Архiў навiн

Прэм'ера «Чароўнай флейты»

30 сакавіка ў рамках Аўстрыйскага культурнага сезона ў Рэспубліцы Беларусь на сцэне Вялікага тэатра Беларусі адбылася прэм'ера оперы Вольфганга Амадэя Моцарта «Чароўная флейта».

Над увасабленнем моцартаўскай оперы працfdfkf міжнародная каманда на чале з рэжысёрам-пастаноўшчыкам мастацкім кіраўніком канцэртнай залы «Брукнерхаус» у Лінцы Хансам-Йоахімам Фраем (Германія), дырыжор-пастаноўшчык – Манфрэд Майрхофер (Аўстрыя), мастак-пастаноўшчык – Хартмут Шоргхофер (Аўстрыя), хормайстар-пастаноўшчык – народная артыстка Беларусі Ніна Ламановіч, мастак па святлу – Уладзімір Сцерлін (Расія)

30 сакавіка вядучыя партыі выканалі: Зарастра – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Валенцій, Таміна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Юрый Гарадзецкі, Аратар – Дзяніс Янцэвіч, Царыца ночы – лаўрэат міжнародных конкурсаў Маргарыта Ляўчук, Паміна – лаўрэат міжнародных конкурсаў Ірына Кучынская, Папагена – Андрэй Кліпо, Папагена – лаўрэат міжнароднага конкурсу Марына Ліхашэрст, Манастатас – Юрый Балацько, Першая Дама – народная артыстка Беларусі Настасся Масквіна, Другая Дама – лаўрэат міжнародных конкурсаў Алена Золава, Трэцяя Дама – дыпламант міжнародных конкурсаў Кацярына Міхнавец, Першы жрэц, воін – Аляксандр Жукаў, Другі жрэц, воін – Ілля Пеўзнер. Дырыжор – Манфрэд Майрхофер (Аўстрыя).

Манфрэд Майрхофер, дырыжор-пастаноўшчык: Гэта апошні твор Моцарта, які ён ствараў як «оперу для народа», у даволі простым стылі. Аднак уклаў у гэты твор увесь свой кампазітарскі вопыт, таму ў «Чароўнай оперы» ёсць і нейкія простыя па мелодыцы моманты, і даволі складаныя, заснаваныя на вялікім вопыце аўтара.

Я люблю гэтую оперу за тое, што яна ўяўляе сабой камбінацыю розных стыляў, якія выдатна адчуваюцца, але разам з тым, твор з'яўляецца адзіным цэлым – у гэтым выяўляецца талент Моцарта. У гэтай оперы няма чагосьці, што можна было б зрабіць лепш, яна ідэальная.

«Чароўная флейта» – опера-казка, дзе праслаўляецца перамога святла над цемрай, дабра над злом, кахання над падступствам, дружбы над варожасцю. Менавіта на гэта проціборства і робяць упор пастаноўшчыкі прэм'еры. Рэжысёр-пастаноўшчык Ханс-Йоахім Фрай і мастак-пастаноўшчык Хартмут Шоргхофер, распрацоўваючы канцэпцыю сцэнаграфіі і касцюмаў новай пастаноўкі, за аснову ўзялі стыль неверагодна папулярных цяпер кіна-саг і тэлесерыялаў у стылі фэнтэзі: «Уладар пярсцёнкаў», «Гульня прастолаў» і інш.

В.А.Моцарт умоўна падзяліў свой твор на некалькі частак: «цёмны» свет, якім кіруе Царыца ночы – свет драмы. Свет Зарастра – светлы, сонечны, Боскі. А паміж імі – «сярэдні свет»: свет прыроды, вельмі натуральны і просты, дзе жывуць, напрыклад, Папагена і птушкалоў Папагена. У оперы гэтак жа схаваны элементы, якія датычацца гісторыі масонства і цырыманіялаў масонскай ложы. Усё гэта стваральнікі спектакля падкрэслілі ў сцэнаграфіі, дзе задзейнічана камп'ютарная графіка і складаныя механізмы сцэны, а змена дэкарацый  адбывацца разам са зменай карцін і месца дзеяння ў оперы.

Ханс-Йоахім Фрай, рэжысёр-пастаноўшчык: «Стыль фэнтэзі не мае нейкіх часовых межаў і дазваляе аднавіць любы часовы пласт, злучыць разам некалькі эпох. У гэтай оперы мы паспрабавалі прадставіць сцэны з любога часовага адрэзка апошніх двух тысяч гадоў. Ва ўсіх серыялах і фільмах у жанры фэнтэзі змешаны гісторыі сярэднявечча, каменнага стагоддзя, Рэнесансу, недзе можна назіраць нават элементы футурызму. Мы паспрабавалі нашу пастаноўку зрабіць менавіта ў гэтым кірунку. Думаю, казка атрымалася напоўненай чараўніцтвам і фантазіяй».

Наступны паказ оперы "Чароўная флейта" адбудзецца 18 красавіка.

СМІ пра прэм'еру:

Музычны крытык Алена Прыткова аб прэм'еры оперы "Чароўная флейта": Чараўніцтва без межаў

АНТ: «Чароўная флейта» Моцарта загучала на новы лад...

"Беларусь 1": а флейта гучыць...

СТВ. «Чароўная флейта-2017»

 

 

 

 

Генеральны партнёр пастаноўкі

0
0
0
s2sdefault

Партнёры