Архiў навiн

Розыгрыш квіткоў!

 Калісьці жыла ў Кітаі прынцэса Турандот. Але наколькі яна была прыгожая, настолькі ж і бязлітасная: Турандот вырашыла, што належыць будзе толькі таму, хто разгадае тры яе загадкі. Але калі правільнага адказу яна не пачуе - адсечаная галава закаханага дадасца да тых, што ўжо “ўпрыгожваюць” сцены палаца. Аднойчы з'яўляецца яшчэ адзін храбрэц, які рызыкнуў паставіць на кон сваё жыццё і разгадаць таямніцу закамянелага сэрца Турандот... 11 мая на сцэне Вялікага тэатра Беларусі – легендарная пастаноўка Джакама Пучыні, поўная драматызму, лірыкі і прыгажосці, – опера «Турандот»!.. Загалоўную партыю ў гэты вечар выканае прыма казахстанскага тэатра «Астана Опера» Жупар Габдуліна, а ў вобразе Калафа на сцэну беларускага Вялікага выйдзе прэм'ер Марыінскага тэатра, адзін з лепшых тэнараў сусветнай оперы Ахмед Агадзі.

Але ў вас, нашыя любімыя гледачы, ёсць унікальная магчымасць выйграць квіток у Вялікі! Для гэтага вам трэба ўсяго толькі... адгадаць тры загадкі.

Загадка першая. Ён згольвае бараду да 10-ці раз у дзень. І ўсё роўна ходзіць з барадой. Хто гэта?
Загадка другая. Некаторыя ад яе страчваюць розум. Яна расквітае і вяне. Іншыя аддаюць перавагу ёй шчасцю, нават,калі збаўленне шукаюць абавязкова ў ёй. Што гэта?
Загадка трэцяя. Усе людзі перад ёй роўныя. У замяшанне прыводзіць толькі адна думка пра яе. Мы ўсё жыццё ідзем ёй насустрач замест таго, каб проста чакаць яе. Каго?

Дасылайце вашыя варыянты адказаў да 4 мая на электронную пошту Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., з паметкай «Турандот». Не забудзьцеся пазначыць свае імя, прозвішча і нумар мабільнага тэлефона. Пераможца (яго імя мы вызначым метадам выпадковага выбару з прынцыпова правільных адказаў) адправіцца 11 мая ў Вялікі тэатр на оперу "Турандот". Вынікі розыгрышу будуць вядомы 5 мая і апублікаваны на афіцыйным сайце і старонцы «ВКонтакте» – vk.com/bolshoibelarus – Вялікага тэатра Беларусі. Ўладальніку запаветнага квітка (на дзве асобы) патэлефануюць па ўказаным нумары тэлефона ў лісце.

Застаецца дадаць, што за дырыжорскім пультам ў гэты вечар – Віктар Пласкіна. А ў спектаклі бяруць удзел цудоўныя артысты беларускага Вялікага: Алена Бундзелева, Андрэй Валенцій, Уладзімір Громаў.

0
0
0
s2sdefault

Партнёры