Архiў навiн

Фідан Гаджыева ў оперы "Кармэн"

20 красавіка галоўную партыю ў оперы "Кармэн" Ж.Бізэ выканае народная артыстка Азербайджана салістка Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета Фідан Гаджыева. За дырыжорскія пультам – маэстра Эйюб Куліеў (Азербайджан).

Фідан Гаджыева скончыла Бакінскую Музычную Акадэмію па класе вакалу (ступень бакалаўра і магістра), пазней скончыла аспірантуру Акадэміі. З 1996 года – у опернай трупе Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета. Прымала ўдзел у майстар-класах Ірыны Архіпавай і Бруна Багліоні, у міжнародным конкурсе Музычнай акадэміі Кіджы (Італія).

Фідан Гаджыева выступала на лепшых тэатральных пляцоўках Італіі: у Рыміні, Католіцы, Фано, Пезаро, Балонні, Джэсене, Форлі і Джэнта, выконвала вядучыя партыі ў оперных спектаклях у Турцыі. У рэпертуары выканаўцы партыі ў операх: «Кармэн» Ж.Бізэ (Кармэн), «Аршын мал алан» Узеіра Абдул-Гусейн аглы Гаджыбекава (Гюльчохра, Асія), «Рыгалета» Дж.Вердзі (Мадалена), «Аіда» Дж.Вердзі (Амнерыс), «Трубадур» Дж.Вердзі (Азучэна), «Севільскі цырульнік» Дж.Расіні (Разіна), «Севілья» Ф.Аміраў (Гюлюш).

Беларускія гледачы пазнаёміліся з зоркай азербайджанскай оперы на Гала-канцэрце Мінскага міжнароднага Каляднага опернага форуму-2016. Артыстка бліскуча выканала Хабанеру з оперы "Кармэн" Ж.Бізэ і арыю Далілы з оперы "Самсон і Даліла» К.Сен-Санса, сарваўшы бурныя авацыі залы.

   

20 красавіка за музычныя страсці на беларускай сцэне адказвае маэстра Эйюб Куліеў.

Эйюб Куліеў з ранняга дзяцінства быў захоплены музыкай – іграў на народным інструменце – тары. З бацькам, прафесарам Рамізам Куліевым, шмат гастраліраваў, актыўна займаўся канцэртнай дзейнасцю, выпускаў дыскі, у 1997 годзе прымаў удзел у юбілейных імпрэзах легендарнага віяланчэліста Мсціслава Растраповіча ў Баку. У тым жа годзе Эйюб Куліеў выступаў на канцэртах, прысвечаных 55-годдзю Мусліма Магамаева ў Баку і Маскве. У 1997-1998 і 2002-2003 гадах Э.Куліеў удзельнічаў у днях Азербайджанскай культуры ў Вялікабрытаніі і Ставангерскім міжнародным музычным фестывалі з аркестрам «Trondheim» (2002-2003, Нарвегія). У 2005-м годзе Эйюб Куліеў скончыў Бакінскую музычную акадэмію па класе дырыжыравання (клас Я.Адзігезалава), працягнуў навучанне ў аспірантуры Санкт-Пецярбургскай дзяржаўнай кансерваторыі, Венскім універсітэце музыкі і прыгожых мастацтваў і ў Музычнай дырыжорскай акадэміі ў Чэхіі. Дырыжор прымаў удзел у майстар-класах прызнаных сусветных зорак і самых запатрабаваных дырыжораў свету Д.Хардзінга, Р.Капаса, Ю.Сіманава, Р.Абдулаева.

Эйюб Куліеў удастоены мноства прафесійных і дзяржаўных узнагарод. Указам Прэзідэнта Азербайджанскай Рэспублікі Гейдара Аліева 23 жніўня 1998 года імя Эйюба Куліева ўпісана ў «Залатую кнігу маладых талентаў Азербайджана" (ён з'яўляецца адным з пяці маладых музыкантаў краіны, удастоеных гэтага гонару), таксама ён быў ганараваны Прэзідэнцкай стыпендыі. У 2006 годзе дырыжор стаў лаўрэатам нацыянальнай прэміі «Дасягненне», у 2009-м – уладальнікам узнагароды «Вяршыня». Эйюб Куліеў з'яўляецца пераможцам шэрагу конкурсаў, сярод якіх Міжнародны конкурс дырыжораў ім. В.Лютаслаўcкага ў Беластоку (2006 г., I Прыз), Міжнародны конкурс дырыжораў ім. Д.Мітропуласа ў Афінах (2008, Прыз аркестра). У 2010 годзе Эйюб Куліеў заваяваў вышэйшую ўзнагароду (Прыз Джузепе Сінаполі) на Міжнародным конкурсе дырыжораў імя Артура Тасканіні ў Парме (Італія).

Дырыжор выступаў у лепшых канцэртных залах свету, супрацоўнічае з такімі вядомымі аркестрамі як: Венскі камерны аркестр (Аўстрыя), Загрэбскі філарманічны аркестр (Харватыя), аркестр Балтыйскай філармоніі, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны сімфанічны аркестр, сімфанічны аркестр Эрмітажа, аркестр Капэлы Санкт-Пецярбурга, сімфанічныя аркестры Кіеўскага і Данецкага оперных тэатраў, Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны сімфанічны аркестр Азербайджана і інш. З 2011 года Эйюб Куліеў з'яўляецца дырыжорам Азербайджанскага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра оперы і балета.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры