25 лютага заслужаная артыстка Азербайджана Афаг Абасава, салістка Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета выканае партыю Аіды ў аднайменным спектаклі Джузепе Вердзі. На беларускай сцэне азербайджанская спявачка бліскуча выступіла ў партыі Неды ў оперы "Паяцы", прыняла ўдзел у гала-канцэрце V Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму.
Афаг Абасава скончыла вакальнае аддзяленне Бакінскай музычнай акадэміі. Яна вучылася ў класе народнай артысткі СССР, прафесара Фідан Касімавай. А па опернай рэжысуры і акцёрскаму майстэрству - у класе легендарнай Гюльджахан Гюльахмедавай-Мартынавай, першай азербайджанскай жанчыны-тэатральнага рэжысёра. Па заканчэнні музычнай акадэміі, спявачка пачала працаваць у Азербайджанскім дзяржаўным акадэмічным тэатры оперы і балета.
У рэпертуары спявачкі: Віялета - «Травіята» Джузепе Вердзі, Мімі - «Багема» Джакама Пучыні, Жаржэта - «Іль Табара» Джакама Пучыні, Леанора - «Трубадур» Джузепе Вердзі, Неда - «Паяцы» Руджэра Леанкавала, Адзіна - «Любоўны напой» Гаэтана Даніцэці, Севілья - «Севілья» Ф.Аміраў і інш.
Афаг Абасава з'яўляецца дыпламанткай 6-га міжнароднага конкурсу вакалістаў імя Бюльбюля, а таксама лаўрэатам некалькіх міжнародных конкурсаў вакалістаў. У 2012 годзе Афаг Абасава была ўдастоена «Моладзевай прэміі», заснаванай Міністэрствам культуры і турызму Азербайджана. З 2013 года - яна стыпендыят Прэзідэнцкай дзяржаўнай прэміі. Паспяхова выступала з гастрольнымі паездкамі ў Германіі, Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Францыі, Італіі, Турцыі, Грузіі, Малдове, Расіі, Казахстане, на Мальце і Паўночным Кіпры.