Архiў навiн

“Весеннія галасы”

Утульная малая зала запрашае прыхільнікаў камернага жанру акунуцца ў чароўны свет прыгожай музыкі. Гэты вечар 5 красавіка дакладна не пакіне вас абыякавым. Бо тут будзе панаваць Яго Вялікасць Раманс.

– Прыгожыя рамансы пра каханне і сум, пра радасць сустрэч і смутак расставанняў, пра вясну і надзеі вы пачуеце ў гэтым канцэрце, своеасаблівым калейдаскопе вядомых мелодый, – паабяцала аўтар вечара Алена Алімпіева, якая звыкла зойме месца за раялем.

Раманс – жанр, у якога няма часавых межаў, да яго звяртаюцца кампазітары самых розных эпох. Раманс – вельмі цяжкі жанр для выканаўцы. Магчыма, часам і здаецца, што тут няма нічога складанага: выйшаў – і праспяваў... Але за гэтыя некалькі хвілін артыст пражывае жыццё героя, ён павінен выказаць усе яго пачуцці, настрой, перажыванні. Прычым без дапамогі аркестра і партнёраў. І гэта ўдаецца не кожнаму. Але менавіта такім талентам валодаюць нашы выдатныя артысты, якія будуць дарыць свята гледачам у гэты вечар. На сцэну выйдуць: народная артыстка Беларусі Анастасія Масквіна, заслужаныя артысткі Рэспублікі Беларусь Алена Шведава, Алена Бундзелева, Алена Сало, лаўрэаты міжнароднага конкурсу Ганна Гур'ева, Марына Ліхашэрст, Алена Золава, Кацярына Галаўлёва, Кацярына Міхнавец, Наталля Акініна, Таццяна Кнутовіч, Іна Русіноўская, Аляксандр Жукаў, Аляксандр Краснадубскі, Аляксей Мікуцель і Марына Аксёнцава. Вядучая канцэрта – Вольга Кажгаліева.

 

 

0
0
0
s2sdefault

Партнёры