснай харэаграфіі «Кіеў Мадэрн-Балет» прадставіў спектакль «Жызэль» у пастаноўцы Раду Паклітару.


Снежань. Адбылася прэм'ера балета «Санеты» на музыку брытанскіх кампазітараў Пітэра Уорлака і Ральфа Воана-Ўільямса ў пастаноўцы Аляксандры Ціхаміравай.


Снежань. Галоўныя партыі ў оперы «Паяцы» выканалі Калудзі Калудаў (Каніа) і Ганна Дзітрых (Неда).



Снежань. III Мінскі міжнародны Калядны конкурс вакалістаў сабраў 120 выканаўцаў з 20 краін свету.



Снежань. З аншлагамі прайшоў VII Мінскі міжнародны Калядны оперны форум. Упершыню на сцэне Вялікага тэатра Беларусі выступіў калектыў Адэскага Нацыянальнага тэатра оперы і балета.



Снежань. У камернай зале тэатра адбылася прэм'ера камічнай оперы "Viva la Mamma! Тэатральныя парадкі і беспарадкі" Г.Даніцэці.



Снежань. У чароўныя дні Каляд і Новага года балетная трупа тэатра ў шосты раз адправілася на гастролі па Германіі і Аўстрыі са спектаклямі "Лебядзінае возера" і "Шчаўкунок, або Яшчэ адна Калядная гісторыя".

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры