Архiў навiн

Азер Зейналаў y партыi Каніа

 

18 лютага партыю Каніа ў шэдэўры італьянскага опернага верызму, адным з лепшых тварэнняў Руджэра Леанкавала - оперы «Паяцы» выканае народны артыст Азербайджана Азер Зейналаў.

Зорка бакінскай опернай сцэны, народны артыст Азербайджана і Дагестана Азер Зейналаў пакарыў прыхільнікаў лірыка-драматычных тэнараў не толькі на Радзіме, але і далёка за яе межамі, музычныя крытыкі адзначаюць яго высокую выканальніцкую культуру і прафесіяналізм.

 Азер Зейналаў - выпускнік Азербайджанскага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў (рэжысёрскае аддзяленне), Італьянскай дзяржаўнай кансерваторыі імя Агасціна Стэфані і Бакінскай музычнай акадэміі (вакальныя аддзяленні). З 1990 года - саліст Дзяржаўнага тэатра песні імя Рашыд Бейбутава, з 1996 года - саліст опернай трупы Азербайджанскага дзяржаўнага Акадэмічнага тэатра оперы і балета. З 2001 года - загадчык кафедры вакалу сваёй alma mater - Азербайджанскага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў, а з 2016-га - кафедры вакалу у Азербайджанскай нацыянальнай кансерваторыі. Аўтар падручніка "Вакальнае выкананне".

У рэпертуары Азера Зейналава галоўныя партыі ў операх азербайджанскіх і еўрапейскіх кампазітараў: «Аршын мал алан» Узеіра Гаджибекава (Аскер), «Травіята» Джузэпэ Вердзі (Альфрэд), «Севіль» Фікрэт Амір (Балаш), «Паяцы» Руджэра Леонкавала (Каніа) , «Натаван» Васіф Адыгезалаў (Хасай бек), «Не тая, дык гэтая» Узеір Гаджыбекаў (Мешадзі Ібад), «Тоска» Джакама Пучыні (Каварадосі), «Атэла» Джузэпэ Вердзі (Атэла). Гэтак жа вядомы як выканаўца рамансаў, народных і папулярных песень. Азер Зейналаў актыўна гастралюе, выступае на лепшых канцэртных сцэнах свету.

У 1995 годзе выканаўца быў узнагароджаны залатым медалём "Турэцка-ісламскага культурнага таварыства", у 1998 годзе ўдастоены звання народнага артыста Азербайджанскай Рэспублікі, у 2008-м - народнага артыста Рэспублікі Дагестан. Прызначаны дацэнтам кафедры вакалу Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Прэзідэнце Азербайджанскай Рэспублікі (2009 год), у 2013-м годзе прысвоена званне прафесара. 30 красавіка 2014 года Азер Зейналаў быў ушанаваны прэміяй прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі.

18 лютага славуты тэнар выйдзе на сцэну беларускага Вялікага ў партыі паяца Каніа, чый маналог «Смейся, Паяц ...» стаў сінонімам трагедыі акцёрства і ўвайшоў у лік оперных шлягераў.
Вядучыя партыі ў трагікамічным шэдэўры Р.Леонкавала «Паяцы» таксама выканаюць: Ніна Шарубіна (Недда), Станіслаў Трыфанаў (Тоніа), Ілля Сільчукоў (Сільвіё), Юрый Гарадзецкі (Беппа). Дырыжор - Іван Касцяхін.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры